Венедыкт Аляксандравіч Мякоцін

Венедыкт Аляксандравіч Мякоцін (руск.: Венедикт Александрович Мякотин; 12 (24) сакавіка 1867, Гатчына, Царскасельскі павет, Санкт-Пецярбургская губерня, Расійская імперыя — 11 верасня 1937, Прага, Чэхаславакія) — рускі гісторык, публіцыст, адзін з лідараў партыі народных сацыялістаў.

Венедыкт Аляксандравіч Мякоцін
руск.: Венедикт Александрович Мякотин
Дата нараджэння 24 сакавіка 1867(1867-03-24)
Месца нараджэння
Дата смерці 5 кастрычніка 1937(1937-10-05)[1] (70 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Дзеці Hélène Kaplan[d]
Род дзейнасці гісторык, пісьменнік, палітык, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера гісторыя Расіі[2]
Месца працы
Альма-матар
Партыя
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Сын паштмайстра. Вучыўся ў Кранштацкай гімназіі. У 1891 г. скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Імператарскага Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта. Венедыкта Аляксандравіча пакінулі пры універсітэце для падрыхтоўкі да прафесарскага звання. Выкладаў гісторыю ў сярэдніх навучальных установах, а з 1891 г. чытаў лекцыі ў Імператарскім Аляксандраўскім ліцэі па рускай гісторыі. З 1893 г. супрацоўнічаў з народніцкім часопісам «Русское богатство».

У красавіку 1901 г. быў арыштаваны па абвінавачванні ў палітычным злачынстве і пасля двухмесячнага турэмнага зняволення высланы з Санкт-Пецярбурга, з забаронай жыць у сталіцах і універсітэцкіх гарадах, а ў 1903 г. высланы на 3 гады пад нагляд паліцыі ў Наўгародскую губерню, дзе і быў змешчаны губернатарам ў Валдае. У лістападзе 1904 г. вызвалены з-пад нагляду паліцыі і зноў вярнуўся ў Санкт-Пецярбург.

8 студзеня 1905 г., напярэдадні падзей «Крывавай нядзелі», увайшоў у склад дэпутацыі з прадстаўнікоў інтэлігенцыі, якая наведала міністраў С. Ю. Вітэ і П. Д. Святаполк-Мірскага з просьбай не ўжыць вайсковую сілу супраць дэманстрантаў. Дэпутацыя поспеху не мела, і пасля разгону працоўнага шэсця, 11 студзеня, Мякоцін з іншымі яе членамі быў арыштаваны і заключаны ў Петрапаўлаўскую крэпасць. Уваходзіў у ліберальны «Саюз вызвалення», быў адным з рэдактараў апазіцыйнай газеты «Сын Отечества». У канцы 1905 г. супрацоўнічаў у газеце эсэраў «Революционная Россия». У маі—чэрвені 1906 гг. адзін з самых вострых крытыкаў Дзяржаўнай думы I склікання на шматлікіх мітынгах у Санкт-Пецярбургу[3].

Адзін з заснавальнікаў Партыі народных сацыялістаў восенню 1906 г. У 1911 г. быў прысуджаны за выдадзеную ў 1906 г. брашуру «Ці трэба ісці ў Дзяржаўную думу?» да гадавога зняволення, якое адбыў у 1911—1912 у Дынабургскай крэпасці.

У 1917 г. абраны старшынёй ЦК Працоўнай народна-сацыялістычнай партыі. У 1918 г. адзін са стваральнікаў і кіраўнікоў Саюза адраджэння Расіі. У 1920 г. арыштаваны, утрымліваўся ў Бутырскай турме. У 1922 г. высланы з савецкай Расіі.

Жыў у Берліне (да 1923 г.), Празе, затым у Сафіі. З 1928 г. выкладаў у Сафійскім універсітэце.

Навуковыя інтарэсы

правіць

Тэарэтычную аснову гістарычнай канцэпцыі Мякоціна складалі пазітывізм, «суб’ектыўная сацыялогія», ліберальна-народніцкая дактрына ў цэлым. Славістычныя інтарэсы Мякоціна складваліся пад уплывам А. Ф. Мілера, асноўная вобласць заняткаў — гісторыя Украіны, Польшчы і украінска-польскіх адносін у XVIIXIX стст. Упершыню даследуючы на аснове першакрыніц становішча сялянства Рэчы Паспалітай у перыяд яе падзелаў, Мякоцін палемізаваў з польскай шляхецкай гістарыяграфіяй, якая бачыла прычыны антыпрыгонніцкіх рухаў у падбухторванні звонку, паказваў шляхецка-магнацкі кансерватызм, які перашкаджаў вырашэнню сялянскага пытання і які прывёў да падзення дзяржаўнасці Рэчы Паспалітай. Насуперак гістарычным фактам вызваліцелем польскіх сялян Мякоцін лічыў рускі царызм.

Прадставіў вялікага польскага паэта А. Міцкевіча рэлігійным фанатыкам і містыкам, адарваным ад вызваленчай барацьбы польскага народа.

Кнігі, брашуры

правіць
  • А. Мицкевич: его жизнь и литературная деятельность: с портр. Мицкевича, гравированным в Лейпциге Геданом. — СПб.: Тип. А. Траншель, 1891. — 96 с. — (Жизнь замечательных людей).
  • В. Г. Короленко (15 июля 1853 — 25 дек. 1921). — М.: Земля, 1922. — 48 с.
  • Из истории русского общества: этюды и очерки. — СПб.: Изд. Л. Ф. Пантелеева, 1902. — VI, 394 с.
  • Крестьянский вопрос в Польше в эпоху ее разделов. — СПб.: Тип. В. В. Комарова, 1889. — 229 с. — (Очерки из истории европейских народов; Вып. 4).
  • На заре русской общественности. — Ростов-на-Дону: Донская речь, 1904. — 87 с.
  • Очерки социальной истории Украины в XVII—XVIII вв. Т. 1. Вып. 1—3. — Прага, 1924—1926.
  • Протопоп Аввакум: его жизнь и деятельность: биографический очерк. — СПб.: тип. т-ва «Общественная польза», 1894. — 160 с.

Артыкулы

правіць
  • Мария Конопицкая // Русское богатство. — 1911. — № 1. — С.
  • Неославизм и внутренние вопросы // Русское богатство. — 1908. — № 11. — С.
  • Новая фаза еврейского вопроса в Польше // Русское богатство. — 1913. — № 4. — С.
  • По поводу военного положения в Польше // Русское богатство. — 1905. — № 10. — С.
  • Теоретик польской национальной демократии // Русское богатство. — 1909. — № 6. — С.

Зноскі

  1. а б Archiv hl. m. Prahy, Matrika zemřelých hlavního magistrátu, sign. MAG Z14, s. 102 — Т. MAG Z14. — С. 102.
  2. а б в г д Кареев Н. И. Мякотин, Венедикт Александрович // Энциклопедический словарьСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1897. — Т. XX. — С. 376.
  3. Оболенский, В. А. Моя жизнь, мои современники / В. А. Оболенский. — Paris: Ymca-Press, 1988. — 751, [3] с., [5] л. ил. — С. 351. — (Всероссийская мемуарная библиотека. Серия «Наше недавнее»; № 8). — ISBN 2-85065-127-3.

Літаратура

правіць
  • Зезегова О. И., Павлова Т. В. Переписка Н. И. Кареева и В. А. Мякотина как исторический источник // Национальный/социальный характер: археология идей и современное наследство. — М., 2010. — С. 292—293. (руск.)
  • Сарбей, В. Г. Мякотин / В. Г. Сарбей // Славяноведение в дореволюционной России: биобиблиогр. словарь / АН СССР, Ин-т славяноведения и балканистики; [Редкол.: В. А. Дьяков (отв. ред.) и др.]. — М.: Наука, 1979. — 429 с. — С. 245—246. (руск.)
  • Печатные работы В. А. Мякотина // Историческое обозрение. — 1891. — Т. 2. (руск.)