Адкрыць галоўнае меню

Ольшанскія могілкі

О́льшанскія могілкі (чэшск.: Olšanské hřbitovy) — найбуйнейшыя могілкі ў Празе. Размешчаны ў раёне Жыжкаў (Прага 3), станцыя метро «Жэліўскага» (траса А). Найбуйнейшыя могілкі Чэхіі і адны з найбуйнейшых у Еўропе: на іх пахавана каля 2 мільёнаў чалавек, займаюць плошчу больш за 50 га, даўжыня алей складае 42 км.

Ольшанскія могілкі
чэш. Olšanské hřbitovy
Olšanské hřbitovy 01.jpg
50°04′50″ пн. ш. 14°28′14″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Краіна
МесцазнаходжаннеПрага 
Гістарычны раёнЖыжкаў 
Гісторыя
СлавутасціКасцёл Святога Роха(чэшск.) бел., Храм Успення Прасвятой Багародзіцы(руск.) бел. 
Дата заснавання1679 
Плошча50,17 га
Пахаванні
Колькасць пахаваныхкаля 2 мільёнаў 
Колькасць пахаванняў65 000
Ольшанскія могілкі (Чэхія)
Ольшанскія могілкі
Ольшанскія могілкі (Прага)
Ольшанскія могілкі
Commons-logo.svg Аўдыё, фота і відэа на Вікісховішчы

ГісторыяПравіць

Могілкі названыя па назве колішняй вёскі Ольшаны каля Жыжкава, вядомай з XIV стагоддзя. У 1679 годзе ўладальнікі маёнтка прадалі гораду частку сваіх зямель, каб хаваць тут памерлых ад чумы[1]. У 1682 годзе пабудаваны касцёл Святых Роха і Разаліі(чэшск.) бел., якія лічыліся заступнікамі цяжка хворых[2]. Калі ў 1787 годзе імператар Іосіф II забараніў пахаванні пры касцёлах у межах горада, прыгарадныя Ольшанскія могілкі, па рашэнні гарадскіх улад, сталі цэнтральнымі для ўсёй правабярэжнай часткі Прагі[1]. Могілкі значна разрасліся і з брацкіх могілак для беднякоў ператварылася ў вельмі прэстыжнае месца, дзе хавалі прадстаўнікоў самых знатных родаў Чэхіі, дзякуючы чаму захавался багатых пахавальняў і раскошных надмагілляў[2].

Вуліца Яна Жэліўскага[cs] аддзяляе каталіцкія могілкі ад праваслаўных і яўрэйскіх[2]. Праваслаўны ўчастак гарадскія ўлады вылучылі ў 1905 годзе, дзякуючы клопатам протаіерэя Мікалая Рыжкова, настаяцеля праваслаўнай царквы свц. Мікалая. У наступным годзе сюды перанеслі з ліквідаваных Карлінскіх вайсковых могілак рэшткі 45 «храбрых расійскіх афіцэраў, якія ад атрыманых імі ран у бітве пад Дрэздэнам і Кульмам у жніўні месяцы 1813 года ў горадзе Празе памерлі». Быў таксама перанесены і 7 мая 1906 урачыста адкрыты адрэстаўраваны помнік загінулым[1].

Пасля 1917 года ў Прагу хлынулі эмігранты з Расійскай імперыі. Праваслаўны ўчастак на Ольшанах хутка запоўніўся, і ў 1923 і 1927 яго пашырылі. Выхадцы з Расіі стварылі «Брацтва для пахавання праваслаўных рускіх грамадзян і для аховы і ўтрыманні ў парадку іх магіл у Чэхаславакіі» (скарочана — Успенскае брацтва), якое ўзяло на сябе ўзвядзенне могілкавай капліцы пасля таго, як памяшканне, дзе раней адпявалі праваслаўных, была пераабсталявана ў крэматорый. Храм у неарускім стылі (арх. Уладзімір Брант і студэнты-архітэктараы Пашкоўскі і бар. С. Г. Клот) на галоўнай алеі заклаў 11 верасня 1924 года епіскап Пражскі Сергій (Каралёў). 22 лістапада 1925 года Успенская царква(руск.) бел. была асвячоная мітрапалітам Яўлогіем (Георгіеўскім) у саслужэнні з прыбыўшым з Сербіі епіскапам Шабацкім Міхаілам, епіскапам Сергіем, архім. Алексіем (Кабалюком) і шматлікім праваслаўным духавенствам з Чэхаславакіі, Францыі, Югаславіі і Прыкарпацкай Русі, у прысутнасці прадстаўнікоў чэхаславацкага ўрада, дыпламатычнага корпуса і мноства гасцей[1]. Царква ўпрыгожваюць мазаікі, выкананыя па эскізах Івана Білібіна. На сцяне храма вісіць дошка ў памяць пахаваных тут воінаў Белай гвардыі[2].

Праект планіроўкі і азелянення тэрыторыі праваслаўнай часткі Ольшанскіх могілак бязвыплатна стварыў чэшскі прафесар К. Машак. Пры гэтым былі высаджаны пароды дрэў, характэрныя для паўночна-заходніх абласцей Расіі[1].

У на праваслаўнай частцы размешчаны тры вайсковыя мемарыялы — чэхам, што загінулі ў час Першай сусветнай вайны, савецкім воінам, якія вызвалялі Прагу (пахаваны 427 салдат), і брытанскім салдатам Другой сусветнай вайны[2].

На поўдзень ад праваслаўнай часткі могілак, за сцяной знаходзяцца яўрэйскія могілкі, на якіх пахаваны Франц Кафка (яго магіла знаходзіцца на ўчастку № 21, каля сцяны)[2].

Вядомыя асобы, пахаваныя на могілкахПравіць

Беларускія дзеячыПравіць

 
Магіла Пятра Крачэўскага
 
Магіла Васіля Захаркі на Ольшанскіх могілках у Празе


Зноскі

СпасылкіПравіць