Пётр Антонавіч Крачэўскі
Пётр (Пётра) Антонавіч Крачэўскі (Крэчэўскі) (7 жніўня 1879, в. Дубна[1], цяпер Гродзенская вобласць, Беларусь — 8 сакавіка 1928, Прага) — беларускі палітычны і грамадска-культурны дзеяч. Удзельнік Усебеларускага з’езда 1917 года. Сябра Рады БНР, 3-і старшыня Рады БНР.
Пётр Антонавіч Крачэўскі | ||
![]() | ||
| ||
---|---|---|
20 кастрычніка 1920 — 8 сакавіка 1928 | ||
Папярэднік | Язэп Лёсік | |
Пераемнік | Васіль Захарка | |
| ||
13 снежня 1919 — 20 кастрычніка 1920 | ||
Партыя | ||
Адукацыя | ||
Дзейнасць | палітык, паэт, публіцыст, перакладчык | |
Член у | ||
Нараджэнне | 7 жніўня 1879 | |
Смерць | 8 сакавіка 1928 (48 гадоў) | |
Пахаванне | ||
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся 7 жніўня 1879 года ў вёсцы Дубна Гродзенскай губерні ў сям’і вясковага дзяка Антона Крачэўскага, які служыў у адным з праваслаўных прыходаў у Кобрынскім павеце Гродзенскай губерні[1].
Атрымаў пачатковую адукацыю ў Верхалескай школе Кобрынскага павета, вучыўся ў Жыровіцкім духоўным вучылішчы. Пасля паступіў у Літоўскую духоўную семінарыю ў Вільні, якую скончыў у 1902 годзе. Працаваў настаўнікам у царкоўна-прыходскай школе ў мястэчку Ялоўка[2]. Неўзабаве пакінуў пасаду ў царкоўна-прыходскай школе і пайшоў працаваць народным настаўнікам. Настаўнічаў у Беластоцкім і Ваўкавыскім паветах[1]. З 1909 года і да вайны працуе ў Віленскім дзяржаўным банку на пасадзе інспектара дробнага крэдыту[3].
З 1914 года на вайсковай службе, на пасадзе справавода аднаго з вайкова-ветэрынатрынх лазарэтаў. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года старшыня Барысаўскага савета салдацкіх і рабочых дэпутатаў.
Дэлегат Усебеларускага з’езда 1917 года. На з’ездзе ўзначальваў мандатную камісію[2]. Па разгоне ўвайшоў у Выканаўчы камітэт Рады Усебеларускага з’езда, а пасля ў Раду БНР.
З 19 лютага 1918 года ў складзе Народнага сакратарыята Беларусі, дзяржаўны кантралёр, з красавіка народны сакратар фінансаў, у траўні — народны сакратар гандлю і прамысловасці. 24 красавіка 1918 года ўзначаліў Цэнтральную беларускую гандлёвую палату[4]. З ліпеня, у выніку распаду Беларускай сацыялістычнай грамады, адзін з лідараў Беларускай партыі сацыялістаў-федэралістаў. У верасні 1918 года разам з Тодарам Вернікоўскім накіроўваўся ва Украіну з мэтай заключэння пагаднення аб тавараабмене, 27 верасня 1918 года па заканчэнне місіі вярнуліся ў Менск. З украінскім урадам была дасягнутая згода ў пытанні тавараабмену: узамен на ўкраінскія тавары БНР абавязвалася пастаўляць лесаматэрыялы, дровы і запалкі[4]. Нямецкая акупацыйная адміністрацыя дала дазвол на ажыццяўленне абмену[5]. У канцы 1918 года, пасля заключэння пагаднення паміж Літоўскай Тарыбай і Віленскай беларускай радай, Пётра Крачэўскі выконваў абавязкі камісара ў Гарадзенскім павеце[5].
З 13 снежня 1919 года старшыня Народнай Рады БНР, а пасля адзінай Рады БНР. З 1920 года на эміграцыі ў Літве (Коўна), Чэхаславакіі.
На эміграцыі ў Празе стварыў Прадстаўніцтва Рады БНР, разгарнуў шырокую дыпламатычную дзейнасць, наладзіў інфармаванне заходнееўрапейскіх краін пра становішча ў БССР і Заходняй Беларусі. 26 верасня па 30 верасня 1921 года склікаў Усебеларускую канферэнцыю ў Празе, якая асудзіла Рыжскі мірны дагавор і пацвердзіла ідэалы незалежнасці Беларусі. Асудзіў рашэнне Другой Усебеларускай канферэнцыі 1925 года ў Берліне.
Крачэўскі дамогся ад ураду Чэхаславакіі стыпендый для беларускіх студэнтаў, стварыў Беларускі архіў у Празе. У 1926 выдаў палітычна-навуковы альманах «Замежная Беларусь».
Памёр 8 сакавіка 1928 года ў Вінагродскай бальніцы Прагі[6]. Пахаваны на Ольшанскіх могілках у Празе.
ТворчасцьПравіць
Аўтар вершаванай драмы «Рагнеда» (1921), вершаў, перакладаў з рускай, чэшскай і ўкраінскай моў. Аўтар гістарычных і літаратурных эсэ і артыкулаў.
ТворыПравіць
- Die Volkswirtschaft // Weissruthenien. Berlin: Curtis, 1919. S. 52—68.
- Беларусь у мінулам і сучаснам (нарыс географічнага, гістарычнага і эканамічнага доследу) // Замежная Беларусь: зборнік гісторыі, культуры і эканомікі / Пад рэд. П. А. Крэчэўскага. Кн. 1. Прага: Выд-ва імяні Ф. Скарыны, 1926. C. 31-77.
- Гісторыя беларускай кнігі // Замежная Беларусь: зборнік гісторыі, культуры і эканомікі. С. 99-116.
- Мандаты Б. Н. Р. // Замежная Беларусь: зборнік гісторыі, культуры і эканомікі. C. 121—139.
- Скарына і незалежнасьць // Замежная Беларусь: зборнік гісторыі, культуры і эканомікі. С. 7-16.
- Historija bielaruskaj knihi // Congrès International des Bibliothécaires et des amis du livre. Prague, 1926. P. 283—294.
- Рагнеда: Гіст. драма Х ст. у 4 актах з пралогам // Спадчына. 1993. № 3. С.16-30
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 90 гадоў з дня смерці Пётры Крэчаўскага. racyja.com. Архівавана з першакрыніцы 12 лістапада 2019. Праверана 12 лістапада 2019.
- ↑ 2,0 2,1 Мазец В., 2014, с. 363
- ↑ Мазец В., 2014, с. 364
- ↑ 4,0 4,1 Мазец В., 2014, с. 371
- ↑ 5,0 5,1 Мазец В., 2014, с. 372
- ↑ Мазец В., 2014, с. 380
ЛітаратураПравіць
- Мазец В. Крачэўскі (Крэчэўскі) Пётр Антонавіч //Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — 432 с.: іл. ISBN 985-11-0041-2. С. 256
- Мазец В. Адраджэнец-рамантык (да 135-годзьдзя з дня нараджэньня Пётры Крэчэўскага) // Запісы = Zapisy / Натальля Гардзіенка (гал. рэд.). — Нью-Ёрк — Менск: Беларускі інстытут навукі і мастацтва, 2014. — Т. 37. — С. 363—383.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Пётр Антонавіч Крачэўскі
- Крачэўскі Пётр Антонавіч