Яфім Яфімавіч Бялевіч
Яфім Яфімавіч Бялевіч (15 (27) лютага 1888, Мінск — 13 снежня 1942, Магадан, ГУЛАГ) — дзеяч беларускага нацыянальнага руху.
Яфім Яфімавіч Бялевіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Пераемнік | Аляксандр Іванавіч Цвікевіч | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Васіль Іванавіч Захарка | ||||||
Пераемнік | Аляксандр Іванавіч Вальковіч | ||||||
Нараджэнне |
15 (27) лютага 1888 |
||||||
Смерць |
13 снежня 1942 (54 гады) |
||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Месца працы | |||||||
Званне | прапаршчык і штабс-капітан | ||||||
Бітвы | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 27 лютага 1888 года ў Мінску. Вучыўся ў Мінскай гімназіі, з якой за ўдзел у вучнёўскіх беспарадках у 1907 выключаны і арыштаваны. Хутка вызвалены. Скончыў гімназію экстэрнам. Паступіў на юрыдычны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта (скончыў у 1912). Быў прызваны ў армію. Падчас Першай сусветнай вайны на фронце — прапаршчык, штабс-капітан.
Ад вайскоўцаў-беларусаў абраны дэлегатам на Першы Усебеларускі з’езд, член яго прэзідыума. Да ліпеня 1918 займаў пасаду міністра юстыцыі і фінансаў у Народным сакратарыяце — першым урадзе БНР. Як нязгодны з яго палітыкай, выйшаў у адстаўку. Пасля дыпламатычны прадстаўнік урада БНР у Кіеве, Адэсе, Берліне.
У 1919 арыштаваны польскімі акупацыйнымі ўладамі, але здолеў уцячы з-пад варты. У 1918—1919 член Беларускай партыі сацыялістаў-федэралістаў, у 1920 член Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў, з якой у жніўні 1920 выйшаў з-за адмовы лідараў падпісаць Дэкларацыю пра абвяшчэнне незалежнасці БССР ад 31 ліпеня 1920. У 1920—1922 служыў у Гомелі ў чыгуначных часцях Чырвонай арміі. 1 кастрычніка 1920 арыштаваны асобым аддзелам Заходняга фронту па падазрэнні ў контррэвалюцыйнай дзейнасці; вызвалены праз 6 месяцаў. У чэрвені 1924 удзельнічаў у ліквідацыйным з’ездзе БПС-Р. Перайшоў на фінансавую работу — у 1925—1930 упаўнаважаны Наркамфіна БССР, з 1931 у Белшвейаддзяленні Вышэйшага савета народнай гаспадаркі.
Арыштаваны 19 сакавіка 1932. Паводле пастановы калегіі АДПУ СССР асуджаны да 5 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ў Свірскі канцлагер НКВД Ленінградскай вобласці. У зняволенні 27 снежня 1936 узяты пад варту. 8 лютага 1937 Ленінградскім абласным судом асуджаны да 5 гадоў зняволення і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Загінуў у Магаданскім канцлагеры.
Па першым прыгаворы рэабілітаваны прэзідыумам Мінскага абласнога суда 16 лістапада 1963, па другім — пракуратурай Расійскай Федэрацыі 16 снежня 1992.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — С. 396. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — С. 161. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0.
- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 3. Кніга 1 / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Мн., 2004.