Аляксандр Іванавіч Вальковіч

Аляксандр Іванавіч Вальковіч (21 красавіка (3 мая) 1892, Мінск (?) — 4 лістапада 1937, Мінск, НКУС) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч.

Аляксандр Іванавіч Вальковіч
міністр фінансаў БНР[d]
верасень 1920 — 1923
Папярэднік Яфім Яфімавіч Бялевіч
Пераемнік Васіль Іванавіч Захарка
Нараджэнне 21 красавіка (3 мая) 1892
Смерць 4 лістапада 1937(1937-11-04) (45 гадоў)
Партыя
Месца працы

Біяграфія

правіць

З праваслаўных сялян Гродзенскай губерні.

У 19141915 працаваў у Віленскім аддзяленні Дзяржаўнага зямельнага банка.

У пачатку 1-й сусветнай вайны ў эвакуацыі ў Саратаве. Здаў іспыт на чын у 1-й Саратаўскай гімназіі, ў верасні 1915 залічаны ў войска. 2 сакавіка 1916 г. камандзіраваны ў Тыфліс для паступлення ў школу прапаршчыкаў, 26 красавіка паступіў і 15 ліпеня скончыў паскораны курс у школы прапаршчыкаў ў Горы. Мл. афіцэр 5-га Сібірскага стралковага запаснога палка ў Ашгабаце.

З 1918 у Мінску. Член БПС-Р. Прадстаўнік БНР пры ўрадзе Грузіі, міністр фінансаў БНР. У час польскай акупацыі Беларусі 19191920 арыштоўваўся, уцёк за мяжу. У снежні 1925 вярнуўся ў Мінск. Працаваў інспектарам у Наркамаце фінансаў.

У выніку чысткі апарату Наркамфіна ў сакавіку 1930 пазбаўлены работы. Арыштаваны ДПУ БССР 18.7.1930 па справе «Саюза вызвалення Беларусі». Паводле пастановы АДПУ СССР ад 10.4.1931 сасланы на 5 гадоў у Белябей (Башкірыя). 25.5.1937 арыштаваны НКУС Башкірскай АССР па абвінавачанні ў прыналежнасці да «Польскай вайсковай арганізацыі». 28.10.1937 «двойкай» (наркам унутраных спраў і пракурор СССР) прыгавораны да расстрэлу. Па першым прыгаворы рэабілітаваны 10.6.1988.

Зноскі

Спасылкі

правіць

Літаратура

правіць