Адкрыць галоўнае меню

Заходні фронт (Грамадзянская вайна ў Расіі)

Заходні фронт — аператыўна-стратэгічнае злучэнне войскаў РСЧА ў часы грамадзянскай вайны. Быў утвораны дырэктывай галоўкама Чырвонай Арміі ад 12 лютага 1919 года, каб аб'яднаць дзеянні савецкіх войскаў на заходнім ды паўночна-заходнім стратэгічных напрамках. Кіраўніцтва Заходняга фронта было ўтворана на аснове кіраўніцтва расфармаванага Паўночнага фронта. Штаб фронта ў розны час быў размешчаны ў пунктах Старая Руса, Маладзечна, Дзвінск, Смаленск, Менск.

Западный фронт
(Заходні фронт)
Гады існавання 12 лютага 1919(г.)—8 красавіка 1924
Краіна Flag of the Russian Soviet Federative Socialist Republic (1918–1937).svg РСФСР
Уваходзіць у РСЧА
Колькасць ~ 180 000 чалавек
Дыслакацыя заходні ды паўночна-заходні стратэгічныя напрамкі

СкладПравіць

У склад Заходняга фронта ўваходзілі:

З войскамі Заходняга фронта узаемадзейнічалі таксама караблі Балтыйскага флота (люты — снежань 1919).

Баявыя дзеянніПравіць

 
Становішча бальшавікоў і процібальшавікоў у маі 1919. (англ.) 

У момант фармавання Заходняга фронта войскі (81,5 тысяч штыхаў і шабляў) змагаліся на фронце, працяглым больш як на 2000 км, у гэтым ліку на мурманскім напрамку (супраць белагвардзейцаў ды інтэрвентаў Антанты), петразаводскім, аланецкім напрамках і Карэльскім перашыйку супраць Фінляндыі. У Балтыі і Беларусі войскі біліся з мясцовымі антысавецкімі фарміраваннямі, з германскімі, потым з польскімі войскамі.

Да ліпеня 1919 года войскі Заходняга фронта пад ударам супраціўніка адышлі з Балтыі. У Беларусі Заходні фронт спыніў наступ польскіх войскаў на Бярэзіне. У жніўні 1919 года войскі фронта месціліся на лініі Фінскі заліў — Пскоў — Полацк — рака Бярэзіна.

У чэрвені — жніўні і кастрычніку — лістападзе 1919 года 7-я і 15-я арміі падтрыманыя Балтфлотам адбілі два наступы белай арміі Юдэніча на Петраград (Петраградская абарона) і ўчынілі ёй паразу, пасля чаго стала магчымым сканцэнтраваць усе высілкі Чырвонай Арміі на змаганні з войскамі Дзянікіна і Калчака.

У 1920 годзе Заходні фронт стаў галоўным фронтам Савецкай Рэспублікі і ўдзельнічаў у адбіцці польскага наступу падчас вайны польска-бальшавіцкай. Майская аперацыя (1920) Заходняга фронта не дасягнула пастаўленай мэты, але паспрыяла паспяховаму контрнаступу войскаў Паўднёва-Заходняга фронта на Украіне.

Ліпеньская аперацыя (1920) Заходняга фронта дазволіла заняць Беларусь і частку Літвы, у жніўні 1920 года войскі Заходняга фронта падышлі да Варшавы. Аднак пераацэнка савецкім кіраўніцтвам сваёй моцы, а таксама парушэнне камунікацыі паміж Заходнім і Паўночна-Заходнім франтамі прывялі да паразы савецкіх войскаў Заходняга фронта ў Варшаўскай аперацыі 1920 ды выхаду іх з Польшчы.

Нягледзячы на разбіццё Чырвонай Арміі, Польшча выйшла з вайны, што дазволіла Чырвонай Арміі перавесці асноўныя сілы на барацьбу з войскамі Урангеля.

Заходні фронт з кіраўніцтвамі быў па сканчэнні ваенных дзеянняў метамарфазаваны ў Заходнюю Ваенную акругу 8 красавіка 1924 года.

Камандны складПравіць

Камандзіры:

Члены РВС:

  • Р. А. Рым (19 лютага — 19 мая 1919),
  • Я. М. Пятніцкі (19 лютага — 15 мая 1919),
  • А. Я. Семашко (19 лютага — 14 чэрвеня 1919),
  • О. А. Сціга (24 сакавіка — 22 ліпеня 1919),
  • А. І. Акулаў (19 мая — 21 чэрвеня 1919),
  • Б. П. Позерн (5 чэрвеня — 1 жніўня 1919),
  • А. І. Пацяеў (21 чэрвеня 1919 — 3 студзеня 1920),
  • Р. І. Бярэзін (7 ліпеня — 10 снежня 1919),
  • І. В. Сталін (9 ліпеня — 30 верасня 1919),
  • К. К. Юрэнеў (14 кастрычніка 1919 — 3 студзеня 1920),
  • І. С. Уншліхт (11 снежня 1919 — 12 красавіка 1921),
  • А. П. Розенгольц (8 мая — 2 чэрвеня 1920),
  • І. Ц. Смілга (30 мая — 24 кастрычніка 1920),
  • Ф.Э.Дзяржынскі (9 жніўня — 10 верасня 1920),
  • Р. А. Муклевіч (12 красавіка 1921 — 5 жніўня 1922),
  • Н. Ф. Новікаў (23 лістапада 1921 — 1 лістапада 1922),
  • І. Н. Перапечанка (8 жніўня 1922 — 8 лютага 1923),
  • У. Н. Касаткін (врид, 8 лютага — 5 снежня 1923),
  • У. Г. Валодзін (5 снежня 1923 — 8 красавіка 1924).

Кіраўнікі штаба:

  • М. М. Дамажыраў (19 лютага — 26 мая 1919),
  • М. М. Пецін (26 мая — 17 кастрычніка 1919),
  • А. М. Перамытаў (врид, 17 кастрычніка — 13 лістапада 1919),
  • У. С. Лазарэвіч (13 кастрычніка 1919 — 9 лютага 1920),
  • М. М. Шварц (25 лютага — 30 верасня 1920),
  • М. У. Салагуб (1 кастрычніка — 6 снежня 1920),
  • П. І. Ярмолін (6 снежня 1920 — 7 чэрвеня 1921),
  • М. А. Баторскі (7 чэрвеня — 23 лістапада 1921),
  • С. А. Мяжэнінаў (23 лістапада 1921 — 6 ліпеня 1923),
  • І. І. Глудзін (врид, 6 ліпеня — 30 верасня 1923),
  • А. І. Кук (30 верасня 1923 — 8 красавіка 1924).

ЛітаратураПравіць

Шаблон:РСЧА ў Грамадзянскай вайне