Рамуальд Адамавіч Муклевіч

Рамуальд Адамавіч Муклевіч (25 лістапада 1890, мястэчка Супрасль Гродзенскай губерні9 лютага 1938) — савецкі ваенны і ваенна-марскі дзеяч, арганізатар абароннай прамысловасці.

Рамуальд Адамавіч Муклевіч
Дата нараджэння 25 лістапада 1890(1890-11-25)
Месца нараджэння
Дата смерці 9 лютага 1938(1938-02-09)[1] (47 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў Ваенна-марскі флот
Гады службы 19181934
Камандаваў УВМС
Бітвы/войны Грамадзянская вайна ў Расіі
Узнагароды і званні
Ордэн Чырвонага Сцяга
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў мястэчку Супрасль Гродзенскай губерні ў сям'і польскага рабочага-тэкстыльшчыка. У 1906 годзе ўступіў у РСДРП, бальшавік. У 1907 — 1909 гадах сакратар Беластоцкага, а ў 1911 годзе Лодзінскага камітэтаў РСДРП. 1912 годзе прызваны на флот. Веў актыўную рэвалюцыйную працу сярод матросаў. Пасля заканчэння школы матарыст ў Кранштадзе (1915 год) знаходзіўся пры ей унтэр-афіцэрам.

Удзельнік Лютаўскай і Кастрычніцкай рэвалюцый, штурму Зімовага палаца. Член Петраградскага Савета і Ваеннай арганізацыі пры ЦК РСДРП.

Падчас Грамадзянскай вайны быў камісарам штаба 16-й арміі, штабу Заходняга фронту. З красавіка 1921 года — член Рэўваенсавета Заходняга фронту. У 1922 — 1925 гадах камісар Ваеннай акадэміі РСЧА. З жніўня 1926 года — начальнік Ваенна-Марскіх Сіл РСЧА, член РВС СССР. Удзельнічаў у распрацоўцы планаў развіцця ВМФ, выданні першага Баявога статута ВМС РСЧА і Карабельнага статута. З 1931 года — інспектар ВМС РСЧА. З 1934 года — начальнік Галоўнага кіравання суднабудаўнічай прамысловасці, з канца 1936 г. — намеснік наркама абароннай прамысловасці. Член ЦВК і УЦВК шэрагу скліканняў.

Арышт і смерць

правіць

28 мая 1937 года арыштаваны. Па сведчанні А. М. Тупалева, які змяшчаўся ў 1937 годзе з Муклевічам ў адной камеры ўнутранай турмы НКУС СССР, апошні распавеў яму, што ў выніку прымянення мер фізічнага ўздзеяння абгаварыў сябе і шэраг іншых ні ў чым не вінаватых асоб[2]. 8 лютага 1938 года прыгавораны да смяротнага пакарання. Расстраляны на наступны дзень на Камунарцы. 26 мая 1956 года рэабілітаваны[3].

Узнагароды

правіць

Крыніцы

правіць
  1. Муклевич Ромуальд Адамович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. Сувениров 1998, с. 205.
  3. Сувениров 1998, с. 490.
  4. ПРИКАЗ РЕВОЛЮЦИОННОГО ВОЕННОГО СОВЕТА СОЮЗА СОВЕТСКИХ СОЦИАЛИСТИЧЕСКИХ РЕСПУБЛИК по личному составу армии № 103. 23 февраля 1928 года. Москва. — М: Центральная Типография НКВМ, 1928. — 1 с. — 400 экз.

Літаратура

правіць