9 лютага
9 лютага — саракавы дзень года па Грыгарыянскім календары
← люты → | ||||||
п | а | с | ч | п | с | н |
1 | 2 | 3 | 4 | |||
5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 |
12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 |
19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 |
26 | 27 | 28 | 29 | |||
2024 |
Падзеі
правіць- 981: Імператар Атон II ўвайшоў у Рым і вярнуў Папу Бенедыкта VII да ўлады
- 1507: Партугальскі мараплаўца Д.-Ф. Перэйра адкрыў востраў, названы ім названы Санта-Апалонія, сучасн. Рэюньён
- 1550: Заснаваны Віленскі езуіцкі калегіум, які ў 1578 г. быў прывілеем караля Рэчы Паспалітай Стэфана Баторыя быў пераўтвораны ў Віленскі універсітэт
- 1621: Пачатак пантыфікату Грыгорыя XV, 234-га папы рымскага (1621—1623)
- 1648: Багдан Хмяльніцкі абраны гетманам Украіны
- 1667: Падпісанне Андрусаўскага перамір’я між Масковіяй і Рэччу Паспалітай, згодна з якім апошняя страціла Смаленскія землі і Левабярэжную Ўкраіну
- 1852: У Мінску ў Гарадскім тэатры адбылася прэм’ера спектакля паводле п’есы В. Дуніна-Марцінкевіча «Сялянка»
- 1885: У Маскве адкрылася першая бясплатная бібліятэка-чытальня імя І. С. Тургенева
- 1893: На сцэне Мулен Руж паказаны першы стрыптыз
- 1895: Кіраўнік фізічнага выхавання ў Саюзе маладых хрысціян у горадзе Халіок (штат Масачусэтс) Уільям Морган вынайшаў новую гульню — валейбол
- 1900: Заснаваны тэнісны турнір Кубак Дэвіса
- 1904: Японская эскадра адмірала Тога атакавала рускую эскадру на ўнутраным рэйдзе Порт-Артура, пачатак руска-японскай вайны. Бой крэйсера «Вараг» і кананерскай лодкі «Карэец» супраць японскай эскадры.
- 1913: Адбылася першая пастаноўка знакамітай камедыі Янкі Купалы «Паўлінка». У Вільні сіламі Беларускага музычна-драматычнага гуртка паставіў п’есу Алесь Бурбіс
- 1920: Падпісаны года міжнародны трактат, які вызначыў прававы статус архіпелага Шпіцберген
- 1940: У ноч на 10 лютага здзейснены першы этап савецкай дэпартацыі насельніцтва з Заходняй Беларусі, 50 тысяч чалавек адпраўлены ў Сібір і Казахстан
- 1943: Пачалася Краснадарская наступальная аперацыя, ад нацысцкіх захопнікаў вызвалены горад Белгарад
- 1955: Адкрыты Рымскі метрапалітэн
- 1960: Закладзена першая зорка на Галівудскай алеі славы
Нарадзіліся
правіць- 1404: Канстанцін XI, імператар усходнерымскі
- 1441: Алішэр Наваі, узбекскі паэт (пам. 3.1.1501)
- 1547: Крыштоф Радзівіл Пярун, дзяржаўны і вайсковы дзеяч ВКЛ (пам. 20.11.1621)
- 1783: Васіль Жукоўскі, рускі паэт, перакладчык, адзін з заснавальнікаў рускага рамантызму
- 1830: Абдул-Азіз, 32-і султан Асманскай імперыі
- 1844: Анатоль Фёдаравіч Коні, расійскі юрыст, пісьменнік і грамадскі дзеяч
- 1846: Леапольд Баварскі, германскі вайсковы дзеяч (пам. 28.9.1930)
- 1846: Вільгельм Майбах, нямецкі канструктар (пам. 29.12.1929)
- 1864: Мійна Хярма, эстонскі кампазітар, харавы дырыжор
- 1867: Нацумэ Сосэкі, японскі пісьменнік
- 1874: Усевалад Меерхольд, савецкі рэжысёр і акцёр (пам. 2.2.1940)
- 1902: Леон Мба, прэзідэнт Габона
- 1910: Жак Мано, французскі біёлаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне 1965 (пам. 1976)
- 1929: Ховард Кановіц, амерыканскі мастак
- 1930: Валянцін Тарас, беларускі паэт, перакладчык, публіцыст
- 1931: Ёзэф Масапуст, чэхаславацкі футбаліст
- 1932: Герхард Рыхтэр, нямецкі жывапісец
- 1942: Вадзім Болбас, беларускі літаратар
- 1942: Ада Лундвер, эстонская актрыса і спявачка
- 1946: Эдуард Барысавіч Зарыцкі, беларускі кампазітар
- 1960: Міхась Казлоўскі, беларускі краязнавец, грамадскі дзеяч, крытык, публіцыст, выдавец
- 1973: Макота Сінкай, японскі рэжысёр і аніматар
- 1979: Чжан Цзыі, кітайская актрыса
- 1987: Магдалена Нойнер, нямецкая біятланістка
- 2002: Рэган Сміт, амерыканская плыўчыха, прызёрка алімпійскіх гульняў
Памерлі
правіць- 1199: Мінамота-но Ёрытома, заснавальнік сёгуната Камакура
- 1640: Мурад IV, 17-ы султан Асманскай імперыі (нар. 16.6.1612)
- 1675: Герард Доў, галандскі мастак, вучань Рэмбранта (нар. 7.4.1613)
- 1675: Амброзіус Брэйгель, нідэрландскі жывапісец
- 1767: Юбер Друэ, французскі мастак
- 1861: Фрэнсіс Дэнбі, ірландскі пейзажыст
- 1881: Фёдар Дастаеўскі, рускі пісьменнік (нар. 11.11.1821)
- 1905: Адольф фон Менцэль, нямецкі мастак
- 1905: Фрэдэрык Актавіус Пікард-Кембрыдж, брытанскі арахнолаг
- 1938: Аксель Паўльсен, нарвежскі фігурыст і канькабежац
- 1975: Тойва Сяркя, фінскі кінарэжысёр
- 1984: Юрый Андропаў, генеральны сакратар ЦК КПСС
- 1991: Аркадзь Мігдал, савецкі фізік-тэарэтык, акадэмік АН СССР (нар.11.3.1911)
- 2001: Герберт Сайман, амерыканскі сацыёлаг і эканаміст
- 2002: Маргарэт (прынцэса Вялікабрытаніі)
- 2014: Габрыэль Аксель, дацкі кінарэжысёр
- 2021: Чык Карыа, амерыканскі джазавы піяніст
Святкуюць
правіць- Міжнародны дзень стаматолага.
- Еўрапейскі саюз — Дзень інтэрнэту (з 2010).
- Ліван — Свята Маранітаў.