Шпіцбергенскі трактат


Шпіцбергенскі трактат 1920 — падпісаны 9 лютага 1920 года ў Парыжы і вызначыў міжнародна-прававы статус архіпелага Шпіцберген. У наш час падтрымліваюць сваю прысутнасць на архіпелагу Нарвегія і Расія, і ў меншай ступені — Польшча і КНР.

Дагавор паміж Нарвегіяй, ЗША, Даніяй, Францыяй, Італіяй, Японіяй, Нідэрландамі, Вялікабрытаніяй і Швецыяй аб Шпіцбергене.
Краіны-ўдзельнікі дагавора (адзначаны зялёным)
Краіны-ўдзельнікі дагавора (адзначаны зялёным)
Дата падпісання 9.02.1920
Месца падпісання Парыж, Францыя
Набыў моц 14.08.1925
Бакі 42
Месца захоўвання Урад Францыі

УтрыманнеПравіць

Паводле Шпіцбергенскага трактата над Шпіцбергенам, якія лічыўся раней свабоднай тэрыторыяй, усталёўваўся суверэнітэт Нарвегіі, а дзяржавам-удзельнікам дагавора падавалася роўнае права на эксплуатацыю натуральных рэсурсаў Шпіцбергена і яго тэрытарыяльных вод. Нарвегія абавязалася ў артыкуле 9-м дагавора не будаваць і не дапускаць стварэння марскіх баз ці ўмацаванняў на тэрыторыі архіпелага і не выкарыстоўваць яе для ваенных мэтаў. У 1925 годзе Нарвегія афіцыйна абвясціла Шпіцберген часткай нарвежскага каралеўства. СССР далучыўся да Шпіцбергенскага трактата ў 1935 годзе.

Да цяперашняга часу ўдзельнікамі дагавора з'яўляюцца больш за 50 дзяржаў: Расія і іншыя дзяржавы, якія складалі СССР, ЗША, Вялікабрытанія, Германія, Францыя, Японія, Нідэрланды, Балгарыя, краіны былой Югаславіі, Венгрыя, Данія, Нарвегія, Польшча, Чэхія, Славакія, Румынія, Італія, Швецыя і іншыя. Нарвежскі стортынг у рэзалюцыі ад 15 лютага 1947 года прызнаў, што СССР з'яўляецца дзяржавай, якая мае нароўні з Нарвегіяй асаблівыя эканамічныя інтарэсы на Шпіцбергене. З 1991 года гэтыя правы перайшлі да Расіі.

Тэма Шпіцбергена ў расійска-нарвежскіх адносінахПравіць

З прычыны таго што СССР, а затым і РФ, з'яўляўся адзінай краінай, якая падтрымлівае прыкметную прысутнасць у рэгіёне за выключэннем самой Нарвегіі (да 1995 года колькасць савецкіх, а затым і расійскіх грамадзян на архіпелагу перавышала колькасць нарвежцаў), адносіны паміж дзвюма краінамі насілі даволі напружаны характар. Асцярогі нарвежскага боку шмат у чым прывялі да таго што Нарвегія стала членам НАТА. Пасля некаторага спаду напружанасці, абумоўленага ў першую чаргу адтокам расійскага насельніцтва з архіпелага і закрыццём некалькіх расійскіх населеных пунктаў, пачаўся новы перыяд абвастрэння. У снежні 2011 года расійскі ўрад прыняў новую стратэгію развіцця расійскай прысутнасці на Шпіцбергене, якая ўключае ў сябе будаўніцтва некалькіх аб'ектаў у горадзе Баранцбург. Гэта выклікала пратэст нарвежскага боку, якая не зацікаўлена ў павелічэнні расійскай прысутнасці[1].

ПублікацыяПравіць

  • «Сборник действующих договоров, соглашений и конвенций, заключённых с иностранными государствами», в. 9, Москва 1938.

Зноскі