Мінамота-но Ёрытома (9 мая 1147 — 9 лютага 1199) — заснавальнік сёгуната Камакура і першы яго кіраўнік (у 1192—1199).

Мінамота-но Ёрытома
яп.: 源頼朝
Minamoto no Yoritomo.jpg
 
Дзейнасць палітык, бусі, горадабудаўнік
Нараджэнне 9 мая 1147
Смерць 9 лютага 1199 (51 год)
Пахаванне
Дынастыя Kawachi Genji[d]
Бацька Minamoto no Yoshitomo[d]
Маці Yura Gozen[d]
Жонка Ходзё Масака[d]
Дзеці Мінамота-но Ёрыіэ, Мінамота-но Санэтома, Ōhime[d], Sanman[d] і Jōgyō[d]
 
Ваенная служба
Званне Сёгун
Бітвы
 
Аўтограф Minamoto no Yoritomo kaou.jpg

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся ў Хэян-кё, тагачаснай сталіцы Японіі, вядомай сёння як Кіёта. Ён быў трэцім сынам Мінамота-но Ёсітома, кіраўніка роду Мінамота, і яго старэйшай жонкі, дачкі Фудзівары-но Суэноры з роду Фудзівара.

Пачынаючы з IX стагоддзя, у Японіі вялікая ўлада засяродзілася ў руках сям’і Фудзівара, рэгентаў пры імператары. Аднак, калі ў сям’і Фудзівара не стала больш дачок — традыцыйных нявест для імператараў, нейкі час Японіяй кіравалі адхіленыя раней ад улады імператары. Затым на кароткі час высунуўся род Тайра, але зрынуты ім супернік — клан Мінамота — аб’яднаўся на чале з Мінамота-но Ёрытома і захапіў уладу. Ёрытома ўзяў сабе тытул «сэі-тайсёгун», які азначаў «вялікі генерал, які карае варвараў». З 1192 года ўся ўлада засяродзілася ў яго руках. Мінамота заснаваў свой ваенны ўрад у Камакура, ад назвы якой атрымаў імя яго сёгунат.

Зноскі

СпасылкіПравіць

Папярэднік:
Камакурскі сёгун:
Мінамота-но Ёрытома

1192—1199
Пераемнік:
Мінамота-но Ёрыіэ