29 лютага
29 лютага — шасцідзесяты, факультатыўны дзень года па Грыгарыянскім календары. Бывае толькі ў высакосныя гады.
← люты → | ||||||
п | а | с | ч | п | с | н |
1 | 2 | |||||
3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 |
10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 |
17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 |
24 | 25 | 26 | 27 | 28 | ||
2025 |
Падзеі
правіць- 1952: ФРГ пашырыла свой сувэренітэт на востраў Гельгаланд.
- 1992: У Босніі і Герцагавіне праведзены рэферэндум, на якім ухвалена незалежнасць краіны.
- 1996: Баснійскі ўрад афіцыйна абвясціў аб спыненні аблогі Сараева.
- 2000: Адбыўся бой паміж ротай расійскіх салдат і чачэнскімі баевікамі пад Улус-Кертам, які лёг у аснову фільма «Грамавая брама»
- 2004: Прэзідэнт Гаіці Жан-Бертран Арыстыд падаў у адстаўку і збег з краіны ў ЦАР.
- 2020: Грамадскі транспарт у Люксембургу стаў бясплатным.
- 2020: ЗША і афганскі рух «Талібан» у Досе (Катар) падпісалі мірнае пагадненне, якое прадугледжвала вывад замежных войскаў з Афганістана і заключэнне перамір'я.
- 2024: Пажар у ГЦ «Green Cozy Cottage» (Дака, Бангладэш) прывёў да гібелі людзей.
Нарадзіліся
правіць- 1468: Павел III, Папа Рымскі
- 1784: Леа фон Кленцэ, нямецкі архітэктар, мастак і пісьменнік (пам. 27.1.1864)
- 1860: Герман Холерыт, амерыканскі інжынер, вынаходнік
- 1864: Адольф Вёльфлі, мастак-прымітывіст
- 1896: Юозас Урбшыс, літоўскі дыпламат (пам. 30.4.1991)
- 1908: Балтус, французскі мастак
- 1920: Мішэль Марган, французская актрыса
- 1924: Уладзімір Кручкоў, савецкі дзяржаўны дзеяч
- 1956: Святлана Навумава, беларускі палітолаг (пам. 10.3.2011)
- 1972: Сяргей Ёрш, беларускі гісторык, журналіст
Памерлі
правіць- 1868: Людвіг I Вітэльсбах, кароль Баварыі (нар. 25.8.1768)
- 1932: Рамон Касас, каталонскі мастак
- 1944: Пер Эвінд Свінхувуд, фінскі палітычны дзеяч, прэзідэнт Фінляндыі ў 1931—1937 гг. (нар. 15.12.1861)
- 2024: Браян Малруні, канадскі палітык і адвакат, 18-ы прэм’ер-міністр Канады (1984—1993).
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме 29 лютага