Пер Эвінд Свінхувуд
Пер Эвінд Сві́нхувуд[6] (шведск.: Pehr Evind Svinhufvud; 15 снежня 1861, Сяяксмякі — 29 лютага 1944, Луумякі) — фінскі палітычны дзеяч, прэзідэнт Фінляндыі ў 1931—1937 гадах.
У 1925 годзе быў вылучаны кандыдатам на пост прэзідэнта Фінляндыі, але на выбарах пацярпеў няўдачу. У 1930—1931 — прэм'ер-міністр, у 1931—1937 — прэзідэнт Фінляндыі. На гэтай пасадзе праводзіў як антыкамуністычную, так і антыфашысцкую палітыку. З аднаго боку, ён ініцыяваў арышт ўсіх камуністаў-членаў парламента, а з другога — здушыў Мянтсяльскае паўстанне, паднятае прафашысцкім лапуаскім рухам. На прэзідэнцкіх выбарах 1937 года пацярпеў паразу.
Падчас «зімовай вайны» беспаспяхова спрабаваў сустрэцца з Гітлерам і Мусаліні, але быў прыняты толькі Папам Піем XII. Карыстаўся вялікім даверам у жыхароў краіны, атрымаў ад іх мянушку «Ука-Пека» («Стары Пер»).
Зноскі
- ↑ а б в Свинхувуд Пер Эвинд // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1976. — Т. 23 : Сафлор — Соан. — С. 80. Праверана 28 ліпеня 2016.
- ↑ а б Pehr Evind Svinhufvud // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Per Evind (Pehr Eyvind) Svinhufvud // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
- ↑ Свинхувуд Пер Эвинд // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1976. — Т. 23 : Сафлор — Соан. — С. 80. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Vuoden 1907 eduskuntavaaleissa valitut kansanedustajat — Suomen oikeusministeriö. Праверана 29 мая 2017.
- ↑ БелЭн, 2002
ЛітаратураПравіць
- Свінхувуд Пер Эвінд // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 259. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).