Юха Кусці Паасіківі
Юха Кусці Паасіківі (фінск.: Juho Kusti Paasikivi, пры нараджэнні Юхан Густаў Хельстэн, шведск.: Johan Gustaf Hellstén; 27 лістапада 1870, Тамперэ — 14 снежня 1956, Хельсінкі) — фінскі палітычны дзеяч, 7-ы прэзідэнт Фінляндыі.
Юха Кусці Паасіківі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Juho Kusti Paasikivi | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Карл Густаў Эміль Манергейм | ||||||
Пераемнік | Урха Кеканен | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Пер Эвінд Свінхувуд | ||||||
Пераемнік | Лаўры Інгман | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Урха Кастрэн | ||||||
Пераемнік | Маўна Пекала | ||||||
Нараджэнне |
27 студзеня 1870 |
||||||
Смерць |
14 снежня 1956 (86 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Імя пры нараджэнні | Johan Gustaf Hellstén | ||||||
Бацька | Аўгюст Хельстэн | ||||||
Маці | Karoliina Vilhelmiina[d][3] | ||||||
Жонка | Alli Paasikivi[d] і Anna Paasikivi[d] | ||||||
Дзеці | Annikki Paasikivi[d] | ||||||
Веравызнанне | лютэранства | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | доктар абодвух правоў[d] | ||||||
Месца працы | |||||||
Аўтограф | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У 1903—1913 і 1917—1918 гг. уваходзіў у кіруючыя органы старафінскай партыі, выступаючы супраць палітыкі русіфікацыі, але з'яўляўся праціўнікам радыкальных дзеянняў. У 1907—1913 — дэпутат фінляндскага сейма. У 1914—1934 — генеральны дырэктар банка «Кансаліс-Асакэ-Панка». У траўні-лістападзе 1918 г. — прэм'ер-міністр Фінляндыі. На гэтай пасадзе выступаў за ўвядзенне ў краіне манархічнай формы праўлення.
Кіраваў фінляндскай дэлегацыяй на савецка-фінляндскіх мірных перамовах, якая падпісала 14 кастрычніка 1920 Тартускі мірны дагавор паміж Фінляндыяй і Расіяй.
У 1934 годзе быў прызначаны паслом у Швецыі, дзе актыўна працаваў над арганізацыяй фінска-шведскага абарончага саюза. У 1939 годзе стаў кіраўніком фінскай дэлегацыі на савецка-фінскіх перамовах, а пасля пачатку баявых дзеянняў паміж дзвюма краінамі атрымаў пасаду міністра без партфеля. 13 сакавіка 1940 года ён падпісаў Маскоўскі мірны дагавор, які скончыў Зімнюю вайну (1939—1940).
Па заканчэнні Вайны-працягу (1941—1944) у лістападзе 1944 быў ізноў прызначаны прэм'ер-міністрам Фінляндыі, пасля чаго ўзяў курс на аднаўленне добрасуседскіх адносін з Савецкім Саюзам. Пад ціскам савецкага ўрада ён быў вымушаны ўвесці ў склад урада члена камуністычнай партыі, чаго раней у гісторыі краіны ніколі не здаралася. У красавіку 1945 сфармаваў другі ўрад, які абапіраўся на пагадненне трох буйных фракцый парламента: камуністаў, сацыял-дэмакратаў і Аграрнага саюза.
11 сакавіка 1946 г. змяніў Карла Манэргейма на пасадзе прэзідэнта Фінляндыі. На гэтай пасадзе асноўную ўвагу надаваў знешняй палітыцы ў цэлым і нармалізацыі адносін з СССР у прыватнасці. Яго палітыка атрымала назву «Лінія Паасіківі».
Зноскі
- ↑ Паасикиви Юхо Кусти // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Find a Grave — 1996. Праверана 11 мая 2024.
- ↑ Pas L. v. Genealogics — 2003.
- ↑ Vuoden 1907 eduskuntavaaleissa valitut kansanedustajat — Suomen oikeusministeriö. Праверана 29 мая 2017.