Прэзідэнт Фінляндыі

Прэзідэнт Фінляндыі з'яўляецца кіраўніком дзяржавы.

Прэзідэнт Фінляндыі
Suomen tasavallan presidentti
Прэзідэнцкі штандар
Прэзідэнцкі штандар

Пасаду займае
Саўлі Нійнісцё
з 1 сакавіка 2012 года
Узначальвае
Афіцыйная рэзідэнцыя прэзідэнцкі палац, Мянцюніемі і Култаранта
Прызначаецца выбары і калегія выбаршчыкаў[d]
Тэрмін паўнамоцтваў 6 гадоў
Зарплата 160 тыс. € у год
Пасада з’явілася 27 ліпеня 1919
Першы на пасадзе Каарла Стольберг
Сайт presidentti.fi

Пасада прэзідэнта Фінляндыі заснавана ў 1919 годзе. З 1 сакавіка 2012 года гэтую пасаду займае Саўлі Нійнісцё, які перамог 5 лютага 2012 года на прэзідэнцкіх выбарах.[1] Тар’я Халанен, якая перамагла на выбарах у 2000 і 2006 гадах, займала гэтую пасаду з 1 сакавіка 2000 года; 1 сакавіка 2012 года яна склала свае прэзідэнцкія паўнамоцтвы.[2][3]

Правілы абрання правіць

Правілы абрання вызначаны Канстытуцыяй Фінляндыі, якая ўступіла ў сілу 1 сакавіка 2000 года.

Прэзідэнт рэспублікі Фінляндыя абіраецца прамым ўсенародным галасаваннем. Пры нармальным ходзе падзей прэзідэнцкія выбары праходзяць раз у 6 гадоў. У выпадку немагчымасці выканання абавязкаў дзеючым прэзідэнтам новы абіраецца ў самыя кароткія магчымыя тэрміны.

Прэзідэнтам можа стаць толькі ураджэнец Фінляндыі. Адзін і той жа чалавек можа быць абраны прэзідэнтам не больш чым на два паслядоўных тэрміна.

Кандыдата ў прэзідэнты можа вылучыць палітычная партыя, якая атрымала хоць бы адно месца ў парламенце на папярэдніх выбарах, або група выбаршчыкаў колькасцю не менш за 20 000 чалавек.

Калі вылучаны толькі адзін кандыдат, то ён становіцца прэзідэнтам без правядзення галасавання. У адваротным выпадку першы тур галасавання праходзіць у год выбараў у трэцюю нядзелю студзеня. Калі адзін з кандыдатаў набірае 50 % + 1 голас, ён становіцца прэзідэнтам. У адваротным выпадку праз 3 тыдні прызначаецца другі тур галасавання, у якім удзельнічаюць два кандыдаты, якія набралі найбольшую колькасць галасоў у першым туры. Кандыдат, які набраў найбольшую колькасць галасоў у другім туры, перамагае. У выпадку роўнасці галасоў вынікі выбараў вызначаюцца жэрабем.

Новы прэзідэнт уступае ў пасаду ў першы дзень месяца, наступнага за выбарамі (1 -га лютага ці 1 сакавіка), прамовіўшы а 12:00 урачыстую прамову перад парламентам. Пасля гэтага (каля 00:20) пачынаюцца паўнамоцтвы новага прэзідэнта і заканчваюцца паўнамоцтвы папярэдняга.

Гісторыя правіць

Пасада прэзідэнта Фінляндыі была заснаваная Канстытуцыйным Актам 1919 года, зацверджаным рэгентам Манэргеймам 17 ліпеня 1919 года.

Першы прэзідэнт быў абраны ў 1919 годзе парламентам. З 1925 па 1982 гады праходзілі непрамыя выбары прэзідэнта калегіяй выбарнікаў, якая абіралася насельніцтвам краіны. У 1988 годзе прэзідэнцкія выбары праходзілі па змяшанай схеме: калі ні адзін з кандыдатаў не набіраў 50 % + 1 голас на прамых выбарах, то прэзідэнта абірала калегія выбарнікаў. Пачынаючы з 1994 года праводзяцца прамыя прэзідэнцкія выбары.

Мелі месца некалькі выключэнняў: у 1940 і 1943 гадах прэзідэнт абіраўся калегіяй выбарнікаў 1937 года, паколькі Фінляндыя знаходзілася ў стане вайны; у 1946 годзе, пасля адстаўкі Манэргейма, а таксама ў 1973 годзе прэзідэнт абіраўся парламентам.

Акрамя таго, у першыя гады незалежнасці Фінляндыяй кіравалі два рэгента і выбарны манарх. 18 мая 1918 года парламент Фінляндыі даў сваю згоду на прызначэнне рэгентам спікера сената Пера Эвінда Свінхувуда. 12 снежня таго ж года парламент прыняў яго адстаўку і зацвердзіў новым рэгентам Карла Манэргейма. 9 кастрычніка 1918 года парламент выбраў на трон Фінляндыі Фрыдрыха Карла Гесэн-Касэльскага (Fredrik Kaarle), які адрокся ад трона 14 снежаня таго ж года, пасля падзення Германскай імперыі, так і не прыбыўшы ў краіну. Папулярны журналіст Олі прапанаваў даць манарху імя Вяйне I (фінск.: Väinö I).

У перыяд прэзідэнцтва Маўна Койвіста склалася традыцыя комплекснага медыцынскага абследавання новага прэзідэнта з афіцыйным заключэннем кансыліюму ўрачоў аб стане яго здароўя.[4]

У прэзідэнта Фінляндыі маецца тры афіцыйных рэзідэнцыі: прэзідэнцкі палац і Мянтюніемі[5]Хельсінкі), а таксама гадовая рэзідэнцыя — Култаранта (блізу Наанталі).

З 2012 года заработная плата прэзідэнта складае 160 тысяч еўра ў год (па 18 еўра ў гадзіну, за кругласутачнае нясенне сваіх абавязкаў). Таксама прэзідэнт атрымлівае ў сваё распараджэнне каля 200 тысяч еўра на арганізацыю сустрэч і іншых прадстаўнічых патрэб, якія плануюцца ім самастойна. На дзяржаўныя візіты па Фінляндыі і за мяжой, а таксама іншыя з'езды, у 2012 годзе выдзелена 2900000 еўра. У пачатку сакавіка 2012 года прэзідэнт атрымае ў сваё выкарыстанне таксама абсалютна новы браніраваны аўтамабіль Mercedes Benz Guard. Агульны каштарыс на 2012 год склаў 19 млн еўра (у 2011 - 21.800.000 еўра).[6]

Зноскі

  1. Саули Ниинистё — 12-й президент Финляндии // Сайт тэлерадыёкампаніі Yleisradio Oy. Novosti po-russki. — 5 лютага 2012.(Праверана 15 сакавіка 2024)
  2. Обзор прессы 27.02.2012 Архівавана 5 сакавіка 2013. // Сайт телерадиокомпании Yleisradio Oy. Novosti po-russki. — 27 февраля 2012. (Праверана 28 лютага 2012)
  3. Состоялась инаугурация нового президента Финляндии Саули Ниинистё // Сайт тэлерадыёкампаніі Yleisradio Oy. Novosti po-russki. — 1 сакавіка 2012.(Праверана 15 сакавіка 2024)
  4. Заключение врачей: президент Ниинистё здоров // Сайт тэлерадыёкампаніі Yleisradio Oy. Novosti po-russki. — 8 лютага 2013.(Праверана 15 сакавіка 2024)
  5. Президент Халонен показывала президентскую резиденцию Mäntyniemi будущему президенту Ниинистё // Сайт тэлерадыёкампаніі Yleisradio Oy. Novosti po-russki. — 6 лютага 2012.(Праверана 15 сакавіка 2024)
  6. Новый президент обойдётся в 19 миллионов // Сайт тэлерадыёкампаніі Yleisradio Oy. Novosti po-russki. — 6 лютага 2012.(Праверана 15 сакавіка 2024)

Спасылкі правіць