Маўна Койвіста
Маўна Хенрык Койвіста (фінск.: Mauno Henrik Koivisto; 25 лістапада 1923, Турку — 12 мая 2017) — фінскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, доктар філасофскіх навук з 1956 года.
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся ў ГТурку ў 1923 годзе ў сям’і марака. Падчас зімовай вайны (1939—1940) працаваў у пажарнай ахове, падчас вайны-працягу (1941—1944) служыў у войску пад кіраўніцтвам Лаўры Церні. Па званні Маўна Койвіста малодшы сяржант.
У 1947 годзе Койвіста ўступіў у СДПФ. У 1966—1967 і 1972 гг. ён зрабіўся міністрам фінансаў. У 1968—1970 і 1979—1981 гг. быў прэм’ер-міністрам Фінляндыі.
У 1982 годзе, пасля адстаўкі Урха Кеканена, зрабіўся прэзідэнтам Фінляндыі. За 12 гадоў кіравання Койвіста Фінляндыя перажыла эканамічны спад, аднак яму ўдалося вывесці краіну з гэтага крызісу.
Зноскі
- ↑ Presidentti Mauno Koivisto 1923–2017 — Office of the President of the Republic of Finland, 2017. Праверана 12 мая 2017.
- ↑ а б Presidentti Mauno Koivisto on kuollut — Yle, 2017. Праверана 12 мая 2017.
- ↑ Mauno Henrik Koivisto // Find a Grave — 1996. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ http://www.tpk.fi/Public/default.aspx?contentid=361853&nodeid=44807&culture=fi-FI — Office of the President of the Republic of Finland, 2017. Праверана 12 мая 2017.
- ↑ State funeral of former Finnish president Mauno Koivisto on 25 May — Prime Minister's Office, 2017. Праверана 25 мая 2017.
- ↑ а б Presidentti Mauno Koivisto — Office of the President of the Republic of Finland. Праверана 25 мая 2017.