Yle

нацыянальная тэлерадыёвяшчальная кампанія Фінляндыі

Yle (афіцыйныя назвы — фінск.: Yleisradio Oy, шведск.: Rundradion Ab) — нацыянальная тэлерадыёвяшчальная кампанія Фінляндыі.

Yle
Краіна Сцяг Фінляндыі Фінляндыя
Дата пачатку вяшчання 29 мая 1926 года
Заснавальнік L. M. Viherjuuri
Кіраўнікі Лаўры Ківінен
Сайт YLE

З 2013 года кампанія стала першай у краіне, зрабіўшы даступнымі ў прамой трансляцыі ў інтэрнэце ўсіх сваіх тэлепраграм.[1]

Гісторыя правіць

Yleisradio была заснавана ў Хельсінкі 29 мая 1926 года. Першая радыё перадача была перададзена 9 верасня 1926 года. Гэты дзень лічыцца днём нараджэння рэгулярнай вяшчальнай дзейнасці ў Фінляндыі і на самой Yle. Пасля гэтага была распрацавана сетка вяшчання, і ў пачатку 1930 года ўжо 100 000 сем'яў змаглі слухаць радыё Yle.

У 1957 годзе Yle паспрабавала сябе ў тэлевяшчанні, былі праведзены пробныя тэлеэфіры. Праз год з'явілася штодзённая перадача Suomen Televisio (фінскае тэлебачанне). З 1969 года Yle пачала трансляваць перадачы ў каляровым фармаце. У 2007 годзе разам з усім тэлебачаннем Фінляндыі Yle перайшло на лічбавае вяшчанне. Таксама ў Yle каналаў ёсць адзіны тэлетэкст.

Плануецца, што з 2 снежня 2013 года пачнецца выпуск тэленавінаў на саамскай мове.[2]

Радыёстанцыі правіць

Тэлеканалы правіць

Цікавыя факты правіць

  • Першай тэлевізійнай трансляцыяй у Фінляндыі (г. зн. Yle) у 1950 годзе стаў рэпартаж з універмага Stockmann у Хельсінкі.
  • У 2013 годзе рэжысёр спартыўных праграм Тапані Парм удастоены прэміі брытанскай кінаакадэміі BAFTA.[3]

Галерэя правіць

Зноскі

  1. Телеканалы Yle начинают прямую трансляцию в интернете // Сайт тэлерадыёкампаніі Yleisradio Oy. Novosti po-russki. — 22 красавіка 2013.(Праверана 26 красавіка 2024)
  2. На Yle начинают выходить теленовости на саамском языке // Сайт тэлерадыёкампаніі Yleisradio Oy. Novosti po-russki. — 25 лістапада 2013.(Праверана 26 красавіка 2024)
  3. Режиссер Юле Тапани Парм получил британскую Bafta // Сайт тэлерадыёкампаніі Yleisradio Oy. Novosti po-russki. — 29 красавіка 2013.(Праверана 26 красавіка 2024)

Спасылкі правіць

Радыё правіць

Прамыя интэрнэт-трансляцыі правіць