Yle TV1 — фінскі тэлеканал, які вяшчае на фінскай мове (некаторыя перадачы ідуць на шведскай, рускай і саамскіх мовах — у гэтым выпадку звычайна з фінскімі субтытрамі), належыць нацыянальнай тэлерадыёвяшчальнай кампаніі Фінляндыі Yleisradio Oy (Yle).

Yle TV1
Краіна Сцяг Фінляндыі Фінляндыя
Дата пачатку вяшчання 1 студзеня 1958 года
Уладальнік Yleisradio Oy
Сайт tv1.yle.fi

Канал быў адкрыты 1 студзеня 1958 года пад назвай Suomen Televisio. На канале выпускаюцца навіны, дакументальныя фільмы, серыялы, адукацыйныя і забаўляльныя праграмы і т. п. Тэлеканал вяшчае без рэкламы.

13 мая па тэлеканалу Yle TV1 пачалася трансляцыя навін на рускай мове.[1]

З 2 снежня 2013 года штодня ў сярэдзіне дня па канале Yle TV1 выходзіць выпуск тэленавінаў на саамскіх мовах (Yle Ođđasat); трансляцыя ажыццяўляецца з новай тэлестудыі ў Інары.[2][3]

Зноскі

  1. Новости по-русски начнут в 2013 выходить по телеканалу Yle TV1 // Сайт тэлерадыёкампаніі Yleisradio Oy. Novosti po-russki. — 11 красавіка 2012.(Праверана 25 красавіка 2024)
  2. Yle Ođđasat álget vuossárgga (паўн.-саам.). Сайт телерадиокомпании Yleisradio Oy. Yle Sápmi. (2 снежня 2013). Архівавана з першакрыніцы 3 снежня 2013. Праверана 2 снежня 2013.
  3. В эфир вышел первый выпуск теленовостей Yle на саамском языке // Сайт тэлерадыёкампаніі Yleisradio Oy. Novosti po-russki. — 2 снежня 2013.(Праверана 25 красавіка 2024)

Спасылкі правіць