Рафаэль Паасіа

Рафаэль Паасіа (фінск.: Rafael Paasio; 6 чэрвеня 1903, Ускела — 17 сакавіка 1980, Турку, Фінляндыя) — палітычны дзеяч Фінляндыі, старшыня Сацыял-дэмакратычнай партыі Фінляндыі, прэм'ер-міністр Фінляндыі ў 1966—1968 і 1972 гг.

Рафаэль Паасіа
фінск.: Rafael Paasio
Rafael-Paasio-1963.jpg
прэм’ер-міністр Фінляндыі
27 мая 1966 — 22 сакавіка 1968
Папярэднік Іаханес Віралайнен
Пераемнік Маўна Койвіста
прэм’ер-міністр Фінляндыі
23 лютага 1972 — 4 верасня 1972
Папярэднік Тэўва Аўра
Пераемнік Калеві Сорса
старшыня Эдускунты Фінляндыі[d]
14 красавіка 1966 — 1 чэрвеня 1966
старшыня Эдускунты Фінляндыі[d]
3 красавіка 1970 — 29 лютага 1972
Нараджэнне 6 чэрвеня 1903(1903-06-06)[1][2][3]
Смерць 17 сакавіка 1980(1980-03-17)[1][2] (76 гадоў)
Месца пахавання
Дзеці Pertti Paasio[d]
Партыя
Дзейнасць палітык
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся 6 чэрвеня 1903 г. ва Ускеле. З маладосці прымыкаў да сацыял-дэмакратычных арганізацый. Быў рэдактарам сацыял-дэмакратычнага выдання Turun Päivälehti, у 1942 годзе ўдзельнічаў у муніцыпальных выбарах у Турку, у 1948 годзе абраны ў Эдускунту. Быў старшынёй Сацыял-дэмакратычнай партыі Фінляндыі ў 1963—1975 гг.. У 1962 годзе быў кандыдатам у прэзідэнты краіны ад сацыял-дэмакратаў. У 1966—1968 гг. і ў 1972 годзе быў прэм’ер-міністрам Фінляндыі, таксама двойчы абіраўся спікерам парламента.

Зноскі

  1. а б Rafael Passio // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б K. Rafael Paasio // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Rafael PaasioSLS.