Банк
Банк (ад італ.: banco — лаўка, стол, на якіх мянялы раскладвалі манеты) — фінансава-крэдытны інстытут, асноўнай функцыяй якога з'яўляецца аказанне фінансавых паслуг юрыдычным і фізічным асобам.
Віды банкаўПравіць
Адрозніваюць:
- цэнтральныя банкі, ажыццяўляльныя дзяржаўнае рэгуляванне банкаўскай сферы і грашовую эмісію.
- камерцыйныя банкі, якія ажыццяюць прадпрымальніцкую банкаўскую дзейнасць;
- універсальныя банкі, ажыццяўляюць усе асноўныя віды банкаўскіх аперацый;
- інвестыцыйныя банкі, спецыялізуюцца на інвестыцыях, часцей за ўсё ў каштоўныя паперы;
- ашчадныя банкі, спецыялізуюцца на прыцягненні сродкаў насельніцтва;
Часам вылучаюць:
- «Рытэйлавы банк» («Раздробны банк») — арыентаваны на працу з прыватнымі асобамі.
- «Кэпціўны банк» («Кішэнны банк») — даччыны банк буйнай прамысловай ці банкаўскай структуры, асноўным прызначэннем якога з'яўляецца абслугоўванне аперацый матчынай кампаніі.
Функцыі банкаўПравіць
- Гістарычна першай функцыяй банкаў было бяспечнае захоўванне грошай кліентаў.
- Так як у банка ёсць шмат кліентаў, якія захоўваюць у ім свае грошы, то банк становіцца здольны пераводзіць грошы ад аднаго з іх іншаму шляхам змены запісаў у банкаўскіх рахунках (безнаяўныя разлікі). Безнаяўныя разлікі магчымыя і паміж кліентамі розных банкаў дзякуючы сістэме карэспандэнцкіх рахункаў.
- Банкі выдаюць крэдыты. Пры гэтым фактычна ствараецца дадатковая грашовая маса (гл. Банкаўскі мультыплікатар).
Прыбыткі банкаПравіць
Лічыцца, што асноўнай крыніцай прыбыткаў банка з'яўляецца прыбытак, які атрымліваецца ад розніцы паміж працэнтамі па укладах у банку (дэпазітам) і працэнтамі па крэдытам.
Дадаткова банкі зарабляюць камісійныя на канвертаванні валют, паслугах па правядзенні плацяжоў, здачы ў арэнду банкаўскіх сейфаў для захоўвання каштоўнасцяў, іншых дадатковых паслугах.
Меней вядома пра сеньаражны прыбытак, які для некаторых прыватных банкаў, напрыклад, для групы банкаў Федэральнай рэзервовай сістэмы ЗША ці для Банка Англіі, значна пераўзыходзіць любыя іншыя віды прыбытку.
Расходы банкаПравіць
Кожная камерцыйная арганізацыя мае як прыбыткі так і расходы, банкі не з'яўляюцца выключэннем. Расходы банка можна падзяліць на абавязацельствы перад фундатарамі, падаткі, расходы на бягучую дзейнасць і развіццё, расходы на выплату бонусаў і дывідэндаў, а таксама расходы на стварэнне рэзерваў на магчымыя страты.
Выкарыстанне на патрэбы банка грошай фундатараў можна разглядаць як узяцце банкам крэдыту ў гэтых фундатараў. Сістэматычнае выкарыстанне падобнага крэдыту вядзе да павелічэння ўнутранага доўгу банка, і можа прыводзіць да дэфолту крэдытнай арганізацыі.
Прававое рэгуляванне банкаўскай дзейнасціПравіць
Аперацыі крэдытнай арганізацыіПравіць
Да банкаўскіх аперацый адносяцца:
- прыцягненне грашовых сродкаў фізічных і юрыдычных асоб ва ўклады і дэпазіты (да запатрабавання і на вызначаны тэрмін);
- размяшчэнне прыцягнутых сродкаў ад свайго імя і за свой рахунак;
- адкрыццё і вядзенне банкаўскіх рахункаў фізічных і юрыдычных асоб;
- ажыццяўленне разлікаў па даручэнні фізічных і юрыдычных асоб, у тым ліку банкаў-карэспандэнтаў, па іх банкаўскіх рахунках;
- інкасацыя грашовых сродкаў, вэксаляў, плацежных і разліковых дакументаў і касавае абслугоўванне фізічных і юрыдычных асоб;
- купля-продаж замежнай валюты ў наяўнай і безнаяўнай форме;
- прыцягненне ва укладах і размяшчэнне каштоўных металаў;
- выдача банкаўскіх гарантый;
- ажыццяўленне пераводаў грашовых сродкаў па даручэнні фізічных асоб без адкрыцця банкаўскіх рахункаў (за выключэннем паштовых пераводаў).
Крэдытная арганізацыя, акрамя пералічаных, мае права ажыццяўляць наступныя аперацыі:
- выдачу паручыцельстваў за трэціх асоб, якія прадугледжваюць выкананне абавязацельстваў у грашовай форме;
- набыццё права патрабавання ад трэціх асоб выканання абавязацельстваў у грашовай форме;
- давернае кіраванне грашовымі сродкамі і іншай маёмасцю па дагаворы з фізічнымі і юрыдычнымі асобамі;
- ажыццяўленне аперацый з каштоўнымі металамі і каштоўнымі камянямі ў адпаведнасці з заканадаўствам;
- здаванне ў арэнду фізічным і юрыдычным асобам спецыяльных памяшканняў або сейфаў для захоўвання дакументаў і каштоўнасцяў, якія знаходзяцца ў іх;
- лізінгавыя аперацыі;
- аказанне кансультацыйных і інфармацыйных паслуг.
Крэдытная арганізацыя мае права ажыццяўляць іншыя аперацыі ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
Банкі, якія выдаюць крэдыты, могуць ствараць грошы. Працэс стварэння грошай завецца крэдытным пашырэннем ці крэдытнай мультыплікацыяй (глядзі артыкул Банкаўскі мультыплікатар)
Банкаўская тайнаПравіць
Усе служачыя крэдытнай арганізацыі абавязаны захоўваць тайну пра аперацыі, рахункі і уклады яе кліентаў і карэспандэнтаў, а таксама пра іншыя звесткі, якія ўстанаўліваюцца крэдытнай арганізацыяй, калі гэта не супярэчыць закону.
Найбуйнейшыя банкі светуПравіць
10 найбуйнейшых банкаў па кансалідаваных актывахПравіць
Даныя па балансах па стане на 3 сакавіка 2010.[1]
Пазіцыя | Краіна | Кампанія | Кансалідаваныя актывы (млрд дол. ЗША) |
---|---|---|---|
1 | Вялікабрытанія | Royal Bank of Scotland | 3 483 |
2 | Германія | Deutsche Bank | 3 068 |
3 | Вялікабрытанія | Barclays | 2 971 |
4 | Францыя | BNP Paribas | 2 891 |
5 | Францыя | Crédit Agricole | 2 303 |
6 | Швейцарыя | UBS | 1 881 |
7 | ЗША | JPMorgan Chase | 1 746 |
8 | Францыя | Société Générale | 1 574 |
9 | Японія | The Bank of Tokyo-Mitsubishi UFJ | 1 494 |
10 | ЗША | Bank of America | 1 471 |
10 найбуйнейшых банкаў па рыначнай капіталізацыіПравіць
Даныя на 31 снежня 2010 у доларах ЗША.[2]
Пазіцыя | Краіна | Кампанія | Рыначнаякапіталізацыя (млрд дол. ЗША) |
---|---|---|---|
1 | Кітай | Industrial and Commercial Bank of China | 233,69 |
2 | Кітай | China Construction Bank | 225,89 |
3 | Вялікабрытанія | HSBC | 184,98 |
4 | ЗША | Wells Fargo | 164,84 |
5 | ЗША | JPMorgan Chase | 163,31 |
6 | Кітай | Bank of China | 142,64 |
7 | ЗША | Citigroup | 140,30 |
8 | Кітай | Agricultural Bank of China | 135,26 |
9 | ЗША | Bank of America | 133,38 |
10 | Бразілія | Itaú Unibanco | 94,45 |
10 самых прыбытакных банкаўПравіць
Дадзеныя ў доларах ЗША на 2006 год
Пазіцыя | Краіна | Кампанія | Прыбытак (млрд дол. ЗША) |
---|---|---|---|
1 | ЗША | Citigroup | 22.13 |
2 | ЗША | Bank of America | 21.13 |
3 | Вялікабрытанія | HSBC | 14.55 |
4 | ЗША | JP Morgan Chase | 14.44 |
5 | Вялікабрытанія | Royal Bank of Scotland | 12.1 |
6 | Швейцарыя | UBS | 9.79 |
7 | ЗША | Goldman Sachs | 9.34 |
8 | ЗША | Wells Fargo | 8.48 |
9 | ЗША | Wachovia | 7.79 |
10 | ЗША | Morgan Stanley | 7.45 |
Гл. таксамаПравіць
Зноскі
СпасылкіПравіць
Банк на Вікісховішчы |