Фінансы
Фінансы (ад сярэднявечна-лацінскага financia - наяўнасць, даход) — эканамічная катэгорыя, якая адлюстроўвае эканамічныя адносіны ў працэсе стварэння і размеркавання фондаў грашовых сродкаў. Паняцце фінансы можа ўключаць адзін з наступных сэнсаў:
- вывучэнне грошай і іншых падобных актываў
- кіраванне гэтымі актывамі і рызыкамі
- непасярэдна самі грашовыя рэсурсы
Дзяржаўныя фінансы правіць
Дзяржаўныя фінансы ўключаюць фінансавыя стасункі па фармаванню і выкарыстанню агульнадзяржаўных, адміністрацыйна-кіраўнічых адзінак, дзяржаўных прадпрыемстваў. Да дзяржаўных фінансаў адносяцца:
- дзяржаўны бюджэт
- дзяржаўны пенсійны фонд
- іншыя па-забюджэтныя фонды
Большая частка дзяржаўных фінансаў фармуецца за конт падаткаў. Праз дзяржаўныя фінансы пераразмяркоўваецца значная частка нацыянальнага даходу. Дзяржаўныя фінансы рэгулююцца законадаўствам аб бюджэце, што прымаецца штогод, а ткасама іншым законадаўствам.
Карпарацыйныя фінансы правіць
Карпарацыйныя фінансы абазначаюць сукупнасць фінансавых аперацый, якія ажыццяўляюцца прадпрыемствамі, па прыцягненню фінансавых рэсурсаў і іх эфектыўнаму выкарыстанню, уключаючы метады фінансавання, інвестыцыйных праектаў, кіравання ліквіднасцю, абароны ад рызык і інш.