Савецка-фінляндская вайна (1939—1940)
Савецка-фінляндская вайна 1939—1940 (у фінскай літаратуры — talvisota, «Зімняя вайна»), ваенныя дзеянні з 30 лістапада 1939 года па 12 сакавіка 1940 года савецкіх войск супраць войск Фінляндыі. Вайна фармальна не аб’яўлялася, але СССР афіцыйна разарваў дыпламатычныя адносіны з Фінляндыяй.
Савецка-фінская вайна (1939—1940) | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Другая сусветная вайна | |||
| |||
Дата | 30 лістапада 1939 — 12 сакавіка 1940 | ||
Месца | Усходняя Фінляндыя, Карэлія, Мурманская вобласць | ||
Вынік |
Перамога СССР Маскоўскі мірны дагавор (1940) |
||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Прычыны і перадгісторыя
правіцьСутыкненне дзвюх краін выклікана імкненнем СССР — у стратэгічным кантэксце Другой сусветнай вайны — адсунуць дзяржаўную граніцу далей ад Ленінграда. Фінляндыі быў прапанаваны тэрытарыяльны абмен (СССР быў гатовы аддаць удвая большую плошчу ў Карэліі), ад якога яна адмовілася.
На працягу дзесяцігоддзяў савецка-фінскія адносіны пасля серыі войн 1918—1922 гадоў заставаліся нестабільнымі, характарызаваліся ўзаемным недаверам.
Хада вайны
правіцьПрычынай для вайны быў названы інцыдэнт артылерыйскага абстрэлу тэрыторыі СССР. Праз шмат гадоў М. С. Хрушчоў (на той час ужо былы кіраўнік СССР) пісаў, што гэты абстрэл быў арганізаваны камандармам 1-га рангу Рыгорам Куліком. Савецкі бок адмовіўся ад прапановы Фінляндыі стварыць сумесную камісію дзеля расследавання інцыдэнту і праз 2 дні разарваў дамову аб ненападзе, а яшчэ праз 2 — пачаў вайну.
Войскі Ленінградскай ваеннай акругі ўступілі на тэрыторыю Фінляндыі. Галоўныя падзеі вайны адбываліся на Карэльскім перашыйку па «Лініі Манергейма». Дзеянні сухапутных войск СССР падтрымліваў Балтыйскі флот, у складзе якога ваяваў падшэфны карабель БССР — лідар эсмінцаў «Мінск». Вайна праходзіла ў цяжкіх умовах, пацягнула вялікія страты з абодвух бакоў.
У снежні 1939 года ў раёне баявых дзеянняў былі маразы ніжэй за 30 градусаў. Фінскае войска было значна лепш падрыхтавана да халадоў, ад якіх памерзла шмат савецкіх салдат. Амаль поўная адсутнасць дарог, багністая і лясістая мясцовасць значна ўскладнялі рух Чырвонай арміі.
Пасля прарыву савецкімі войскамі ў пачатку сакавіка 1940 года «Лініі Манергейма» і захопу 12 сакавіка Выбарга, у той жа дзень у Маскве быў падпісаны мірны дагавор. СССР набыў патрэбныя яму землі, адсунуў граніцу на поўнач ад Ленінграда, атрымаў у арэнду востраў Ханка з правам стварэння на ім ваенна-марской базы.
Вынікі вайны
правіцьСтратэгічнае становішча СССР па выніках вайны пагоршылася: быў падарваны яго міжнародны аўтарытэт, Ліга Нацый выключыла яго са сваіх членаў, Фінляндыя адышла ад палітыкі нейтралітэту і зблізілася з Германіяй. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны Фінляндыя выступіла на баку Германіі, назваўшы сваю рэваншысцкую акцыю «Вайной-працягам».
Таксама шматлікія праяўленыя ў вайне слабыя бакі Чырвонай арміі і вялікія людскія страты СССР (22 830 забітых фінаў супраць 131 476 забітых і згінуўшых без весткі савецкіх ваенных [10]) умацавалі Гітлера ў рашучасці напасці на Савецкі Саюз. Акрамя таго СССР страціў 406 самалётаў супраць 62 фінскіх, 653 танка супраць 50 фінскіх [11]. Асноўнымі прычынамі было горшае ўзбраенне савецкай арміі (амаль адсутнічала аўтаматычая зброя), халатнасць часткі службовых асоб і неадэкватнае ўяўленне савецкага ўрада аб сацыяльна-палітычным клімаце ў Фінляндыі. Так меркавалася, што фінскі пралетарыят павінны паўстаць супраць пануючага ў Фінляндыі ладу і далучыцца да Чырвонай арміі. Але на самой справе ўзровень жыцця насельніцтва ў Фінляндыі быў вышэйшы, чым у СССР, нацыя была кансалідаванай і таму аказала аб’яднанае супраціўленне савецкім войскам.
За баявыя подзвігі ў савецка-фінляндскай вайне 20 беларусам і ўраджэнцам Беларусі было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза: П. Р. Алейнікаву, Дз. Д. Валенціку, Б. В. Воўку, І. І. Валасевічу, М. М. Гармозе, А. І. Дыдышку, П. В. Кандрацьеву, І. П. Кірпічову, І. М. Кобзуну, В. Дз. Кучараваму, І. М. Максімене, І. В. Матрунчыку, Р. С. Пінчуку, М. В. Рапейке, І. М. Саламонікаву, М. П. Сінюціну, М. Ф. Турцэвічу, А. Р. Целешаву, С. І. Чарняку, С. Я. Ялейнікаву.
Зноскі
- ↑ Pentti Virrankoski Suomen Historia 2, 2001, ISBN 951-746-342-1, SKS
- ↑ Erkki Kakela Laguksen miehet, marskin nyrkki: Suomalainen panssariyhtyma 1941—1944, 1992, ISBN 952-90-3858-5, Panssarikilta
- ↑ Коллектив авторов. Россия и СССР в войнах ХХ века: Потери Вооружённых Сил / Г. Ф. Кривошеев. — М.: ОЛМА-ПРЕСС, 2001. — С. 191. — 608 с. — (Архив). — 5 000 экз. — ISBN 5-224-01515-4
- ↑ РГВА. Ф.37977. Оп.1. Д.595. Л.57—59, 95; Д.722. Л.414—417; Зимняя война. Кн.1. С.150.
- ↑ а б Под общей редакцией Г.Ф. Кривошеева. Расія і СССР у войнах XX стагоддзя. Страты ўзброеных сіл. Статыстычнае даследаванне. — II. — М.: Олма-Пресс, 2001. — 608 с. — ISBN 5-224-01515-4. Архівавана 29 сакавіка 2010. Табліцы 109 і 111
- ↑ Kurenmaa, Pekka; Lentilä, Riitta (2007). "Sodan tappiot". In Leskinen, Jari; Juutilainen, Antti (рэд-ры). Jatkosodan pikkujättiläinen(фін.). p. 1152. ISBN 951-0-28690-7.
- ↑ Lentilä, Riitta; Juutilainen, Antti (2007). "Talvisodan uhrit". In Leskinen, Jari; Juutilainen, Antti (рэд-ры). Talvisodan pikkujättiläinen(фін.). p. 821. ISBN 978-951-0-23536-2.
- ↑ Malmi, Timo (2007). "Suomalaiset sotavangit". In Leskinen, Jari; Juutilainen, Antti (рэд-ры). Talvisodan pikkujättiläinen(фін.). p. 792. ISBN 978-951-0-23536-2.
- ↑ Военно-исторический журнал, 1993, No 4, с. 7.
- ↑ [1] Архівавана 5 сакавіка 2016.
- ↑ [2] Архівавана 5 сакавіка 2016.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Савецка-фінляндская вайна (1939—1940)
- Гісторыя савецка-фінскай вайны 1939-40 гг. у фотаздымках