Максім Восіпавіч Рапейка

Максі́м Во́сіпавіч Рапе́йка (190725 лютага 1940), удзельнік Савецка-фінляндскай вайны, камандзір 149-га асобнага разведвальнага батальёна 113-й стралковай дывізіі  (руск.) 7-й арміі  (руск.) Паўночна-Заходняга фронту  (руск.), Герой Савецкага Саюза, капітан.

Максім Восіпавіч Рапейка
Дата нараджэння 1907(1907)
Месца нараджэння Полацк, Віцебская губерня, Расійская імперыя[1]
Дата смерці 25 лютага 1940(1940-02-25)
Месца смерці Выбаргская губерня, Фінляндыя[2]
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў пяхота
Гады службы 19261940
Званне
Капітан
Капітан
Часць 113-я стралковая дывізія, першага фармавання  (руск.) 7-я армія (СССР)  (руск.)
Камандаваў батальёнам
Бітвы/войны Савецка-фінляндская вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў горадзе Полацку[1] у сям'і служачага. Яўрэй. Адукацыя сярэдняя.

У РСЧА з 1926 года. Скончыў ваеннае пяхотнае вучылішча. Член УКП(б) з 1932 года. Удзельнік савецка-фінляндскай вайны 1939—1940 гадоў.

У канцы студзеня 1940 года батальён пад камандаваннем капітана Максіма Рапейкі заняў важную вышыню ў раёне чыгуначнай станцыі «Юханэс» (цяпер пасёлак Савецкі) і нанёс праціўніку значныя страты ў жывой сіле і баявой тэхніцы. Група байцоў на чале з камбатам М. В. Рапейка выбіла ворага са станцыі.

У баі за востраў Ласісаары (цяпер востраў Сцекляны, размешчаны побач з востравам Туркін-саар, цяпер — Аўчыны) 25 лютага 1940 года адважны афіцэр-разведчык загінуў смерцю храбрых. Пахаваны на месцы баёў.

Узнагароды

правіць

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 21 сакавіка 1940 года «за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з фінскай белагвардзейшчынай і праяўленыя пры гэтым адвагу і геройства» капітану Рапейке Максіму Восіпавічу пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Узнагароджаны ордэнам Леніна.

Зноскі

  1. а б Цяпер - Віцебская вобласць; згодна з іншымі дадзенымі нарадзіўся ў горадзе Коўна (цяпер — Каўнас, Літва)
  2. Цяпер — Выбаргскі раён, Ленінградская вобласць, Расія

Літаратура

правіць