21 сакавіка
21 сакавіка — 80-ы (81-ы ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
← сакавік → | ||||||
п | а | с | ч | п | с | н |
1 | 2 | 3 | ||||
4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 |
11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 |
18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 |
25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 |
2024 |
Падзеі
правіць- 629: Іраклій I пачынае афіцыйна выкарыстоўваць тытул Басілеўс замест Аўгуста
- 630: Іраклій I трыумфальна ўваходзіць у Іерусалім і ўносіць у Храм Гроба Гасподняга хрысціянскія рэліквіі, адваяванныя ў персаў
- 1004: Імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі Генрых II Святы перадаў Баварыю брату сваёй жонкі, Генрыху I, графу Люксембурга. Ён пачаў кіраваць пад імем Генрых V.
- 1560: Гомель атрымаў гарадскую пячатку і герб.
- 1871: Ота фон Бісмарк становіцца канцлерам Германскай імперыі.
- 1921: Пачатак новай эканамічнай палітыкі ў Савецкай Расіі.
- 1927: Беларуская сялянска-работніцкая грамада афіцыйна забаронена польскімі ўладамі.
- 1947: Утвораны Таджыкскі нацыянальны ўніверсітэт.
- 1980: Прэзідэнт ЗША Джымі Картэр абвяшчае амерыканскі байкот Алімпійскіх гульняў у Маскве.
- 2010: Буйное вывяржэнне вулкана Эяф’ядлаёкюдль на Ісландыі.
- 2012: Міністр адукацыі Беларусі Сяргей Маскевіч паведаміў пра намер перавесці выкладанне двух школьных прадметаў — гісторыі Беларусі і геаграфіі Беларусі — на беларускую мову.
- 2012: Выйшаў першы студыйны альбом беларускага гурта «Hair Peace Salon» «Gentleman».
Нарадзіліся
правіць- 1336: Тамерлан, сярэднеазіяцкі дзяржаўны дзеяч і палітык, заснавальнік дынастыі Цімурыдаў (пам. 18.2.1405)
- 1685: Іаган Себасцьян Бах, нямецкі кампазітар і арганіст (пам. 28.7.1750)
- 1840: Францішак Багушэвіч, беларускі грамадскі дзеяч, адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры (пам. 15.4.1900)
- 1883: Францішак Аляхновіч, беларускі драматург, празаік, паэт, публіцыст (пам. 3.3.1944)
- 1887: Лаяш Кашак, венгерскі мастак і пісьменнік
- 1907: Золтан Кемені, швейцарскі мастак і скульптар
- 1915: Зінаіда Валянцінаўна Курдзянок, беларуская актрыса
- 1922: Фарухру Парса, іранскі палітычны дзеяч
- 1942: Алі Абдула Салех, апошні прэзідэнт Паўночнага Емена і першы прэзідэнт краіны пасля аб’яднання (пам. 4.12.2017)
- 1935: Філарэт, мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, патрыяршы экзарх усея Беларусі
- 1945: Аляксандр Патупа, фізік, філосаф, пісьменнік, папулярызатар навукі
- 1955: Бербель Вёкель, нямецкая лёгкаатлетка
- 1960: Айртан Сена, бразільскі аўтагоншчык
- 1980: Ранальдзіньё, бразільскі футбаліст
- 2002: Брыяна Уільямс, ямайская лёгкаатлетка
Памерлі
правіць- 1076: Роберт I, герцаг Бургундыі
- 1201: Абсалон, дацкі дзяржаўны і царкоўны дзеяч
- 1608: Канстанцін Васіль Астрожскі, палітычны, ваенны і культурны дзеяч ВКЛ, праваслаўны магнат
- 1805: Жан-Батыст Гроз, французскі мастак
- 1843: Роберт Саўці, англійскі паэт-рамантык
- 1843: Гуадалупэ Вікторыя, першы прэзідэнт Мексікі
- 1892: Анібале дэ Гаспарыс, італьянскі астраном
- 1910: Надар, французскі фатограф
- 1941: Вольга Кабылянская, украінская пісьменніца (нар. 27.11.1863)
- 1959: Павел Растаргуеў, беларускі і расійскі мовазнаўца
- 1987: Адам Русак, беларускі паэт-песеннік (нар. 24.5.1904)
- 2011: Пайнтап Перкінс, амерыканскі джазавы піяніст
Святкуюць
правіць- Дзень Зямлі
- Міжнародны дзень лясоў
- Сусветны дзень паэзіі
- Намібія — Дзень незалежнасці
- Наўруз — Новы год па астранамічным сонечным календары ў іранскіх і цюркскіх народаў, а таксама па календары бахаі.