Адкрыць галоўнае меню

Іраклій I (575 — 11 лютага 641) — візантыйскі імператар (5 кастрычніка 610 — 11 лютага 641), заснавальнік кіруючай 100 гадоў так званай дынастыі Іраклія. Валадаранне Іраклія адкрывае новую эпоху ў гісторыі Візантыі, «якая стала мяжой паміж старым і зноў адроджаным гістарычным рухам»[3].

Іраклій
грэч.: Ηράκλειος
лац.: Flavius Heraclius Augustus
Іраклій
Іраклій і яго сыны Канстанцін III і Іраклон
Візантыйскі імператар
5 кастрычніка 610 — 11 лютага 641
Папярэднік: Фока
Пераемнік: Канстанцін III і Іраклон
 
Дзейнасць: палітык
Веравызнанне: Праваслаўе
Нараджэнне: каля 575[1][2]
Смерць: 11 лютага 641(0641-02-11)
Род: Іраклійская (заснавальнік)
Бацька: Іраклій Старэйшы[d]
Маці: Эпіфанія[d]
Жонка: Еўдакія[d] і Марціна[d]
Дзеці: Еўдакія Епіфанія[d], Канстанцін III Іраклій, Іраклій II, Ёхан Аталарых[d] і Аўгустына[d]

Змест

БіяграфіяПравіць

ПаходжаннеПравіць

Родам элінізаваны кападакійскі армянін[4], сын вядомага вайскавода Іраклія, экзарха Афрыкі.

Прыход да ўладыПравіць

У 608 годзе глыбокая незадаволенасць імператарам Фокам ахапіла ўсю імперыю. Тады кіраўнікі Лівіі, браты Іраклій і Георгій, дамовіліся падрыхтаваць кожны сваю армію і паслаць іх у сталіцу пад камандаваннем сваіх сыноў. Закліканы візантыйскімі вяльможамі супраць імператара Фокі, Іраклій-старэйшы ўзброіў вялікія сілы і даручыў камандванне над імі Іраклію, свайму сыну (нар. 575).

Апошні зрынуў тырана ў 610 г. і быў абвешчаны імператарам. Бліскуча адораны, энергічны і ваяўнічы імператар рэформамі ў кіраванні і ў войску аднавіў на час магутнасць Візантыі.

Імператар Іраклій падтрымліваў блізкія сяброўскія адносіны з балгарскім ханам Кубратам. Апошні вырас разам з Іракліем у Канстанцінопалі ў імператарскім палацы і быў ахрышчаны ў 12 гадоў. Пасля таго, як Кубрат аб'яднаў балгарскія плямёны і стварыў дзяржаву Вялікая Балгарыя, ён падпісаў мірны дагавор з Візантыяй і склаў дружалюбны саюз, па якім абедзве дзяржавы павінны былі дапамагаць адна адной.

Знешняя палітыкаПравіць

Войны з СасанідаміПравіць

Галоўная ўвага ў знешняй палітыцы Іраклія была звернута на Усход, дзе пад уладай Хасрова II Парвіза Персідская імперыя праявіла сваю велічэзную моц і заваявальную сілу. У пачатковы перыяд кіравання Іраклія Малая Азія і Сірыя заставаліся практычна без абароны, з прычыны таго, што персы ў кароткі час зрабілі тут вялікія заваяванні. У 611 годзе імі была заваявана Сірыя з яе галоўным горадам Антыёхіяй, у 612 годзе — Малая Азія, дзе персы авалодалі Кесарыяй Кападакійскай, захапілі дзясяткі тысяч палонных і адправілі іх Персію. У 614 годзе надышла чарга Іерусаліма, аблога якога доўжылася 3 тыдні. Калі нарэшце персам атрымалася разбурыць частку сцяны і ўварвацца ў горад, яны пакінулі лёс хрысціянскага насельніцтва на волю фанатычных яўрэяў, якія сталі жорстка вынішчаць хрысціян.[5]

Іраклій, якога адцяснялі персы, якія заваявалі ў 611 годзе Сірыю і Егіпет і зацвердзіліся ў 617 годзе ў самім Халкідоне, і пагражалі авары, якія ў 619 годзе дасягнулі нават наваколляў Канстанцінопаля, павінен быў адмовіцца ад большай часткі іспанскіх уладанняў і купіць у авараў мір (620), пасля чаго ўступіў у зносіны з балгарамі, што абгрунтаваліся паміж Днестрам і Дунаем, каб знайсці ў іх процівагу супраць авараў; ён пагадзіўся і на пасяленне харватаў і сербаў паміж узбярэжжам Далмацыі і заходнімі Балканамі. Іраклій зразумеў, што імперыі не варта марнаваць сілы на барацьбу са славянскай іміграцыяй і адмовіўся ад барацьбы за вобласці, занятыя славянамі да таго часу, пакуль імперыя не набярэцца сіл і не зможа пачаць са славянамі культурную і палітычную барацьбу.

Затое яму атрымалася з 622 годзе ў цэлым шэрагу бліскучых паходаў адбіць нашэсце персаў і адкінуць іх (нягледзячы на новы напад авараў у 626 годзе на Канстанцінопаль, які скончыўся для іх разгромным паражэннем) у 628 годзе ў Месапатамію. (Падрабязней: Узяцце Тбілісі, 627, Бітва пры Ніневіі).

Імператар Іраклій вярнуў у Іерусалім Жыватворчы Крыж — адну з галоўных святынь хрысціянства, якая была захоплена персідскім царом Хасровам.

Затым была беспаспяховая барацьба з арабамі: у перыяд 632641 гадах яны заваявалі шмат земляў імперыі: Сірыю, Палесціну, Месапатамію і Егіпет.

Царкоўная палітыка ІракліяПравіць

У царкоўнай палітыцы імператар Іраклій вядомы тым, што з дапамогай канстанцінопальскага патрыярха Сергія імкнуўся пераадолець раз'яднанасць памесных рэгіянальных Цэркваў імперыі, а таксама Цэркваў па-за ёй, пароджаную багаслоўскім супрацьстаяннем з часоў Халкідонскага сабора. Сэнс яго рэформы (з 630 года) складаўся ў тым, каб знайсці багаслоўскі кампраміс паміж прыхільнікамі і праціўнікамі Халкідонскага сабора, гэта значыць дыяфізітамі-халкіданітамі і міяфізітамі-антыхалкіданітамі. У гэты працэс былі ўцягнуты таксама дыяфізіты сіра-персідскай (нестарыянскай) традыцыі Цэрквы Усходу.[6]

На спавяданні формулы аб дзвюх прыродах у Хрысце і адзінай Богачалавечай волі, вядомай як монафеліцтва, Іраклію атрымалася прывесці ўсе цэрквы да адзінства. Аднак пазней ўсе яго высілкі апынуліся дарэмнымі з прыняццем дыяфеліцтва ў Рымскай і Візантыйскай цэрквах на Шостым сусветным саборы, дзе монафеліцтва было абвешчана ерассю. Адпаведна, нехалкідонскімі цэрквамі ерассю было абвешчана дыяфеліцтва.

Іраклій у літаратурыПравіць

Іраклій стаў героем літаратурных сачыненняў і легенд у самых розных краінах свету.

Рыцарскі раманПравіць

Сярэднявечны рыцарскі раман «Іраклій» з'явіўся ў Францыі ў XII стагоддзі, яго аўтарам быў Гацье з Араса. Дэталі біяграфіі імператара ў ім амаль цалкам выдуманы.

Афрыканскі эпасПравіць

Напісаная напачатку XVIII стагоддзя на тэрыторыі сучаснай Кеніі эпічная паэма на суахілі «Кніга пра Іраклія», якая апісвае бой візантыйцаў з арабамі-мусульманамі пры Тамбуку, стала адным з найбуйнейшых твораў літаратуры Чорнай Афрыкі.

Легенда пра шкатулку ІракліяПравіць

У арабскіх і візантыйскіх крыніцах захавалася гісторыя пра арабскае пасольства да двара Іраклія, падчас якога на тайнай аўдыенцыі мусульманскіх паслоў у імператара Іраклія, апошні прадэманстраваў прыбыўшым пасланцам шкатулку з выявамі прарокаў з часоў біблейскага прарока Данііла, вышытых белымі ніткамі на цёмных шаўковых абрэзках. Сярод вышытых быў і прарок Мухамед. З часоў Іраклія шкатулка больш ніколі не згадваецца.

Зноскі

  1. Herakleios // Nationalencyklopedin — 1999. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Herakleios // LIBRIS Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Успенский Ф. И. История Византийской империи. — М.: Астрель, 2005. — Т. 2. — С. 3. — ISBN 5-271-03363-5.
  4. Warren T. Treadgold. A History of the Byzantine State and Society. — Stanford University Press, 1997. — С. 287.:

    Heraclius became emperor at the age of about thirty-six, with little experience of commanding or fighting except during the final and easiest phase of civil war. His close associates in the capital were few; his father soon died in Africa, and his cousin Nicetas remained in the East. The new emperor had spent most of his adult life in Africa, though his family were Armenians from Cappadocia, and he had been betrothed to young woman in Constantinople whom he married on the day of his coronation. He was prone to understandable fits of melancholy, but he hag great gifts as a strategist and leader.

  5. Успенский Ф. И. История Византийской империи. — М.: Астрель, 2005. — Т. 2. — С. 36. — ISBN 5-271-03363-5.
  6. Селезнев Н. Н. Ираклий и Ишоʿйав II: Восточный эпизод в истории «экуменического» проекта византийского императора // Символ, Вып. 61. (Париж-Москва, 2012), С.280-300.

ЛітаратураПравіць

  • Drapeyron. L’empereur Héraclius et l’empire byzantine au VII siècle. — Париж, 1869.
  • Кулаковский Ю. А. История Византии. — Алетейя, 1996. — Т. 3. 602—717 гады. — (Византийская библиотека). — ISBN 5-89329-005-4.

СпасылкіПравіць