Аблога Канстанцінопаля (626)

Аблога Канстанцінопаля (626) адбылася падчас персідска-візантыйскай вайны (602629), калі персы заключылі саюз з Аварскім каганатам для сумесных дзеянняў супраць Візантыі.

Аблога Канстанцінопаля
Асноўны канфлікт: Персідска-візантыйская вайна 602—628 гадоў
Дата 29 ліпеня — 7 жніўня 626
Месца Канстанцінопаль
Вынік перамога візантыйцаў
Праціўнікі
Аварскі каганат (авары, славяне, булгары, гепіды)
Дзяржава Сасанідаў
Візантыйская імперыя
Камандуючыя
аварскі каган патрыцый Бон
Сілы бакоў
80 тысяч невядома
Страты
невядома невядома
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Скарыстаўшыся адсутнасцю галоўных сіл візантыйскага войска, якія дзейнічалі пад камандаваннем імператара Іраклія ў паўднёва-ўсходнім Прычарнамор’і, войска персідскага палкаводца Шахрбараза зімой 625-626 гадоў выйшла на азіяцкі бераг Басфора. 29 ліпеня 626 году авары цалкам блакіравалі Канстанцінопаль з сушы. У склад аварскага войска ўваходзілі таксама балгары, гепіды і славяне. Насельніцтвам горада авалодаў неспакой, але ўлады цвёрда вырашылі абараняць сталіцу. Абаронай горада кіраваў патрыцый Вон. Візантыйскі флот панаваў на моры і не дазваляў аварам і персам дзейнічаць скаардынавана. Імкнучыся паскорыць развязку, у ноч на 7 жніўня каган распачаў вальны штурм горада з сушы і мора, але візантыйцы адбілі яго з вялікім стратамі аварскага войска. У лагеры кагана пачаўся бязлад, славяне масава дэзерціравалі; запасы прадуктаў харчавання ў авараў канчаліся. 9 жніўня, спаліўшы абложныя машыны, авары знялі аблогу. Пазней перакінутыя з Арменіі войскі пад кіраўніцтвам брата васілеўса, курапалата Феадора, прымусілі персаў ачысціць азіяцкі бераг Басфора.

Разгром візантыйцамі авараў дазволіў вызваліцца з пад іх улады частцы славянаў, якія стварылі сваю дзяржаву Само, а таксама адкрыў балгарам шлях да заваёваў на Балканах.

Літаратура

правіць
  • Византийский словарь: в 2 т. / Общ. ред. К. А. Филатов. — СПб.: Амфора: РХГА: Издательство Олега Абышко, 2011.