Вулкан
Вулка́н (ад назвы вострава Вулкана) — геалагічная структура, якая ўзнікае пры выхадзе магмы на паверхню планеты (напрыклад, Зямлі). Усе суправаджальныя працэсы, якія ўзнікаюць пры выхадзе лавы на паверхню, называюць вулканізмам.
Вулканічная актыўнасць
правіцьВулканы на Зямлі падзяляюцца на:
- Актыўныя або дзеючыя, якія вывяргаліся ў гістарычны перыяд часу або на працягу галацэну (у апошнія 10 тысяч год). Актыўныя вулканы могуць лічыцца спячымі, але на іх яшчэ магчымы вывяржэнні.
- Неактыўныя або патухлыя, іх вывяржэнні малаверагодныя. Многія вулканы вывяргаліся больш 10 тысяч гадоў таму, але згубілі актыўнасць.
Асноўныя рэгіёны вулканічнай актыўнасці — Паўднёвая Амерыка, Цэнтральная Амерыка, Ява, Меланезія, Японскія астравы, Курыльскія астравы, Камчатка, Аляска, Алеуцкія астравы, Ісландыя, Атлантычны акіян.
На іншых планетах
правіцьАстрафізікі, у гістарычным канспекце, лічаць, што вулканічная актыўнасць, выкліканая, у сваю чаргу, прыліўным уздзеяннем іншых нябесных цел, можа спрыяць з’яўленню жыцця.