Адкрыць галоўнае меню

Елаўстон, раней Йелаўстон (англ.: Yellowstone), вулканічная сістэма, звязаная з гарачай плямай літасферы, змешчанай пад плато Елаўстон (Паўночная Амерыка).

Елаўстонская кальдэра
Елаўстонская кальдэра
Паўночнаўсходняя частка Елаўстонскай кальдэры, відаць раку Елаўстан, якая працякае па даліне Хейдэн і край кальдэры ўдалечыні
Каардынаты: 44°24′ пн. ш. 110°42′ з. д.HGЯO
Размяшчэнне Ваёмінг, ЗША
Горная сістэма Скалістыя горы
Перыяд утварэння 2,1 млн гадоў[1]
Апошняе вывяржэнне 70 000 гадоў назад (магматычнае) / 1350 да н.э. ± 200 гадоў назад (гідратэрмальнае)[1]
Найвышэйшая вяршыня у гары Шэрыдан
Вышыня вяршыні 3142 м [2]
Елаўстонская кальдэра (Ваёмінг)
Елаўстонская кальдэра
Елаўстонская кальдэра

Елаўстонская кальдэра (ЗША)
Елаўстонская кальдэра
Елаўстонская кальдэра

Гарачая пляма існуе каля 16 млн гадоў, залягае на глыбіні ~3 км, яе магматычны басейн мае плошчу 48×19 км, таўшчыню ~10 км. На паверхні — кальдэра з часоў апошняга вывяржэння (Лава-Крык), памеры 72×48 км, ідэнтыфікаваны 3 заляганні тэфры, якія звязаны з 3 апошнімі вывяржэннямі. Адна з праяваў вулканічнай актыўнасці — моцная геатэрмальная актыўнасць.

Елаўстон з'яўляецца г. зв. «звыш-вулканам», вулканічнай сістэмай, здольнай на вывяржэнні найбольшай магчымай на Зямлі магнітуды VEI 8).

Вядомыя вывяржэнні вулкану ЕлаўстонПравіць

Вядомыя вывяржэнні вулканічнай сістэмы Елаўстон, паводле геалагічных дадзеных, мелі або маглі мець найбольшую тэарэтычна магчымую на Зямлі магнітуду VEI 8. Іх умоўныя назвы паходзяць ад назваў мясцін заляганняў тэфры на тэрыторыі плато Елаўстон.

Лава-КрыкПравіць

Каля 650 тыс. гадоў таму. Утворана сучасная кальдэра Елаўстон. Аб'ём выкінутай пароды ~280 км³.

Меса-ФолзПравіць

Каля 1,3 млн гадоў таму. Аб'ём выкінутай пароды ~1000 км³.

Хаклберы-РыджПравіць

Каля 2,1 млн гадоў таму. Аб'ём выкінутай пароды ~2500 км³. Пар. вывяржэнне Тамбары (1815), Вывяржэнне Кракатаў 1883 года.

Гл. таксамаПравіць

КрыніцыПравіць

  • David Anderson. The Yellowstone Hot Spot // Geography Review, January 2003.
  • The Snake River Plain and the Yellowstone Hot Spot // Volcano World. — у сеціве.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Yellowstone(англ.)  на сайце Global Volcanism Program Смітсанаўскага інстытута (праверана 31 снежня 2008)
  2. Mount Sheridan, Wyoming. Peakbagger.com. Праверана 31 снежня 2008.