Адкрыць галоўнае меню

Ява — востраў, знаходзіцца ў складзе Інданезіі (сталіца Інданезіі, Джакарта, размешчана на востраве Ява). Плошча 132 тыс. км2. Працягнуўся на 1000 кіламетраў з захаду на ўсход, трыццаць адсоткаў яго тэрыторыі займаюць джунглі. Уваходзіць у адміністрацыйны рэгіён Ява.

Ява
У параметры «Нацыянальная назва» парушаны сінтаксіс: яго дакладнае запаўненне: «код мовы/назва/код другой мовы/назва». Калі ласка, выпраўце гэтую памылку!
Barakuda Beach 2 Karimun Jawa.jpg
Пляж Баракуда на Яве
Характарыстыкі
Плошча132 000 км²
Насельніцтва124 000 000 чал.
Шчыльнасць насельніцтва939,39 чал./км²
Размяшчэнне
7°30′10″ пд. ш. 111°15′47″ у. д.HGЯO
АкваторыіІндыйскі акіян, Ціхі акіян
Краіна
Ява (Інданезія)
Ява
Ява
Лагатып Вікісховішча Аўдыё, фота і відэа на Вікісховішчы

Ява — самы населены востраў у свеце (124 млн чал., 2005), шчыльнасць насельніцтва складае 979 чал./км2. Карэнныя народы — сунды, бадуі, тэнгеры, яванцы і бетаві. На паўночным усходзе таксама шчыльна жывуць мадурцы, а на паўднёвым усходзе — балійцы. Найболей распаўсюджаныя мовы — яванская і інданезійская.

На Яве знаходзіцца каля 120 вулканаў, з іх 30 дзейсных.

На востраве выгадоўваюць адзін са знакамітых гатункаў кавы — Копі Лювак.

На востраве Ява знаходзіцца галоўная выбітнасць Інданезіі — ступа Барабудур. Гэта святыня будысцкай рэлігіі ўяўляе сабой мадэль будысцкай касмалогіі. Храм уваходзіць у спіс найважных архітэктурна-гістарычных помнікаў ЮНЕСКА і адносіцца да аб'ектаў сусветнай спадчыны.

Цікавыя фактыПравіць

Дзеянне рамана «Амок» (1930) беларускага пісьменніка Янкі Маўра адбываецца на востраве Ява.

Гл. таксамаПравіць