Філарэт (Вахрамееў)

ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, Герой Беларусі (2006)

Філарэ́т (свецкае імя Кіры́л Варфаламе́евіч Вахраме́еў; 21 сакавіка 1935, Масква — 12 студзеня 2021, Мінск) — праваслаўны царкоўны дзеяч Беларусі, іерарх Рускай праваслаўнай царквы, прадстаяцель Беларускай Праваслаўнай Царквы (1978—2013), мітрапаліт, патрыяршы экзарх усяе Беларусі (1989—2013). Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР і Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь (1990—1995).

Мітрапаліт Філарэт (Вахрамееў)
Мітрапаліт Філарэт (Вахрамееў)
Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі,
Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі
10 кастрычніка 1978 — 25 снежня 2013
Царква Руская праваслаўная царква
Папярэднік Антоній (Мельнікаў)
Пераемнік Павел (Панамароў)
4-ы Старшыня Аддзела знешніх царкоўных зносін Маскоўскага Патрыярхата
14 красавіка 1981 — 13 лістапада 1989
Царква Руская праваслаўная царква
Папярэднік Ювяналій (Паяркаў)
Пераемнік Кірыл (Гундзяеў)
Мітрапаліт Берлінскі і Сярэднееўрапейскі
18 красавіка 1973 — 10 кастрычніка 1978
Папярэднік Лявонцій (Гудзімаў)
Пераемнік Мелхіседэк (Лебядзеў)
Епіскап Дзмітраўскі,
вікарый Маскоўскай епархіі
14 мая 1966 — 18 красавіка 1973
Папярэднік Філарэт (Дзенісенка)
Пераемнік Уладзімір (Сабадан)
Епіскап Ціхвінскі,
вікарый Ленінградскай епархіі
24 кастрычніка 1965 — 14 мая 1966
Папярэднік Антоній (Дзямянскі)
Пераемнік Міхаіл (Мудзьюгін)
Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат багаслоўя[d]
Дзейнасць святар
Нараджэнне 21 сакавіка 1935(1935-03-21)
Смерць 12 студзеня 2021(2021-01-12) (85 гадоў)
Пахаванне
Бацька Варфаламей Аляксандравіч Вахрамееў[d]
Маці Аляксандра Фёдараўна (у дзявоцтве Смірнова)
Прыняцце свяшчэннага сану 26 красавіка 1959
Прыняцце манаства 3 красавіка 1959
Епіскапская хіратонія 24 кастрычніка 1965

Аўтограф Подпіс Філарэта (Вахрамеева).jpg

Узнагароды
Hero of the Belarus medal.png
Ордэн Айчыны 3 ступені, Беларусь
Ордэн Пашаны, Беларусь
Ордэн Дружбы народаў, Беларусь
BLR Order of Francysk Skaryna ribbon.svg
BLR Medal of Francysk Skaryna ribbon (1989-2017).svg
Ордэн «За заслугі перад Айчынай» IV ступені
Кавалер ордэна Аляксандра Неўскага Ордэн Дружбы
Ордэн Дружбы народаў
Камандор ордэна Заслуг перад Рэспублікай Польшча
Ордэн «За заслугі» ІІІ ступені

Канфесійныя ордэны:

Ордэн Святога роўнаапостальнага вялікага князя Уладзіміра I ступені, РПЦ
Ордэн Святога роўнаапостальнага вялікага князя Уладзіміра II ступені (РПЦ)
Ордэн святога дабравернага князя Данііла Маскоўскага I ступені
Ордэн свяціцеля Інакенція, мітрапаліта Маскоўскага і Каломенскага I ступені
Ордэн прападобнага Сергія Раданежскага I ступені
Ордэн Святога прападобнага Серафіма Сароўскага I ступені
Ордэн прападобнага Андрэя Рублёва I ступені
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся 21 сакавіка 1935 года ў Маскве. Царкоўнае служэнне пачаў у 1954 годзе іпадыяканам Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Аляксія.

У 1957 годзе скончыў Маскоўскую духоўную семінарыю, потым у 1961 годзе — Маскоўскую духоўную акадэмію.

У 1959 годзе ў Троіца-Сергіевай лаўры прыняў манаства з імем у гонар святога Філарэта Літасцівага і ў 1961 годзе быў пасвячоны ў іераманаха. Дата хіратоніі: 24 кастрычніка 1965 года.

З 1965 года — епіскап Ціхвінскі, у 1966—73 гадах — епіскап Дзмітраўскі, рэктар МДА і семінарыі. У 1971 годзе ўзведзены ў сан архіепіскапа, з 15 красавіка 1975 — мітрапаліта. Мітрапаліт Берлінскі і Сярэднееўрапейскі да 1978 года.

У 1978 годзе Філарэт быў назначаны Мітрапалітам Мінскім і Беларускім, адначасова да 1984 займаў пасаду Патрыяршага Экзарха Заходняй Еўропы. Старшыня Аддзела знешніх царкоўных зносін Маскоўскага Патрыярхата з 1981 да 1989 год. З 1989 года — Мітрапаліт Мінскі і Гродзенскі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, пастаянны член Свяшчэннага Сінода.

З 1990 па 1995 — дэпутат Вярхоўнага Савета БССР, затым Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь. Са студзеня па снежань 1991 года — народны дэпутат СССР. У Вярхоўным Савеце быў старшынёй камісіі дэпутацкай этыкі. Апекаваўся праграмамі дапамогі ахвярам Чарнобыльскай катастрофы.

У 1992—2013 гадах быў Мітрапалітам Мінскім і Слуцкім, Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі, свяшчэнна-архімандрытам Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра. Займаўся стварэннем і разбудовай Беларускай Праваслаўнай Царквы, якая атрымала сваю разгалінаваную структуру, але захавала падпарадкаванне Маскоўскагу Патрыярхату. У Беларусі былі адроджаны ўсе гістарычна існаваўшыя епархіі, аднавілі дзейнасць мужчынскія і жаночыя манастыры, брацтвы і сястрыцтвы, аднавіла дзейнасць Мінская духоўная семінарыя, былі заснаваны Мінская духоўная акадэмія, духоўнае вучылішча, школа катэхізатараў. Прыхільна ставіўся да прэм’ер-міністра Вячаслава Кебіча, а калі той прайграў на прэзідэнцкіх выбарах 1994 года, пачаў падтрымліваць прэзідэнта Аляксандра Лукашэнку (бадай, адзінае, у чым не супадаў з ім поглядамі, дык гэта ў пытанні смяротнага пакарання)[1].

Па благаславенні Патрыяршага Экзарха была адноўлена святыня Беларусі — Крыж Еўфрасінні Полацкай, пачаў функцыянаваць сацыяльны праект Беларускай праваслаўнай царквы — Дом міласэрнасці. Па ініцыятыве Мітрапаліта Філарэта ў царкоўны каляндар унесена новае свята «Сабор Беларускіх святых» і ўстаноўлены агульнацаркоўныя святы ўсіх беларускіх святых, сярод якіх імёны прападобнай Еўфрасінні Полацкай, свяціцеляў Кірылы Тураўскага, Георгія Каніскага і іншых. Мітрапаліт Філарэт арганізаваў пераклад кніг Свяшчэннага Пісання на сучасную беларускую мову.

Дзякуючы намаганням мітрапаліта створаны Міжнародны хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя святых роўнаапостальных Кірылы і Мяфодзія, а таксама Інстытут рэлігійнага дыялогу і міжканфесійных камунікацый. Пры яго дзейсным удзеле было распрацавана і заключана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Рэспублікай Беларусь і Беларускай Праваслаўнай Царквой.

У сувязі з дасягненнем 75-гадовага ўзросту залічаны на адпачынак, ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.

16 снежня 2020 года Мітрапаліт Філарэт быў шпіталізаваны з прыкметамі захворвання, якое выклікае каранавірусная інфекцыя. Ён памёр у бальніцы ў Мінску 12 студзеня 2021 года. Пахаваны ў Жыровіцкім манастыры[2].

УзнагародыПравіць

Ушанаванне памяціПравіць

Зноскі

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць