Вячаслаў Францавіч Кебіч

(Пасля перасылкі з Вячаслаў Кебіч)

Вячасла́ў Фра́нцавіч Ке́біч (10 чэрвеня 1936, в. Канюшаўчына, Навагрудскае ваяводства, цяпер Валожынскі раён, Мінская вобласць9 снежня 2020) — беларускі палітык, першы прэм’ер-міністр Беларусі ў перыяд з 1990 па 1994 гг.

Вячаслаў Францавіч Кебіч
Вячеслав Францевич Кебич.jpg
Сцяг1-ы Прэм'ер-міністр Беларусі
18 верасня 1991 — 21 ліпеня 1994
Папярэднік пасада зацверджаная
Пераемнік Міхаіл Мікалаевіч Чыгір
Сцяг9-ы Старшыня Савета Міністраў БССР
7 красавіка 1990 — 18 верасня 1991
Папярэднік Міхаіл Кавалёў
Пераемнік пасада скасаваная
Сцяг Намеснік Старшыні Савета Міністраў БССР
1985 — 1990
Кіраўнік урада Міхаіл Кавалёў
Сцяг Другі сакратар Мінскага абласнога камітэта КП Беларусі
1984 — 1985
Папярэднік Міхаіл Князюк
Пераемнік Анатоль Бычок
Нараджэнне 10 чэрвеня 1936(1936-06-10)
Смерць 9 снежня 2020(2020-12-09)[1] (84 гады)
Бацька Франц Карлавіч Кебіч
Маці Таццяна Васільеўна Кебіч
Жонка Алена Кебіч
Веравызнанне Рыма-каталік
Партыя КПСС (19621991)
Член у
Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат эканамічных навук
Дзейнасць інжынер, палітык, эканаміст
Званне палкоўнік
Узнагароды Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны»

БіяграфіяПравіць

Скончыў Беларускі палітэхнічны інстытут і Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПБ. З’яўляецца кандыдатам эканамічных навук.

Пасля сканчэння інстытута, працаваў інжынерам-тэхнолагам, старэйшым інжынерам-тэхнолагам, начальнікам участку, начальнікам цэха, намеснікам галоўнага інжынера Мінскага завода аўтаматычных ліній. У 19731978 галоўны інжынер, дырэктар Мінскага станкабудаўнічага завода імя Кірава. З 1978 генеральны дырэктар Мінскага вытворчага аб’яднання па выпуску працяглых і адразных станкоў імя Кірава. У 19801985 — другі сакратар Мінскага гарадскога камітэта КПБ, загадчык аддзелам ЦК КПБ, другі сакратар Мінскага абласного камітэта КПБ. У 19851990 намеснік Старшыні Савета Міністраў БССР, старшыня Дзяржплана БССР. У 19901994 Старшыня Савета Міністраў БССР, Прэм’ер-міністр Беларусі.

Член КПСС (19621991), член ЦК КПСС (1990—1991). Народны дэпутат СССР у 19891992. Дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі ў 1990 і 19951996, дэпутат Палаты прадстаўнікоў у 19962004.

8 снежня 1991 года разам са Станіславам Шушкевічам ад імя Беларусі падпісаў Белавежскае пагадненне, якое канстатавала спыненне існавання СССР.

 
Вынікі Кебіча ў першым туры прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 1994

15 сакавіка 1994 года Вярхоўны Савет прыняў Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, па якой яна аб’яўлена унітарнай дэмакратычнай сацыяльнай прававой дзяржавай. Згодна з Канстытуцыяй, краіна абвяшчалася прэзідэнцкай рэспублікай. Першыя выбары Прэзідэнта Беларусі былі прызначаны на 23 чэрвеня 1994 года. Вячаслаў Кебіч удзельнічаў у выбарах як самавылучэнец. у першым туры набраў 17,33 % (1 023 174 голаса), саступіўшы толькі Аляксандру Лукашэнку. У другім туры, што адбыўся 10 ліпеня 1994 года, набраў 14,2 % (748 329 галасоў) і не змог выйграць выбары.

Пасля выбараў узначаліў Беларускі гандлёва-фінансавы саюз. Аўтар успамінаў.

Памёр 9 снежня 2020 года ў бальніцы ад каранавіруснай інфекцыі COVID-19[2].

УзнагародыПравіць

АцэнкіПравіць

Гісторык Валянцін Голубеў казаў, што «Кебіч — асоба ў гісторыі. Але ён не склаўся як нацыянальны дзеяч» і яму цяжка было стаць лідарам незалежнай дзяржавы, «хоць лёс яго на гэтую пасаду штурхаў»[3].

Журналіст і палітык Сяргей Навумчык выказаў думку, што Кебіч мог змяніць Беларусь да лепшага, але змяніў да горшага[4].

Зноскі

БібліяграфіяПравіць

  • Искушение властью : из жизни премьер-министра / В. Ф. Кебич; под ред. И. Н. Осинского. — Минск : Парадокс, 2008. — 478, [1] с., [12] л. ил.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць