Міхаіл Аляксандравіч Князюк
Міхаі́л Алякса́ндравіч Князю́к (нар. 1940) — беларускі савецкі гаспадарчы, дзяржаўны і палітычны дзеяч.
Міхаіл Аляксандравіч Князюк | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Кіраўнік урада | Міхаіл Кавалёў | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Уладзімір Клюеў | ||||||
Пераемнік | Уладзіслаў Ціхаміраў | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Анатоль Фоміч | ||||||
Пераемнік | Вячаслаў Кебіч | ||||||
Нараджэнне |
26 лютага 1940 (84 гады) |
||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя |
|
||||||
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў Беларускі політэхнічны інстытут і ВПШ пры ЦК КПСС (завочна).
Працоўную дзейнасць пачаў на Мінскім прыборабудаўнічым заводзе. З 1967 года на партыйнай рабоце. У 1973—1975 гадах быў першым сакратаром Ленінскага райкама КПБ у Мінску. У 1975—1977 гадах быў другім сакратаром Мінскага гарадскога камітэта КПБ. У 1977—1984 гадах сакратар, другі сакратар Мінскага абкама КП Беларусі, у 1984—1985 гадах інспектар ЦК КПСС, у 1985—1990 гадах першы сакратар Іванаўскага абкама КПСС, у 1990 годзе намеснік старшыні Савета Міністраў Беларускай ССР, у 1990—1991 гадах загадчык аддзела ЦК КПБ.
Дэлегат XXVII з’езда КПСС.
Літаратура
правіць- Ю. В. Горячев. КНЯЗЮК Михаил Александрович // Центральный комитет КПСС, ВКП (б), РКП (б), РСДРП (б). Историко-биографический справочник / Э. М. Нейматов. — М.: Граница, 2015. — С. 527. — 1008 с. — 1 000 экз. — ISBN 978-5-94961-778-0.