26 лютага
26 лютага — пяцьдзясят сёмы дзень года па Грыгарыянскім календары
← люты → | ||||||
п | а | с | ч | п | с | н |
1 | 2 | 3 | 4 | |||
5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 |
12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 |
19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 |
26 | 27 | 28 | 29 | |||
2024 |
Падзеі
правіць- 364: Пасля нечаканай смерці Іавіяна імператарам становіцца Валентыніян.
- 380: Грацыян, Феадосій I і Валентыніян II выдалі эдыкт Cunctos populos, паводле якога хрысціянства стала дзяржаўнай рэлігіяй.
- 1554: Іспанскае войска было разбіта індзейцамі мапучы ў бітве пры Марыгуэнню (сучасн. Чылі).
- 1730: Каранацыя расійскай імператрыцы Ганны Іванаўны
- 1815: Сасланы на востраў Эльба французскі імператар Напалеон уцёк са ссылкі.
- 1925: Устаноўлены дыпламатычныя адносіны паміж СССР і Японіяй.
- 1932: У Мінску пачала выдавацца газета «Літаратура і мастацтва».
- 1936: Інцыдэнт 26 лютага — няўдачная спроба дзяржаўнага перавароту ў Японіі.
- 1990: З тэрыторыі Чэхаславакіі пачаўся вывад савецкіх войск.
- 1991: Садам Хусейн загадаў іракскім войскам пакінуць Кувейт.
- 1992: Беларусь і Фінляндыя ўстанавілі дыпламатычныя адносіны.
- 2004: Сейм Латвіі прыняў закон аб далучэнні краіны да НАТА.
Нарадзіліся
правіць- 1361: Вацлаў IV, кароль багемскі і «кароль рымлян»
- 1671: Энтані Эшлі Купер Шэфтсберы, англійскі філосаф
- 1802: Віктор Гюго, французскі літаратар (пам. 22.5.1885)
- 1805: Аляксандр Здановіч, польскі гісторык, педагог, мемуарыст (пам. 29.5.1868)
- 1808: Анарэ Дамье, французскі мастак
- 1842: Каміль Нікаля Фламарыён, французскі астраном
- 1891: Павел Корчык (сапр. Язэп Лагіновіч), беларускі нацыянальны дзеяч, удзельнік Слуцкага збройнага чыну (пам. 15.4.1940)
- 1893: Язэп Гайлевіч, каталіцкі святар, дзеяч беларускага руху ў Латвіі (пам. 18.10.1971)
- 1900: Халіна Канапацкая, польская лёгкаатлетка
- 1911: Леў Гарошка, беларускі рэлігійны дзеяч, педагог, культуролаг, пісьменнік і публіцыст (пам. 8.8.1977)
- 1911: Альбіна Асіповіч, амерыканская плыўчыха, алімпійская чэмпіёнка
- 1912: Уладзімір Карпаў, беларускі пісьменнік (пам. 6.8.1977)
- 1918: Пётр Машэраў, шматгадовы кіраўнік Беларускай ССР (пам. 4.10.1980)
- 1929: Георгій Колас, беларускі літаратар
- 1930: Клод Пірон, швейцарскі лінгвіст, псіхолаг, перакладчык, прапагандыст эсперанта, пісьменнік
- 1937: Эдуарда Ароё, іспанскі мастак
- 1938: Аляксандр Праханаў, рускі пісьменнік
- 1940: Уітні Сміт, амерыканскі вексіколаг
- 1954: Сціна Экблад, актрыса
- 1974: Себасцьен Лёб, французскі ралійны аўтагоншчык
Памерлі
правіць- 212: Луцый Публій Септымій Гета, рымскі імператар
- 1266: Манфрэд, кароль сіцылійскі (нар. 1231)
- 1906: Іван Пуліхаў, рэвалюцыянер-тэрарыст (нар. 5.9.1879)
- 1931: Ота Валах, нямецкі хімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі
- 1943: Канстанцін Алексютовіч, беларускі балетмайстар (нар. 20.5.1884)
- 1965: Уладзіслаў Старэвіч, рэжысёр-аніматар (нар. 8.8.1882)
- 1971: Фернандэль, французскі акцёр
- 1978: Марыя Бах, аўстрыйская скрыпачка і мастачка
- 1994: Георгій Гурыновіч, беларускі фізік
- 1998: Тэадор Уільям Шульц, амерыканскі эканаміст, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (1979)
- 2016: Эры Клас, эстонскі дырыжор
- 2023: Роберт Рычардс, амерыканскі скакун з шастом
Святкуюць
правіць- Кувейт — Дзень вызвалення