Георгій Колас (26 лютага 1929, х. Куцень Чэрвеньскага р-на Мінскай вобл. — 1994[1]) — беларускі літаратуразнавец і крытык.

Георгій Колас
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 26 лютага 1929(1929-02-26)
Месца нараджэння
Дата смерці 1994
Дзеці Уладзімір Георгіевіч Колас і Зміцер Колас
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Падчас калектывізацыяй разам з раскулачанымі бацькамі 30.3.1930 быў сасланы на спецпасяленне ў Гаінскі раён Комі-Пярмяцкай нацыянальнай акругі. Вызвалены 14 верасня 1945 года. Скончыў філалагічны факультэт Кудымкарскага настаўніцкага інстытута (1947), акцёрскі факультэт Беларускага дзяржаўнага тэатральнага інстытута (1951). Два гады працаваў акцёрам Дзяржаўнага рускага драматычнага тэатра ў Мінску. Затым працаваў супрацоўнікам газеты «Сталинская молодежь», аспірантам Інстытута літаратуры і мастацтва АН БССР. У 1955—1960 — галоўны рэдактар па рэпертуары драматычных тэатраў у Міністэрстве культуры БССР. Працаваў загадчыкам метадычнага кабінета культасветработы Белсавпрафа. У 1961—1964 — літсупрацоўнік газеты «Літаратура і мастацтва», у 1967—1971 — рэдактар аддзела крытыкі, бібліяграфіі і мастацтва часопіса «Неман». Член СП СССР (з 1964). Бацька Уладзіміра і Змітра Коласаў.

Творчасць правіць

У друку з артыкуламі пра тэатральнае мастацтва і драматургію выступае з 1953. Выдаў брашуры «Тэатры Беларускай ССР у 2-й Прыбалтыйскай тэатральнай вясне» (1957), «Спектаклі юбілейнага сезона» (1958), «Николай Ерёменко» (Масква, 1968). Аўтар кнігі «Современник в гриме и без грима» (1963), зборніка артыкулаў «Диалог через рампу» (1967), шматлікіх артыкулаў пра старажытныя беларускія інтэрмедыі, пра творчасць драматургаў К. Марашэўскага, Я. Купалы, К. Губарэвіча, А. Маўзона, А. Макаёнка, А. Вярцінскага, І. Чыгрынава, А. Дударава, М. Матукоўскага, А. Дзялендзіка, Я. Шабана і інш.

Аўтар звыш дваццаці пяці сцэнарыяў дакументальных, навукова-папулярных кіна- і тэлефільмаў «Беларуская сюіта» (1966), «Я чую вестку» (1967), «Купалаўцы» (1970), «Мы — сіняблузнікі» (1971), «Жывая ніць» (1973), «Ларыса Александроўская» (1975), «Тры тысячы песень» (1976), «Мінск — пра час і пра сябе» і «Лепей за тое, што ёсць» (1977), «Ігра без ігры» (1978), «Іван Шамякін» (1979), «Паклон мой народу за песні» і «Янка Купала» (1982), «Старажытныя паркі» (1989) і інш.

Зноскі

  1. Ракіцкі В. 10 гадоў таму памёр Георгій Колас — 05 чэрвеня 2015, 15:22

Літаратура правіць