Валентыніян II
Валентыніян II (Флавій Валентыніян, лац.: Flavius Valentinianus, 371—392) — рымскі імператар у 375—392 гадах.
Флавій Валентыніян лац.: Flavius Valentinianus | ||
Статуя імператара Валентыніяна II, Археалагічны музей, Стамбул) | ||
| ||
---|---|---|
22 лістапада 375 — 15 мая 392 | ||
Суправіцелі: | Валент II (375 — 378), Грацыян (375 — 383), Феадосій I (379 — 392), Магн Максім (383 — 388) | |
Папярэднік: | Валентыніян I | |
Пераемнік: | Яўген | |
Дзейнасць: | палітык | |
Веравызнанне: | спачуваў хрысціянству, не хрышчаны | |
Нараджэнне: | 371 | |
Смерць: | 15 мая 392 В’ен (Галія) | |
Род: | Дынастыя Валентыніяна | |
Бацька: | Валентыніян I | |
Маці: | Юстына | |
Дзіцём стаў намінальным суправіцелем Захаду Рымскай імперыі ў 375—383 гадах пры старэйшым браце, імператары Грацыяне. Пасля гібелі брата ў 383 годзе змушана да 388 года дзяліў кіраванне над Захадам з узурпатарам Магнам Максімам. Пасля таго, як Максім быў зрынуты, фактычную ўладу замест Валентыніяна ажыццяўляў да 391 года імператар Феадосій Вялікі, а потым палкаводзец Арбагаст.
Валентыніян II у сілу ўзросту самастойна не кіраваў, яго спроба ажыццяўляць імператарскія паўнамоцтвы пасля дасягненні паўналецця прывялі да канфлікту з Арбагастам у 392 годзе, у выніку чаго імператар загінуў пры нявысветленых абставінах.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Валентиниан // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.
СпасылкіПравіць
- Valentinian II : биография, написанная Walter E. Roberts по первоисточникам.