Пётр Міронавіч Машэраў

беларускі партыйны і савецкі дзеяч
(Пасля перасылкі з Пётр Машэраў)

Пётр Міро́навіч Машэ́раў, сапраўднае прозвішча Машэра[3] (13 (26) лютага 1918, в. Шыркі, Сенненскі раён — 4 кастрычніка 1980) — беларускі партыйны і савецкі дзеяч, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў падполля і партызанскага руху ў часы Вялікай Айчыннай вайны. 1-ы сакратар ЦК Камуністычнай партыі Беларусі (1965—1980).

Пётр Міронавіч Машэраў
Masherov.jpg
Сцяг Кандыдат у члены Палітбюро ЦК КПСС
1966 — 1980
Сцяг14-ы Першы сакратар ЦК КП Беларусі
30 сакавіка 1965 — 4 кастрычніка 1980
Папярэднік Кірыл Трафімавіч Мазураў
Пераемнік Ціхан Якаўлевіч Кісялёў
Нараджэнне 26 лютага 1918(1918-02-26)[1]
Смерць 4 кастрычніка 1980(1980-10-04)[2] (62 гады)
Месца пахавання
Імя пры нараджэнні Машэра Петр
Жонка Паліна Андрэеўна
Дзеці дачкі: Наталля і Алёна
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Бітвы
Узнагароды
Медаль «Залатая Зорка» Герой Сацыялістычнай Працы  — 1978
Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Леніна
Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Леніна
Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
Медаль «Партызану Айчыннай вайны» 1 ступені Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» 20 years of victory rib.png 30 years of victory rib.png
Медаль «За асваенне цалінных зямель»
Медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «60 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «50 гадоў савецкай міліцыі»
Ордэн Георгія Дзімітрава
Commons-logo.svg Пётр Міронавіч Машэраў на Вікісховішчы

ДзяцінстваПравіць

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў Віцебскі педагагічны інстытут імя С. М. Кірава (1939). З 15 жніўня 1939 па 22 чэрвеня 1941 працаваў настаўнікам фізікі і матэматыкі ў Расонскай сярэдняй школе Віцебскай вобласці.

У партызанахПравіць

У пачатку Вялікай Айчыннай вайны Машэраў стварыў і ўзначаліў падпольную камсамольскую арганізацыю ў Расонскім раёне. З красавіка 1942 камандзір партызанскага атрада імя Н. А. Шчорса, з сакавіка 1943 — камісар партызанскай брыгады імя К. К. Ракасоўскага, адначасова з лістапада 1943 — першы сакратар Вілейскага падпольнага абкама ЛКСМБ. П. М. Машэраў прымаў непасрэдны ўдзел у распрацоўцы і правядзенні баявых аперацый. Пад яго кіраўніцтвам партызаны наносілі ўдары па камунікацыях, органам кіравання і забеспячэння нямецкіх войск у Віцебскай і Калінінскай абласцях, Латвійскай ССР. Двойчы паранены.

Партыйны і дзяржаўны дзеячПравіць

У 19441946 — 1-ы сакратар Маладзечанскага абкама ЛКСМБ. З 1946 — сакратар ЦК ЛКСМБ, у 19471954 — 1-ы сакратар ЦК ЛКСМБ. У 19541955 — 2-і сакратар Мінскага абкама КПБ. У 19551959 — 1-ы сакратар Брэсцкага абкама КПБ. З 1959 сакратар, 2-і сакратар ЦК КПБ. З 1961 кандыдат у члены ЦК КПСС, з 1964 член ЦК КПСС.

Адстаўка Мікіты Хрушчова ў 1964 годзе з пасады кіраўніка СССР выклікала таксама кадравыя змены ў саюзных рэспубліках. У сакавіку 1965 г. 1-га сакратара ЦК КПБ Кірылу Мазурава замяніў Пётр Машэраў, і знаходзіўся ён на гэтай пасадзе да 1980 г. Кандыдат у члены Палітбюро ЦК КПСС з 1966. Дэпутат ВС СССР 3-5-га і 7-8-га скліканняў, з 1966 член Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР. Дэпутат ВС БССР 2-3-га і 5-9-га скліканняў. Ніхто ні да, ні пасля яго так доўга не ўзначальваў беларускую партыйную арганізацыю — 15,5 года. У перыяд яго дзейнасці Беларусь дасягнула значных поспехаў у стварэнні індустрыяльнага патэнцыялу, стала адной з высокаразвітых рэспублік былога СССР[4].

У юрыдычных умовах савецкага ладу выявіўся як аператыўны адміністратар. Пад ягоным кіраўніцтвам Беларусь заняла перадавое месца ў СССР як па развіцці гаспадаркі, так і па ўзроўню жыцця грамадзян рэспублікі. Машэраў намагаўся нават рэфармаваць савецкую сістэму на сваёй тэрыторыі, не парушаючы яе ідэалагічных і юрыдычных асноў. Клапаціўся, каб дэпутатамі мясцовых Саветаў былі адукаваныя і аператыўныя людзі. У мясцовых Саветах ствараў камісіі, якія мелі распрацоўваць планы грамадскага і гаспадарчага развіцця сваёй тэрыторыі. Новаўвядзеннем было тое, што ў склад камісій можна было ўключаць у якасці спецыялістаў асоб, якія не былі дэпутатамі. Тэарэтычна ўзніклі ўмовы для прэзентацыі поглядаў асоб, якія фармальна не залежалі ад партыйнага апарату. Аднак у сапраўднасці ўлада заставалася ў руках сакратароў партыі, якія мелі права даваць дэпутатам загады і патрабаваць справаздач з іхняй дзейнасці.

У 1964 г. Вярхоўны Савет СССР ухваліў закон «Аб пенсіях і дапамозе чальцам калгасаў». Тады ўпершыню калгаснікі атрымалі пенсіённае забеспячэнне. У Беларусі ў 1966 г. пенсія складала толькі 12 рублёў у месяц. Сярэдння зарплата калгасніка ў той час складала 38 рублёў, а самая нізкая ў па-за сельскагаспадарчым сектары — 60 рублёў і была яна поўнасцю звольнена ад падаткаў. Пры П. Машэраве зарплаты калгаснікаў значна паправіліся. У 1968 г. мінімальная зарплата стала роўнай мінімальнаму заробку ў горадзе, а ў канцы 1970-х гадоў сярэдні заробак у сельскай гаспадарцы Беларусі склаў 157 рублёў і быў адным з самых высокіх у СССР.

Дынамічны рост нацыянальнага даходу Беларусі, які працягваўся пастаянна з пяцідзесятых гадоў, у канцы сямідзесятых значна запаволіўся. У ходзе выканання дзевятай пяцігодкі (1971—1975) сярэднія гадавыя тэмпы росту дасягнулі 8,3 %, а ў наступнай пяцігодцы (1976—1980) — 5,1 %. Хаця намінальныя зарплаты за гэты перыяд значна павялічыліся, рэальна яны падалі. Сярэднія тэмпы росту даходаў ва ўсёй дэкадзе сямідзесятых гадоў былі ўдвая меншыя чым у папярэднім дзесяцігоддзі. Апрача таго адмоўныя з’явы ў гаспадарцы ўказвалі на далейшае падзенне. Пры тым у грамадскай свядомасці эпоха Машэрава ўспрымалася як перыяд спакою і адноснага дабрабыту[5].

Пісьменнік Іван Шамякін падкрэсіліў, што ў гэты час русіфікацыя не спынялася, і працэс гэты заахвочваўся. Былы настаўнік Пётр Машэраў, які добра ведаў родную мову (паэму «Сказ пра Лысую гару» чытаў на памяць з выдатным вымаўленнем), ніводнага разу — ні на адным пленуме, нарадзе, з'ездзе, сесіі, урачыстым пасяджэнні — не выступіў па-беларуску. Машэраў як быццам дэманстраваў сваю рускасць і падаваў такім прыклад першай асобы ў рэспубліцы[6].

ГібельПравіць

Загінуў у аўтамабільнай катастрофе на трасе Брэст-Масква, каля паварота на Смалявіцкую птушкафабрыку. Аўтамабіль «Чайка», у якім ехаў Пётр Машэраў, урэзаўся ў грузавік. Распаўсюджаны чуткі аб тым, што яго гібель насамрэч была наўмысным забойствам[6].

Пахаваны 7 кастрычніка 1980 на Усходніх (Маскоўскіх) могілках (участак № 18) у Мінску. Пахаванне Пятра Машэрава вылілася ў маніфестацыю народнай любові да свайго кіраўніка[6].

УзнагародыПравіць

Герой Савецкага Саюза (15 жніўня 1944) «за гераізм і адвагу, праяўленыя ў барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў» з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» (№ 4376). Герой Сацыялістычнай Працы (10 лютага 1978) «за вялікія заслугі перад Камуністычнай партыяй і Савецкай дзяржавай і ў сувязі з 60-годдзем са дня нараджэння» з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат». Узнагароджаны сямю ордэнамі Леніна, медалямі.

Ушанаванне памяціПравіць

Бронзавы бюст П. М. Машэрава ўстаноўлены ў Віцебску. У Мінску імем П. М. Машэрава названыя: праспект (колішняя Паркавая магістраль, цяпер пр-т Пераможцаў) з мемарыяльнай дошкай на доме № 1; завод аўтаматычных ліній; сярэдняя школа № 137 Першамайскага раёна. На доме № 13 на вул. Чырвонаармейскай, дзе жыў П. М. Машэраў, мемарыяльная дошка.

Зноскі

  1. Library of Congress AuthoritiesLibrary of Congress. Праверана 9 жніўня 2021.
  2. Pjotr M. Mascherow // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Дубавец С. Караткевіч і ўлада // Радыё Свабода. 20.11.2005.
  4. Смірноў Ю. П. Машэраў // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10: Малайзія — Мугаджары. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10), ISBN 985-11-0035-8.
  5. Мірановіч Я. Найноўшая гісторыя Беларусі / Навуковы рэдактар Алесь Краўцэвіч. — СПб. Неўскі прасцяг, 2003. — 243 с.: іл. ISBN 5-94716-032-3
  6. 6,0 6,1 6,2 naviny.media

ЛітаратураПравіць

  • Партийное подполье в Белоруссии, 1941—1944. — Мн., 1984.
  • Антонович, С. В. Петр Машеров: жизнь, судьба, память… : документальная повесть / С. В. Антонович. — Мн., 1998—351 с.
  • Буракова Т. Гонар і слава нашай зямлі / Т. Буракова // Голас Сенненшчыны. — 2008. — 22 студз. — С. 2.
  • Величко В. Товарищ первый секретарь / В. Величко // Рэспублiка. — 2008. — 12 лют. — С. 4.
  • Гарэлікава М. Доўгія вёрсты вайны Пятра Машэрава / М. Гарэлікава // Звязда. — 2008. — 13 лют. — С. 2.
  • Гілеп У. Ён быў сваім…/ У. Гілеп // Краязнаўчая газета. — 2008. — № 7 (люты). — С. 1, 6.
  • Голомако А. Машеров: светлая правда и чёрные мифы / А. Голомако // Белорусская нива. — 2008. — 12 февр. — С. 3.
  • Егорычев В. Вся жизнь — служение народу : (к 90-летию со дня рождения П. М. Машерова) / В. Егорычев // Нёман. — 2008. — № 2. — С. 183—187.
  • Іофэ Э. доктар гістарычных навук. Артыкул «Хто кіраваў Беларуссю»; газета «Обозреватель», 2007 г.
  • Машэраў Пётр Mipонавіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Сенненскага раёна / уклад. С. В. Шайко; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мн., 2003. — С. 543—545.
  • Навіцкі У. І. Жыццё, аддадзенае Беларусі / У. І. Навіцкі // Беларускi гiстарычны часопiс. — 2008. — № 2. — С. 40-48.
  • Не говори с тоской, их нет… / сост. М. П. Кузьмич [и др.]. — Витебск, 2003—232 с.
  • Пронько О. М. Семья Машеровых : биографическая повесть / О. М. Пронько. — Гродно, 2000. — 292 с.
  • Русецкий А. В. Верность педагогическому призванию : к 90 летию со дня рождения П. М. Машерова / А. В. Русецкий, А. П. Орлова // Веснік Віцебскага дзяржаўнага універсітэта. — 2008. — № 2. — С. 3-9.
  • Скурко А. Легенда пра святога Пятра Міронавіча // Наша гісторыя, №5, 2018, с. 4-12. ISBN 2617-2305
  • Якутов В. Д. Петр Машеров : художественно-документальная повесть / В. Д. Якутов. — Мн., 1992—270 с.
  • Дроздов Л.М. Петр Машеров: падение вверх, Ridero. 2018. 488 с. https://ridero.ru/books/petr_masherov_padenie_vverkh/

СпасылкіПравіць