Юбілейны медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Юбілейны медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР» заснаваны Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 26 снежня 1967 года ў адзначэнне 50-й гадавіны Узброеных Сіл СССР. Аўтар малюнка медалю — мастак А. Б. Жук.
Юбілейны медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР» | |||
---|---|---|---|
|
|||
Краіна | СССР | ||
Тып | медаль | ||
Каму ўручаецца | маршалам, генералам, адміралам, афіцэрам, а таксама старшынам, сяржантам, салдатам і матросам звыштэрміновай службы | ||
Дата заснавання | 26 снежня 1967 года | ||
Статус | не ўручаецца | ||
Статыстыка ўзнагароджанняў | |||
Колькасць | 9 527 270 | ||
Характарыстыкі | |||
Матэрыял | Латунь | ||
Памеры | круг з латуні дыяметрам 37 мм | ||
Чарговасць узнагарод | |||
Старэйшая | Юбілейны медаль «40 гадоў Узброеных Сіл СССР» | ||
Малодшая | Юбілейны медаль «60 гадоў Узброеных Сіл СССР» | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Юбілейным медалём «50 гадоў Узброеных Сіл СССР» узнагароджваюцца:
- маршалы, генералы, адміралы, афіцэры, а таксама старшыны, сяржанты, салдаты і матросы звыштэрміновай службы, якія складаюцца да 23 лютага 1968 года ў кадрах Савецкай Арміі, Ваенна-Марскога Флоту, войскаў Міністэрства аховы грамадскага парадку СССР, войскаў і органаў КДБ пры Савеце Міністраў СССР;
- слухачы і курсанты ваенна-навучальных устаноў Савецкай Арміі, Ваенна-Марскога Флоту, войскаў Міністэрства аховы грамадскага парадку СССР, войскаў і органаў КДБ пры Савеце Міністраў СССР;
- маршалы, генералы, адміралы, афіцэры і звыштэрміновікі, якія былі звольнены з абавязковай вайсковай службы ў запас ці адстаўку і маюць выслугу гадоў у Савецкай Арміі, Ваенна-Марскім Флоце, войсках Міністэрства аховы грамадскага парадку СССР, войсках і органах КДБ пры Савеце Міністраў СССР 20 і больш каляндарных гадоў;
- Героі Савецкага Саюза і асобы, узнагароджаныя ордэнамі Славы трох ступеняў.
Узнагароджанне юбілейным медалём распаўсюджана:
- на былых чырвонагвардзейцаў,
- ваеннаслужачых, якія прымалі ўдзел у баявых дзеяннях па абароне Савецкай Радзімы ў радах Узброеных Сіл СССР,
- асоб, ганараваных у перыяд праходжання абавязковай вайсковай службы ордэнамі СССР ці медалямі:
- на партызан грамадзянскай вайны і Вялікай Айчыннай вайны 1941—1945 гг.
Юбілейны медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР» носіцца на левым боку грудзей і пры наяўнасці іншых медалёў СССР размяшчаецца пасля юбілейнага медалю «40 гадоў Узброеных Сіл СССР».
Станам на 1 студзеня 1995 года юбілейным медалём «50 гадоў Узброеных Сіл СССР» узнагароджана прыблізна 9 527 270 чалавек.
Апісанне медалю
правіцьЮбілейны медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР» вырабляецца з латуні, залацістага колеру, мае форму правільнага круга дыяметрам 37 мм.
На правым боку медалю знаходзіцца пяціканцовая чырвоная эмалевая зорка. Зорка размяшчаецца на фоне пяці пучкоў прамянёў, якія выходзяць з-пад тупых вуглоў зоркі. У сярэдняй частцы зоркі — круг дыяметрам 19 мм, на матавым фоне якога змешчана профільная пагрудная выява двух салдатаў Савецкай Арміі ў будзёнаўцы і касцы. Па краях круга юбілейныя даты: «1918» і «1968». Вакол зоркі намаляваны вянок: левая галіна вянка — з лаўровага лісця, правая — з дубовага.
На адваротным боку медалю ў верхняй частцы — пяціканцовая зорка, у сярэдняй часткі якой на матавым фоне — выява молата і плуга. Ніжэй зорачкі надпіс: «ПЯТЬДЕСЯТ ЛЕТ ВООРУЖЕННЫХ СИЛ СССР» (руск.: ПЯЦЬДЗЯСЯТ ГАДОЎ УЗБРОЕНЫХ СІЛ СССР).
Краі медалю акаймаваны борцікам. Усе надпісы і выявы на медалі выпуклыя.
Медаль пры дапамозе вушка і кольца злучаецца з пяцівугольнай калодкай, абцягнутай шаўковай муаравай стужкай бірузовага колеру шырынёй 24 мм. Пасярэдзіне стужкі падоўжная белая палоска шырынёй 2 мм, справа і злева ад якой размешчаны чырвоная і белая палоскі. Шырыня чырвонай палоскі 2 мм, белай — 0,5 мм.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Юбілейны медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
- Юбілейны медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»