Меда́ль Нахі́мава — дзяржаўная ўзнагарода СССР. Заснаваны Указам Прэзідыума ВС СССР ад 3.03.1944 «Аб заснаванні ваенных медалёў: медаль Ушакова і медаль Нахімава». Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета РФ ад 2 сакавіка 1992 года № 2424-1 медаль пакінуты ў сістэме ўзнагарод РФ да ўступлення ў сілу Указа Прэзідэнта РФ ад 2 сакавіка 1994 года № 442 «Аб дзяржаўных узнагародах Расійскай Федэрацыі».

Медаль Нахімава
Выява ордэнскай планкі Апісанне ўзнагароды
Краіна Сцяг СССР СССР
Тып медаль
Дата заснавання 3 сакавіка 1944
Статус не ўручаецца
Статыстыка ўзнагароджанняў
Колькасць каля 13 000
Характарыстыкі
Матэрыял бронза
Памеры дыяметр — 36 мм
Чарговасць узнагарод
Старэйшая Медаль «За баявыя заслугі»
Малодшая Медаль «За працоўную доблесць»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Медаль выкананы па праекце архітэктара М. А. Шэпілеўскага.

Статут медаля Нахімава правіць

Медалём Нахімава ўзнагароджваліся матросы і салдаты, старшыны і сяржанты, мічманы і прапаршчыкі Ваенна-Марскога Флоту і марскіх частак пагранічных войскаў.

Узнагароджанне медалём Нахімава ажыццяўлялася:

  • за ўмелыя, ініцыятыўныя і смелыя дзеянні, якія спрыялі паспяховаму выкананню баявых задач караблёў і часцей на марскіх тэатрах;
  • за мужнасць, праяўленую пры абароне дзяржаўнай марской граніцы СССР;
  • за самаадданасць, праяўленую пры выкананні воінскага абавязку, або іншыя заслугі падчас праходжання сапраўднай ваеннай службы ва ўмовах, спалучаных з рызыкай для жыцця.

Медаль Нахімава носіцца на левым боку грудзей і пры наяўнасці іншых медалёў СССР размяшчаецца пасля медаля «За баявыя заслугі».

Усяго было выраблена звыш 13 000 узнагароджанняў медалём Нахімава.

Палажэнне аб медалі змянялася ў 1947 і 1980 гадах.

Апісанне правіць

Медаль Нахімава круглы дыяметрам 36 мм, з бронзы. Аўтары праектнага малюнка мастакі А. Л. Дыёраў, Б. М. Хоміч, М. А. Волкаў. Існуе толькі адзін тып медаля. Медаль вырабляўся з бронзы, з двух асобных дэталяў. Вушка да медаля мацавалася метадам паяння.

На адным боку змешчана рэльефная выява Нахімава ў профіль. Уздоўж краёў медаля — надпіс «Адмирал Нахимов». Ніжэй профіля Нахімава — дзве лаўровыя галіны, на перакрыжаванні якіх пяціканцовая зорачка. Па краях медаля — выпуклыя кропкі.

На адваротным боку медаля — выпуклы малюнак паруснага карабля, абрамленая кольцам з троса, накладзенага на два перакрыжаваныя якара. Круг з выявай карабля і якара апраўлены якарным ланцугом. Па краях медалі — выпуклыя кропкі.

У верхняй частцы медаля зроблена вушка, якім медаль пры дапамозе кольца злучаны з металічнай пяцівугольнай калодкай. На адваротным боку калодкі ёсць прыстасаванне для мацавання медаля да адзежы. Калодка абцягнутая шаўковай муаравай стужкай сіняга колеру з трыма белымі падоўжнымі палосамі шырынёй 3 мм кожная. Адлегласць паміж белымі палосамі 2 мм, адлегласць паміж белай паласой і краем стужкі 5,5 мм Агульная шырыня стужкі 24 мм.

Літаратура правіць

  • Володин А. Н., Мерлай Н. М. Медали СССР. — СПб.: Печатный двор, 1997. — С. 78—79. — ISBN 5-7062-0111-0.
  • Колесников Г. А., Рожков А. М. Ордена и медали СССР. — Мн.: Народная асвета, 1986. — С. 60—61.

Спасылкі правіць