Меда́ль Ушако́ва — дзяржаўная ўзнагарода СССР. Заснаваны Указам Прэзідыума ВС СССР ад 3.03.1944 «Аб заснаванні ваенных медалёў: медаль Ушакова і медаль Нахімава».

Медаль Ушакова
Выява ордэнскай планкі Апісанне ўзнагароды
Краіна Сцяг СССР СССР
Тып медаль
Дата заснавання 3 сакавіка 1944
Статус не ўручаецца
Статыстыка ўзнагароджанняў
Колькасць каля 9 842 160
Характарыстыкі
Матэрыял sterling silver[d]
Памеры дыяметр — 36 мм
Чарговасць узнагарод
Старэйшая Медаль «За адвагу»
Малодшая Медаль «За баявыя заслугі»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Медаль выкананы па праекту архітэктара М. А. Шэпілеўскага.

Статут медаля Ушакова

правіць

Медалём Ушакова ўзнагароджваліся матросы і салдаты, старшыны і сяржанты, мічманы і прапаршчыкі Ваенна-Марскога Флоту і марскіх частак пагранічных войскаў за мужнасць і адвагу, праяўленыя пры абароне сацыялістычнай Айчыны на марскіх тэатрах, як у ваенны, так і ў мірны час.

Узнагароджанне медалём Ушакова ажыццяўлялася за асабістую мужнасць і адвагу, праяўленыя:

  • у баях з ворагамі сацыялістычнай Айчыны на марскіх тэатрах;
  • пры абароне дзяржаўнай марской граніцы СССР;
  • пры выкананні баявых задач караблёў і часцей Ваенна-Марскога Флоту і пагранічных войскаў;
  • пры выкананні воінскага абавязку ва ўмовах, спалучаных з рызыкай для жыцця.

Медаль Ушакова носіцца на левым боку грудзей і пры наяўнасці іншых медалёў СССР размяшчаецца пасля медаля «За адвагу».

Апісанне медаля Ушакова

правіць

Медаль Ушакова з серабра. Ён мае форму круга дыяметрам 36 мм з выпуклым борцікам, у сярэдзіне якога змешчана рэльефная пагрудная выява Ф. Ф. Ушакова, абрамленая па акружнасці выпуклымі кропкамі. Уверсе, па акружнасці, — надпіс выпуклымі літарамі: «Адмирал Ушаков». Унізе, пад рэльефным малюнкам Ушакова, — дзве лаўровыя галіны, злучаныя перакрыжаванай стужкай. Круг медалі накладзены на якар. На адваротным боку — нумар медаля. Медаль пры дапамозе вушка і кальца злучаецца з пяцікутнай калодкай, абцягнутай шаўковай муаравай стужкай блакітнага колеру з белымі і сінімі палоскамі ўздоўж краёў. Шырыня стужкі — 24 мм, шырыня белай палоскі — 2 мм, шырыня сіняй палоскі — 1, 5 мм. Зверху стужкі, ад верхніх кутоў калодкі да ушку медалі, мацуецца якарны ланцуг.

Літаратура

правіць
  • Кавалеры медали Ушакова. — СПб: Центральный военно-морской архив, издательство «Аграф+», 2011. — 455 с. — Тираж 350 экз.
  • Изотова М. А., Царёва Т. Б. Ордена и медали России и СССР. — Ростов-на-Дону: ООО ИД «Валдис», 2010. — С. 624—625. — 736 с. — ISBN 978-5-9567-0960-3.
  • Володин А. Н., Мерлай Н. М. Медали СССР. — СПб.: Печатный двор, 1997. — С. 74—75. — ISBN 5-7062-0111-0.
  • Колесников Г. А., Рожков А. М. Ордена и медали СССР. — Мн.: Народная асвета, 1986. — С. 59.