Старшына
Старшына́[1] — воінскае ці спецыяльнае званне сяржанцкага саставу ва Узброеных Сілах, іншых войсках і вайсковых фармаваннях Рэспублікі Беларусь і некаторых іншых краін. Па рангу вышэй за старшага сяржанта. Таксама службовая асоба ў роце (батарэі), якая з’яўляецца прамым начальнікам для салдат і сяржантаў і падпарадкоўваецца камандзіру роты (батарэі)[1].
Старшына | ||
---|---|---|
| ||
Краіна | Беларусь | |
Створана | 1935 | |
Старэйшае званне | прапаршчык | |
Малодшае званне | старшы сяржант |
Ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь надаецца вайскоўцу, які да гэтага меў званне старшы сяржант, па заканчэнні ўсталяванага тэрміну выслугі ў гэтым воінскім званні, калі ён займае пасаду, для якой штатам прадугледжана воінскае званне старшына ці больш высокае. Ва Узброеных сілах СССР існавала з 1940 года[1].
Перад воінскім званнем вайскоўца, які праходзіць ваенную службу ў гвардзейскай воінскай часці, дадаецца слова «гвардыі».
Воінскае званне рэзервіста дапаўняецца словам «рэзерву». Воінскае званне грамадзяніна, які лічыцца ў запасе ці знаходзіцца ў адстаўцы, дапаўняецца адпаведна словамі «запасу» ці «ў адстаўцы».
Крыніцы
правіць- ↑ а б в БелЭн 2002.
Літаратура
правіць- Сергіенка В. А. Старшына́ // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 164. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).