Старшы сяржант
Ста́ршы сяржа́нт[1] — воінскае званне ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь і шэрагу іншых краін, па рангу вышэй за сяржанта і ніжэй за старшыну.
Старшы сяржант | ||
---|---|---|
| ||
Краіна | СССР, Беларусь, Расія | |
Старэйшае званне | старшыня | |
Малодшае званне | сяржант |
Ва Узброеных сілах СССР званне існавала з 1940 года[1]. У Ваенна-марскім флоце яму адпавядала званне галоўны старшына[1]. Ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь надаецца лепшым сяржантам, якія праслужылі на сяржанцкіх пасадах не менш за год і пры прызначэнні на пасады, на якіх штатам прадугледжана званне старшага сяржанта.
Перад воінскім званнем ваеннаслужачага, які праходзіць ваенную службу ў гвардзейскай воінскай часці, на гвардзейскім караблі, дадаецца слова «гвардыі».
Да воінскага звання вайскоўца або грамадзяніна, які знаходзіцца ў запасе, які мае ваенна-ўліковую спецыяльнасць юрыдычнага або медыцынскага профілю, дадаюцца адпаведна словы «юстыцыі» або «медыцынскай службы».
Вядомыя старшыя сяржанты
правіцьЗноскі
- ↑ а б в БелЭн 2002.
Літаратура
правіць- Сергіенка В. А. Старшы сяржант // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 164. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Сержа́нт сяржа́нт // Русско-белорусский словарь для военных // Н. Н. Кривко, В. В. Пупко, В. К. Романцевич, С. Е. Танана; Под. ред. В. В. Язепчика, Н. Н. Кривко. — Мн.: БелЭн, 1996. — С. 375. — 447 с. — ISBN 985-11-0047-1. (руск.)