Мінскі абласны камітэт КПБ

Мі́нскі абласны́ камітэ́т КП Беларусі — орган кіравання Мінскай абласной партыйнай арганізацыяй КП Беларусі (19381991 гады). Мінская вобласць утворана 15 студзеня 1938 года. Цэнтр — г. Мінск. Сучасныя абрысы вобласць набыла ў 1954 годзе.

Будынак Мінскага абласнога камітэта КПБ

3 1944 года разам з гаркамам КП(б)Б і выканкамам гарсавета размяшчаўся ў будынку па вуліцы Карла Маркса, 12[1]. У 1953—1956 гг. на рагу вуліц Кірава і Камсамольскай пабудаваны асобны чатырохпавярховы будынак (архітэктары А. Воінаў і Л. Усава)[2].

Першыя сакратары абкама

правіць
  1. Аляксандр Паўлавіч Мацвееў (1938 — сакавік 1941)
  2. Аляксандр Іванавіч Колышкін (сакавік 1941 — 26 чэрвеня 1941)
  3. Васіль Іванавіч Казлоў (7 ліпеня 1941 — ліпень 1944) (падпольны)
  4. Васіль Іванавіч Казлоў (ліпень 1944 — студзень 1948)
  5. Яўген Іосіфавіч Бугаёў (студзень 1948—1949)
  6. Васіль Яфімавіч Чарнышоў (1949—1950)
  7. Кірыл Трафімавіч Мазураў (1950—1953)
  8. Леанід Ігнатавіч Лубеннікаў (верасень 1953—1955)
  9. Фёдар Анісімавіч Сурганаў (1955 — жнівень 1956)
  10. Васіль Філімонавіч Шавура (жнівень 1956—1960)
  11. Сяргей Восіпавіч Прытыцкі (1960—1962)
  12. Антон Браніслававіч Насілоўскі (студзень 1963 — снежань 1964) (прамысловы)
  13. Дзмітрый Васілевіч Цябут (студзень 1963 — снежань 1964) (сельскі)
  14. Іван Яўцеевіч Палякоў (снежань 1964 — сакавік 1977)
  15. Уладзімір Андрэевіч Мікуліч (сакавік 1977 — 29 сакавіка 1985)
  16. Анатоль Аляксандравіч Малафееў (29 сакавіка 1985 — 5 снежня 1990)
  17. Анатоль Мікалаевіч Бычак (5 снежня 1990 — 25 жніўня 1991)

Другія сакратары абкаму

правіць
  1. Якаў Калінавіч Будзько (сакавік — жнівень 1938)
  2. Васіль Пятровіч Смоляр (жнівень 1938 — жнівень 1939)
  3. Уладзімір Георгіевіч Кудраеў (да 1940)
  4. Пётр Адамавіч Лявіцкі (1940 — студзень 1941)
  5. Васіль Іванавіч Казлоў (студзень 1941 — 16 лістапада 1942)
  6. Іван Дзянісавіч Варвашэня (16 лістапада 1942 — 20 ліпеня 1944)
  7. Пётр Аляксеевіч Цецюшаў (1945 — красавік 1946)
  8. Афанасій Лук’янавіч Дзедаў (красавік — лістапад 1946)
  9. Іван Дзянісавіч Варвашэня (25 снежня 1946 — 19 чэрвеня 1947)
  10. Фёдар Анісімавіч Сурганаў (1947 — ліпень 1954)
  11. Пётр Міронавіч Машэраў (ліпень 1954 — жнівень 1955)
  12. Валянцін Фёдаравіч Языковіч (1960 — студзень 1963)
  13. Міхаіл Іванавіч Лагір (студзень 1963 — снежань 1964) (прамысловы)
  14. Леанід Сяргеевіч Сарвіра (студзень 1963 — снежань 1964) (сельскі)
  15. Міхаіл Іванавіч Лагір (1966—1968)
  16. Васіль Якаўлевіч Лежапёкаў (1968—1969)
  17. Антон Браніслававіч Насілоўскі (1969—1972)
  18. Анатоль Міхайлавіч Фоміч (1974—1983)
  19. Міхаіл Аляксандравіч Князюк (1983—1984)
  20. Вячаслаў Францавіч Кебіч (1984—1985)
  21. Анатоль Мікалаевіч Бычак (1985—1990)

Зноскі

  1. Г. М. Новікава, Т. А. Чарняўская. 205. Будынак банка // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.
  2. А. М. Кулагін. 107. Будынак абкома КПБ // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.