Іван Дзянісавіч Варвашэня
Іва́н Дзяні́савіч Варвашэ́ня (31 снежня 1904, в. Быстрыца, Капыльскі раён — 4 сакавіка 1957) — адзін з арганізатараў і кіраўнікоў камуністычнага падполля і партызанскага руху на тэрыторыі Мінскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны[2].
Іван Дзянісавіч Варвашэня | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Папярэднік | Кірыл Мазураў | ||||||
Пераемнік | Аркадзь Рудак | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
31 снежня 1904 |
||||||
Смерць | 4 сакавіка 1957[1] (52 гады) | ||||||
Месца пахавання | |||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Род войскаў | партызаны | ||||||
Камандаваў | камісар партызанскага злучэння | ||||||
Бітвы | Вялікая Айчынная вайна | ||||||
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьЧлен КПСС з 1927 года. Скончыў Маскоўскі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту ў 1934 годзе. У 1939-41 загадчык аддзела, сакратар па транспарце Мінскага абкама КП(б)Б.
У час Вялікай Айчыннай вайны з 21 ліпеня 1941 года па май 1943 сакратар Мінскага падпольнага абкама КП(б)Б і адначасова са жніўня 1942 па красавік 1943 г. сакратар Слуцкага падпольнага межрайкама КП(б)Б, камісар партызанскага злучэння Слуцкай зоны.
З 1944 года сакратар Мінскага абкама, з 1950 1-ы сакратар Мінскага ГК КПБ. Кандыдат у члены ЦК КПБ ў 1949-52, член ЦК КПБ ў 1952-56. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР з 1947.
Пахаваны на Вайсковых могілках Мінска.
Памяць
правіцьЯго імем названа вуліца ў Мінску (спачатку так называўся сучасны праспект Машэрава на ўчастку ад праспекта Незалежнасці да вуліцы Старажоўскай).
Зноскі
- ↑ а б Варвашеня Иван Денисович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.
- ↑ Варвашеня Иван Денисович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 19. — 737 с.