Капы́льскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мінскай вобласці Беларусі. Мяжуе з Уздзенскім, Слуцкім, Салігорскім, Клецкім, Нясвіжскім, Стаўбцоўскім раёнамі.

Капыльскі раён
Сцяг Герб
Сцяг Герб
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Мінская вобласць
Адміністрацыйны цэнтр Капыль
Дата ўтварэння 17 ліпеня 1924
Кіраўнік Сяргей Міхайлавіч Пілішчык[d]
Афіцыйныя мовы Родная мова: беларуская 92,74 %, руская 6,23 %
Размаўляюць дома: беларуская 81,46 %, руская 15,96 %[1]
Насельніцтва (2016)
28 663 чал.[2] (16-е месца)
Шчыльнасць 20,47 чал./км² (14-е месца)
Нацыянальны склад беларусы — 95,48 %,
рускія — 3,17 %,
іншыя — 1,35 %[1]
Плошча 1 607,66[3] км²
(15-е месца)
Вышыня
над узроўнем мора
 • Найвышэйшы пункт


 243,6 м
Капыльскі раён на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg Капыльскі раён на Вікісховішчы

ГеаграфіяПравіць

Рэльеф раёна пераважна раўнінны, з захаду на ўсход раён перасякае Капыльская града. Вышэйшы пункт (243 м) знаходзіцца ў раёне вёскі Нізкавічы. Самы нізкі абсалютны пункт над узроўнем Балтыйскага мора (152 м) каля вёскі Макраны. Глебы раёна па ўрадлівасці ў сярэднім 35 балаў. Пераважна яны дзярнова-падзолістыя, тарфяна-балотныя, пясчаныя, суглінкавыя і ёсць часткова забалочаныя. Асушаныя землі займаюць 38060 гектараў, з іх тарфянікі — 14,8 тысяч гектараў. Сярод карысных выкапняў пераважае торф: 29 радовішчаў з агульным запасам 26 млн тон. Радовішча мелу «Загуменне» мае запас 218 тыс. тон. Ёсць таксама радовішча жвіру і пяску з агульным запасам 25 млн м³. Па тэрыторыі раёна працякаюць 28 рэк.

ГісторыяПравіць

Раён утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Слуцкай акругі БССР. Цэнтр — мястэчка Капыль. 20 жніўня 1924 года падзелены на 15 сельсаветаў: Бабаўнянскі, Браткаўскі, Быстрыцкі, Вялешынскі, Вялікараёўскі, Евангелевіцкі, Капыльскі, Крывасёлкаўскі, Лешненскі (Ляшнянскі), Пацейкаўскі, Пясочанскі, Слабада-Кучынскі, Старакапыльскі, Цімкавіцкі, Чарнагубаўскі. 21 жніўня 1925 года скасаваны Чарнагубаўскі сельсавет, утвораны Шастакоўскі нацыянальны польскі сельсавет, які 7 жніўня 1926 года перайменаваны ў Ланцуцкі нацыянальны польскі сельсавет. 24 верасня 1926 года скасаваны Капыльскі і Цімкавіцкі сельсаветы, утвораны Прускі сельсавет з цэнтрам у мястэчку Цімкавічы. З 9 чэрвеня 1927 года раён у складзе Мінскай акругі. У 1929 годзе Евангелевіцкі сельсавет перайменаваны ў Ванелевіцкі. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года раён у прамым падпарадкаванні БССР. 8 ліпеня 1931 года да раёна далучаны Грозаўскі, Пукаўскі, Старыцкі, Труханавіцкі сельсаветы скасаванага Грэскага раёна, якія 12 лютага 1935 года перададзены ў склад адноўленага Грэскага раёна. З 21 чэрвеня 1935 года раён у складзе адноўленай Слуцкай акругі. 14 жніўня 1937 года скасаваны Ланцуцкі нацыянальны польскі сельсавет. З 20 лютага 1938 года раён у складзе Мінскай вобласці. 27 верасня 1938 года Капыль атрымаў статус гарадскога пасёлка, статус Цімкавіч паніжаны да вёскі, замест Цімкавіцкага местачковага Савета зноў утвораны Цімкавіцкі сельсавет. З 20 верасня 1944 года раён у складзе Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — у складзе Мінскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Быстрыцкі, Крывасёлкаўскі, Лешненскі, Прускі, Старыцкі сельсаветы, утвораны Блеўчыцкі сельсавет. 17 снежня 1956 года да раёна далучаны Грозаўскі і Пукаўскі сельсаветы скасаванага Грэскага раёна, 8 жніўня 1959 года — Бучацінскі, Жыліхаўскі, Семежаўскі, Смоліцкі сельсаветы скасаванага Чырвонаслабодскага раёна. 24 мая 1960 года скасаваны Вялешынскі, Пукаўскі, Смоліцкі і Старакапыльскі сельсаветы, утвораны Капыльскі сельсавет, Ванелевіцкі сельсавет перайменаваны ў Доктаравіцкі. 5 мая 1962 года скасаваны Жыліхаўскі сельсавет, 8 чэрвеня 1963 года — Пясочанскі сельсавет. 16 студзеня 1969 года ўтвораны Камсамольскі сельсавет. 29 красавіка 1984 года Капыль атрымаў статус горада раённага падпарадкавання. 20 кастрычніка 1995 года горад Капыль і Капыльскі раён аб’яднаны ў адну адміністрацыйную адзінку. 28 мая 2013 года скасаваны Браткаўскі, Вялікараёўскі і Камсамольскі сельсаветы[4].

НасельніцтваПравіць

1971 — 62,1 тыс. чал.
2006 — 37,1 тыс. чал.
2009 — 32,8 тыс. чал.[1]

На тэрыторыі раёна размешчана 211 населеных пунктаў. Найбуйнейшыя населеныя пункты: Цімкавічы, Семежава, Быстрыца.

Сродкі масавай інфармацыіПравіць

Мясцовая прэса прадстаўлена праз выданні:

  • Газета «Слава працы». Грамадска-палітычнае выданне. Выдаецца з мая 1930 г. Выходзіць 2 разы на тыдзень. Наклад — 5210 экз. (2011). Заснавальнік — Капыльскі раённы выканаўчы камітэт.
  • Рэгіянальная газета «Інфа-Кур'ер». Недзяржаўнае штотыднёвае грамадска-палітычнае выданне. Зарэгістравана ў сакавiку 2001 г. Выдаецца на 24-х палосах фармата А3. Наклад — ад 6400 да 7300 экз. (2011). Распаўсюджваецца праз «Белсаюздрук», па падпiсцы праз «Белпошту», праз прадпрыемствы рознiчнага гандлю.
  • Праграма радыёвяшчання «Раніца Капыльшчыны».

Старшыні Капыльскага райвыканкамаПравіць

Вядомыя асобыПравіць

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Вынікі перапісу 2009 года
  2. Капыльскі раён на сайце Мінскага аблвыканкама
  3. «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
  4. Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области
  5. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 300. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).
  6. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 459—460. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).

ЛітаратураПравіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

СпасылкіПравіць