Мікалай Васілевіч Рамашка

Мікалай Васілевіч Рама́шка[1] (30 верасня (13 кастрычніка) 1913 — 30 чэрвеня 1944) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (26.10.1944, пасмяротна).

Мікалай Васілевіч Рамашка
Дата нараджэння 13 кастрычніка 1913(1913-10-13)
Месца нараджэння
Дата смерці 30 чэрвеня 1944(1944-06-30) (30 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў артылерыя
Гады службы 19351944
Званне маёр
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Чырвонай Зоркі
медалі

Біяграфія

правіць

Мікалай Васілевіч Рамашка нарадзіўся ў вёсцы Дусаеўшчына (цяпер у Капыльскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Скончыў 7 класаў школы, працаваў у саўгасе. У Чырвонай Арміі з 1935 года. Падчас Вялікай Айчыннай вайны з 1941 года на Паўночна-Заходнім і 2-м Беларускім франтах.

Намеснік камандзіра 1359-га зенітна-артылерыйскага палка маёр М. В. Рамашка вызначыўся 30 чэрвеня 1944 г. у час абароны чыгуначнага моста і пераправы праз раку Бярэзіна каля вёскі Свіслач (Асіповіцкі раён). У крытычны момант бою М. Рамашка замяніў параненага камандзіра кулямётнай роты і асабіста знішчыў больш за 200 салдат праціўніка. Загінуў у гэтым баі.

 
Надмагільная пліта на Вайсковых могілках у Магілёве

Быў пахаваны ў брацкай магіле ў вёсцы Несята Клічаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Пазней прах Героя быў перапахаваны на Вайсковых могілках у Магілёве.

Памяць

правіць
  • Помнік на брацкай магіле.
  • Імем названы вуліцы ў Магілёве і Капылі, а таксама сквер у Магілёве.
  • У 1975 годзе на радзіме Героя ў вёсцы Дусаеўшчына Капыльскага раёна ўстаноўлены бюст.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць