Клічаўскі раён

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Магілёўскай вобласці Беларусі

Клі́чаўскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Магілёўскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — горад Клічаў. Размешчаны на захадзе Магілёўскай вобласці. Мяжуе з Асіповіцкім, Бабруйскім, Кіраўскім, Быхаўскім, Магілёўскім, Бялыніцкім раёнамі Магілёўскай вобласці і Бярэзінскім раёнам Мінскай вобласці.

Клічаўскі раён
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Магілёўская вобласць
Адміністрацыйны цэнтр горад Клічаў
Дата ўтварэння 17 ліпеня 1924,
6 студзеня 1965
Дата скасавання 25 снежня 1962
Старшыня райвыканкама Вашчыла Францішак Вітольдавіч
Афіцыйныя мовы Родная мова: беларуская 87,81 %, руская 11,08 %
Размаўляюць дома: беларуская 46,27 %, руская 52,12 %[1]
Насельніцтва (2016)
15 148[2] чел. (14-е месца)
Шчыльнасць 9,6 чал./км² (20-е месца)
Нацыянальны склад беларусы — 95,59 %,
рускія — 2,9 %,
іншыя — 1,51 %[1]
Плошча 1 800,32[3]
(4-е месца)
Вышыня
над узроўнем мора
156 м[4]
Клічаўскі раён на карце
Тэлефонны код +375 2236
Код аўтам. нумароў 6
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія правіць

Плошча 1800 км².

У тэктанічных адносінах Клічаўскі раён прымеркаваны да паўночнага схілу Бабруйскага пахаванага выступу Беларускай антэклізы: паўднёва-ўсходняга крыла Чэрвеньскага структурнага заліва Аршанскай упадзіны. Зверху залягаюць антрапагенавыя ўтварэнні сожскага, дняпроўскага і Бярэзінскага зледзяненняў магутнасцю 40—70 м, ніжэй на поўдзень верхнемелавыя да 40 м. Пашыраны адклады дэвону і верхняга пратэразою (венд і рыфей) магутнасцю да 600 м. На большай частцы тэрыторыі заляганне грунтовых вод неглыбокае — 2,5 м, на асобных плошчах — менш 2 м.

Паверхня раўнінная, слабапарэзаная, у межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Яе вышыня над узроўнем мора 200—240 м. Агульны нахіл паверхні з поўначы на поўдзень. 80 % тэрыторыі знаходзіцца на вышыні 150—165 м, 18 % — ніжэй за 150 м. Паверхню Друць-Бярэзінскага вадападзелу ў шыротным напрамку расчляняюць скразныя даліны глыбінёй расчлянення 5—7 м на кв. км. Найвышэйшы пункт раёна — 176 м (за 6 км на паўночны захад ад в. Дубно), самы нізкі пункт раёна — 136 м (урэз Бярэзіны). Рачныя даліны і паніжэнні ў рознай ступені забалочаныя і затарфаваныя, агульны нахіл у бок ракі Ольса.

Асноўныя рэкі — Бярэзіна, Ольса з прытокамі НясетаГарадзечанкай і Турчанкай), Сушанка, Ганчанка, СушаПерасопенкай) і Кострычка, а таксама Друць з прытокам Даўжанкай. Іншыя рэкі: Ваданоска. Азёры: Дубавец і Орлінскае.

Карысныя выкапні: мел, пясок, пясчана-жвіровыя сумесі. Пераважаюць землі: лёгкія суглінкі 68 %, супясчаныя — 30 %. Лясамі занята — 25,7 % плошчы раёна. Балоты займаюць 3,2 % тэрыторыі.

Ёсць біялагічны мікразаказнік, гідралагічны і паляўнічы заказнікі мясцовага значэння, гідралагічны заказнік рэспубліканскага значэння Астравы Дулебы. Сельскагаспадарчыя ўгоддзі Клічаўскага раёна займаюць 36280 гектараў, з іх ворыва — 25385 гектараў.

Гісторыя правіць

Археалагічныя даследаванні і знойдзеныя матэрыялы дазволілі высвятліць, што тэрыторыя Клічаўшчыны была заселеная чалавекам яшчэ ў эпоху неаліту. У раннім жалезным веку тут насялялі плямёны культуры штрыхаванай керамікі. У раёне выраблялі жалезныя і бронзавыя прылады працы і ўпрыгажэнні, займалася земляробствам і жывёлагадоўляй. У 6-9 стагоддзях у гэтых месцах жылі славянскія плямёны дрыгавічоў. У раёне налічваецца 29 Курганоў.

На тэрыторыі раёна ў 1998 годзе на грамадзянскім могілках вёскі Баркі археолагамі быў знойдзены помнік дахрысціянскай культуры «хатка-церамок» — від пахавання памерлых продкаў-язычнікаў. Такі абрад пахавання існаваў на тэрыторыі Клічаўскага раёна і ў першай палове 20 стагоддзя. Падобны помнік з’яўляецца адзіным захаваным на тэрыторыі Беларусі.

У 9 стагоддзі тэрыторыя цяперашняй Клічаўшчыны ўваходзіла ў склад Кіеўскай Русі, у 12 стагоддзі — належала Мсціслаўскаму княству, з першай паловы 14 стагоддзя — Вялікага Княства Літоўскага, з другой паловы 16 стагоддзя — пасля адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы ў Мінскае ваяводства. У 1793 годзе, калі да Расійскай імперыі была далучана цэнтральная частка Беларусі, і на яе тэрыторыі ўтварылася Мінская губерня. У яе склад увайшлі Бацэвіцкая і Свіслацкая воласці Бабруйскага павета, Брадзецкая і Даўжанская воласці Ігуменскага павета. Гэтыя землі і сталі тэрыторыяй сучаснага Клічаўскага раёна.

Раён утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Бабруйскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Клічаў. 20 жніўня 1924 года падзелены на 12 сельсаветаў: Бацэвіцкі, Ваевіцкі, Ганчанскі, Запольскі, Кабылянкаўскі (Кабылянскі), Каўбчанскі, Клічаўскі, Новамаксімавіцкі (Максімавіцкі), Нясяцкі, Убалацкі, Уладзіміраўскі, Усакінскі. 8 кастрычніка 1924 года ўтвораны Усохскі сельсавет, 17 снежня 1926 года — Наталаўскі нацыянальны польскі сельсавет. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года раён у прамым падпарадкаванні БССР. 8 ліпеня 1931 года да раёна далучаны Віркаўскі, Востраўскі, Сялібскі, Якшыцкі сельсаветы скасаванага Свіслацкага раёна і Грыбавецкі, Доўгаўскі (Даўжанскі), Дубенскі, Ядрына-Слабадскі сельсаветы скасаванага Чачэвіцкага раёна. 25 ліпеня 1931 года Сялібскі і Якшыцкі сельсаветы перададзены Бярэзінскаму раёну, 12 лютага 1935 года Грыбавецкі сельсавет — Кіраўскаму раёну. 14 жніўня 1937 года скасаваны Наталаўскі нацыянальны польскі сельсавет. З 20 лютага 1938 года раён у складзе Магілёўскай вобласці. 27 верасня 1938 года Клічаў атрымаў статус гарадскога пасёлка. 10 ліпеня 1939 года Клічаўскі сельсавет скасаваны, адначасова ўтвораны Дзмітраўскі сельсавет. З 20 верасня 1944 года раён у складзе Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — у складзе Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Ваевіцкі, Востраўскі, Дубенскі, Запольскі, Убалацкі, Уладзіміраўскі, Усохскі сельсаветы, утвораны Бёрдаўскі сельсавет. 21 кастрычніка 1960 года скасаваны Бёрдаўскі, Максімавіцкі, Усакінскі, Ядрынаслабадскі сельсаветы. 25 снежня 1962 года раён скасаваны, яго тэрыторыя цалкам далучана да Кіраўскага раёна.

6 студзеня 1965 года Клічаўскі раён утвораны зноў, уключаў гарадскі пасёлак Клічаў, Акцябрскі, Бацэвіцкі, Віркаўскі, Ганчанскі, Дзмітраўскі (Дзмітрыеўскі), Доўгаўскі, Каўбчанскі, Нясяцкі сельсаветы, якія былі перададзены з Кіраўскага раёна. 19 жніўня 1966 года Дзмітраўскі сельсавет перайменаваны ў Патоцкі. 20 кастрычніка 1995 года Клічаўскі раён і гарадскі пасёлак Клічаў аб’яднаны ў адну адміністрацыйную адзінку. 15 снежня 2000 года Клічаў аднесены да катэгорыі гарадоў раённага падпарадкавання. 23 снежня 2009 года скасаваны Віркаўскі сельсавет[5], 21 снежня 2011 года — Ганчанскі сельсавет[6], 20 верасня 2013 года — Акцябрскі сельсавет[7].

Дэмаграфія правіць

Насельніцтва раёна складае 17 246 чал. (2009)[1], 15 148 (2016). Усяго акрамя Клічава налічваецца 140 сельскіх населеных пунктаў.

Памятныя мясціны правіць

На тэрыторыі раёна размешчана 85 помнікаў гісторыі і культуры. Сярод іх помнікі архітэктуры: паштовая станцыя (19 ст.), Мікалаеўская царква (канец 19-пачатак 20 ст.).

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары правіць

Транспарт правіць

Праз раён праходзяць чыгунка Асіповічы — Магілёў, аўтадарогі на Беразіно, Бабруйск, Магілёў.

Зноскі

  1. а б в Вынікі перапісу 2009 года
  2. Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа.
  3. «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
  4. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  5. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 23 декабря 2009 г. № 17-16 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области
  6. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 21 декабря 2011 г. № 13-9 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области Архівавана 14 красавіка 2019.
  7. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 20 сентября 2013 г. № 22-12 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области Архівавана 29 снежня 2021.

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).

Спасылкі правіць