Нясяцкі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Клічаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі

Няся́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Клічаўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Нясята.

Нясяцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Статус сельсавет
Уваходзіць у Клічаўскі раён
Уключае 30 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Нясята
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 2 242
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 6
Афіцыйны сайт

Гісторыя

правіць

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Клічаўскага раёна Бабруйскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Клічаўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Магілёўскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Магілёўскай вобласці. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Кіраўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — у складзе адноўленага Клічаўскага раёна. У сакавіку 1977 года скасавана вёска Вязаўка[1]. 23 снежня 2009 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Віркаўскага сельсавета (6 населеных пунктаў: вёскі Віркаў, Земляніца, Калінаўка, Лянёўка, Міхалоў і Старое Сяло), таксама ў склад сельсавета з Акцябрскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты: вёскі Градкі, Казлы і Новае Сяло, са складу сельсавета ў Патоцкі сельсавет перададзена вёска Турэц[2]. 23 снежня 2011 года скасаваны вёскі Дубраўка і Свабода[3].

Насельніцтва

правіць

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (24 населеныя пункты) — 2371 чалавек[4], з іх 95,1 % — беларусы, 2,7 % — рускія, 1,0 % — цыганы, 0,6 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года (30 населеных пунктаў) — 2242 чалавекі[6].

У склад сельсавета ўваходзяць 30 населеных пунктаў:

Назва Статус
Арэхаўка аграгарадок
Асінаўка вёска
Буднева вёска
Віркаў вёска
Градкі вёска
Даклонь вёска
Дуброва вёска
Дулебня вёска
Залаг вёска
Земляніца вёска
Казлы вёска
Калінаўка вёска
Лянёўка вёска
Міхалоў вёска
Новае Сяло вёска
Нясята аграгарадок
Плоскае вёска
Пярэкаль вёска
Равок вёска
Селішча вёска
Смалярня вёска
Станцыя Нясята пасёлак
Старое Курганне вёска
Старое Сяло вёска
Тацянка вёска
Тацянка 2 вёска
Турчанка вёска
Уладзіміраўка вёска
Хадэчын вёска
Чаравач вёска

Зноскі

  1. Рашэнні выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 і 29 сакавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533).
  2. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 23 декабря 2009 г. № 17-16 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области
  3. Решение Кличевского районного Совета депутатов от 23 декабря 2011 г. № 18-10 Об упразднении некоторых сельских населенных пунктов Кличевского района Могилевской области
  4. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.