Аляксандр II (імператар расійскі)

Аляксандр II Мікалаевіч, (17 (29) красавіка 1818, Масква — 1 (13) сакавіка 1881, Пецярбург) — імператар Расійскай Імперыі з 18 лютага (2 сакавіка) 1855 па 1 (13) сакавіка 1881, старэйшы сын імператара Мікалая I і Аляксандры Фёдараўны.

Аляксандр II Мікалаевіч
руск.: Александр II Николаевич
Alexandre 2 photo.jpg
Blason Rus Romanov-Holstein-Gottorp.svg
12-ы імператар Усерасійскі Сцяг
18 лютага (3 сакавіка) 1855 — (13) сакавіка 1881
Каранацыя 26 жніўня (7 верасня) 1856
Папярэднік Мікалай I
Пераемнік Аляксандр III
Спадчыннік Мікалай (да 1865), пасля Аляксандр III
Нараджэнне 17 (29) красавіка 1818[1]
Смерць 1 (13) сакавіка 1881[3] (62 гады)
Месца пахавання
Род Гальштэйн-Готарп-Раманавы[d]
Бацька Мікалай I, імператар расійскі[1]
Маці Аляксандра Фёдараўна, жонка Мікалая I[1]
Жонка Марыя Аляксандраўна[1][5][…] і Кацярына Міхайлаўна Далгарукава[d][6][7]
Дзеці Мікалай Аляксандравіч, сын Аляксандра II[d][8][9][1], Аляксандр III, імператар расійскі[10][1], Уладзімір Аляксандравіч[d][1][11], Аляксей Аляксандравіч[1][12], Сяргей Аляксандравіч[d][1][13], Павел Аляксандравіч[1][14], Аляксандра Аляксандраўна[d], Марыя Аляксандраўна[d][1][15][6], Георгій Аляксандравіч Юр'еўскі[d], Вольга Аляксандраўна Юр'еўская[d], Яўген Іванавіч Аляксееў[d], Bohdan Michał Ogiński[d][16], Antoinette Bayer[d][16], Joseph Raboxicz[d][16], Prince Boris Yourievsky[d][16] і Кацярына Аляксандраўна Юр'еўская[d][16][6]
Веравызнанне праваслаўе
Дзейнасць кіраўнік, дзяржаўны дзеяч, манарх
Аўтограф Alexander II of Russia signature.svg
Манаграма Манаграма
Ваенная служба
Званне генерал-фельдмаршал
Узнагароды
Ордэн Святога Андрэя Першазванага
Ордэн Святога Георгія I ступені
Ордэн Святога Георгія IV ступені
Ордэн Святога Аляксандра Неўскага
Ордэн Святой Ганны I ступені
Order of the Golden Fleece Rib.gif
Кавалер ордэна Серафімаў
Кавалер Вялікага крыжа Каралеўскага венгерскага ордэна Святога Стэфана
Ordre du Saint-Esprit Chevalier ribbon.svg
Ордэн Белага арла
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Атрымаў хатнюю адукацыю. Па дасягненні паўналецця 22 красавіка 1834 (дзень прынясенні ім прысягі) Спадчыннік-цэсарэвіч быў уведзены сваім бацькам у склад асноўных дзяржаўных інстытутаў Імперыі: у 1834 у Сенат, у 1835 уведзены ў склад Свяцейшага Сінода, з 1841 член Дзяржаўнага Савета, у 1842 — Камітэта міністраў. У 1837 годзе Аляксандр здзейсніў вялікае падарожжа па Расіі і наведаў 29 губерніяў Еўрапейскай часткі, Закаўказзя і Заходняй Сібіры, а ў 1838—1839 гадах пабываў у Еўропе.

Воінская служба ў будучага імператара праходзіла даволі паспяхова. У 1836 годзе ён ужо стаў генерал-маёрам, з 1844 года поўны генерал, камандаваў гвардзейскай пяхотай. З 1849 года Аляксандр — начальнік ваенна-навучальных устаноў, старшыня Сакрэтных камітэтаў па сялянскай справе 1846 і 1848 гадоў. Падчас Крымскай вайны 1853—1856 гадоў з аб’яўленнем Пецярбургскай губерні на ваенным становішчы камандаваў усімі войскамі сталіцы.

Першым з яго важных рашэнняў пасля ўступлення на прастол было заключэнне Парыжскага міру ў сакавіку 1856 года. У сувязі з каранаваннем у жніўні 1856 года ён абвясціў амністыю дзекабрыстам, петрашэўцам, удзельнікам Польскага паўстання 1830—1831 гадоў, прыпыніў на 3 года рэкруцкія наборы, а ў 1857 годзе ліквідаваў ваенныя паселішчы.

Усвядоміўшы першачарговую важнасць рашэння сялянскага пытання, ён на працягу 4-х гадоў праяўляў імкненне адмяніць прыгоннае права. Прытрымваючыся ў 1857—1858 гадах «астзейскага варыянту» беззямельнага вызвалення сялян, ён у канцы 1858 года пагадзіўся на выкуп сялянамі надзельнай зямлі ва ўласнасць, гэта значыць на праграму рэформы, распрацаваную лібераламі, сумесна з аднадумцамі з серады грамадскіх дзеячаў (М. А. Мілюцін, Я. І. Растоўцаў, Ю. Ф. Самарын, У. А. Чаркаскі; Вял. кн. Алена Паўлаўна і інш.).

Пры яго падтрымцы былі прыняты Земскае палажэнне 1864 года і Гарадавое палажэнне 1870 года, Судовыя статуты 1864 года, ваенныя рэформы 1860-1870-х гадоў, рэформы народнай адукацыі, цэнзуры, адмена цялесных пакаранняў.

Аляксандр II упэўнена і паспяхова вёў традыцыйную імперскую палітыку. Перамогі ў Каўказскай вайне былі здабыты ў першыя гады яго праўлення. Удала скончылася пасоўванне ў Сярэднюю Азію (у 1865—1881 гадах у склад Расіі ўвайшла вялікая частка Туркестана). Пасля доўгага супраціву ён вырашыўся на вайну з Турцыяй 1877—1878 гадоў.

Пасля прыгнечання Польскага паўстання 1863—1864 гадоў і замаху Д. У. Каракозава на яго жыццё 4 красавіка 1866 года Аляксандр II пайшоў на саступкі ахавальнаму курсу, якія выказаліся ў прызначэнні на вышэйшыя дзяржаўныя пасты Д. А. Талстога, Ф. Ф. Трэпава, П. А. Шувалава. У 1867 годзе Аляска (Руская Амерыка) была перададзеная Злучаным Штатам.

Рэформы працягваліся, але млява і непаслядоўна, амаль усе дзеячы рэформ за рэдкім выключэннем, атрымалі адстаўку. У канцы свайго праўлення Аляксандр схіліўся да ўводзін у Расіі абмежаванага грамадскага прадстаўніцтва пры Дзяржаўным савеце.

Перажыў некалькі пакушэнняў: Каракозава (1866), Беразоўскага (1867), Салаўёва (1879), Халтурына (1880). 1 (13) сакавіка 1881 Аляксандр II быў смяротна паранены на набярэжнай Екацярынінскага канала ў Пецярбургу бомбай, кінутай нарадавольцам Ігнатам Грынявіцкім.

Зараз помнікі Аляксандру II усталяваны ў Маскве, Хельсінкі і Сафіі.

ДзеціПравіць

Гл. таксамаПравіць

Зноскі

  1. а б в г д е ё ж з і к Александр II // Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. АндреевскийСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1890. — Т. I. — С. 402–411.
  2. Deutsche Nationalbibliothek Record #118501860 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Record #118501860 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Record #118501860 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  5. Мария Александровна // Энциклопедический словарьСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1896. — Т. XVIIIа. — С. 636–637.
  6. а б в г Kindred Britain
  7. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  8. Николай Александрович // Энциклопедический словарьСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1897. — Т. XXI. — С. 129.
  9. Николай Александрович // Русский биографический словарьСПб.: 1914. — Т. 11. — С. 357–365.
  10. Александр III // Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. АндреевскийСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1890. — Т. I. — С. 411–413.
  11. Владимир Александрович // Энциклопедический словарьСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1892. — Т. VIа. — С. 644.
  12. Алексей Александрович // Энциклопедический словарьСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1905. — Т. доп. I. — С. 81. — 956 с.
  13. Сергий Александрович // Энциклопедический словарьСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1900. — Т. XXIXа. — С. 651–652.
  14. Павел Александрович // Энциклопедический словарьСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1897. — Т. XXIIа. — С. 552.
  15. Мария Александровна // Энциклопедический словарьСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1896. — Т. XVIIIа. — С. 637.
  16. а б в г д Lundy D. R. The Peerage