Ігнат Яўхімавіч Грынявіцкі

рэвалюцыянер, забойца Аляксандра II

Ігна́т Яўхі́мавіч Грыняві́цкі (17 чэрвеня 1856, фальварак Басін, Мінская губерня1 (13) сакавіка 1881, Санкт-Пецярбург) — рэвалюцыянер, член падпольнай рэвалюцыйна-тэрарыстычнай арганізацыі «Народная воля», найбольш вядомы як забойца імператара Аляксандра II.

Ігнат Яўхімавіч Грынявіцкі
I Grinevizky.jpg
POL COA Przegonia.svg
Прагоня[d]
Дата нараджэння 17 чэрвеня 1856(1856-06-17)
Месца нараджэння
Дата смерці 13 сакавіка 1881(1881-03-13) (24 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Адукацыя
Член у
Род дзейнасці палітык, Левы тэрарызм
Удзельнік
Commons-logo.svg Ігнат Яўхімавіч Грынявіцкі на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся ў маёнтку Басін Свіслацкай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні (цяпер у складзе вёскі Калінаўка, Клічаўскі раён) у сям’і каталіцкага дробнамаянтковага шляхціца Яўхіма Грынявіцкага герба Прагоня. Яўхім Грынявіцкі здаваў спадчынны маёнтак Грынявічы Вялікія (Бельскі павет, Гродзенская губерня) у арэнду, а сам служыў аканомам ува ўладаннях Незабыткоўскага на Міншчыне. У 1864 годзе сям’я вярнулася ў Грынявічы Вялікія.

У пачатку чэрвеня 1875 года Ігнат Грынявіцкі скончыў 7-класную гімназію ў Беластоку. У верасні 1875 года паступіў у Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны тэхналагічны інстытут, які скончыў у траўні 1880 года.

Студэнтам Пецярбургскага тэхналагічнага інстытута (1875—1880) удзельнічаў у польска-беларускіх і расійскіх рэвалюцыйных гуртках, вёў прапаганду сярод рабочых, збіраў грошы палітычным вязням, фабрыкаваў пашпарты рэвалюцыянерам. З 1879 года сябра партыі «Народная воля». Адзін з заснавальнікаў яе беларускай фракцыі, што абвясціла сябе Беларускай сацыяльна-рэвалюцыйнай партыяй, нацыянальная праграма якой надрукавана ў 1884 годзе ў часопісе «Гоман» (№ 2)[1] [2]. Паводле народавольца Льва Ціхамірава(руск.) бел. (1852—1923), Грынявіцкі «называў сябе літвінам»[3].

У маі 1880 года Грынявіцкі пайшоў з інстытута і, перайшоўшы на нелегальнае становішча, робіць сабе пашпарт на імя віленскага мешчаніна Ельнікава. Разам з Андрэем Жалябавым(руск.) бел., Соф’яй Пяроўскай(руск.) бел. і іншымі ўваходзіць у цэнтральны нарадавольскі гурток прапагандыстаў. Адзін са стваральнікаў, аўтараў і наборшчыкаў нарадавольскай «Рабочей газеты», уключыў у выданне газеты земляка Антона Барэйшу[4].

На ўстаноўчым сходзе партыі «Народная Воля» ў жніўні 1879 года ў Ліпецку быў зацверджаны смяротны прысуд імператару Аляксандру II. Выкананне прысуду стала галоўнай мэтай і прыцягнула ўсе сродкі партыі. На працягу двух гадоў было зроблена шэсць замахаў.

Ігнат Грынявіцкі ўваходзіў у групу, якая ўсю зіму 1880—1881 гадоў сачыла за выездамі імператара. 26 лютага 1881 года на кватэры Грынявіцкага ў доме № 59 на Сімбірскай вуліцы Выбаргскага боку адбыўся сход арганізатараў замаху на Аляксандра II. Грынявіцкі стаў адным з 4 выканаўцаў, якім «Народная воля» даручыла тэрарыстычную аперацыю. У сваім запавеце напісаў: «Аляксандр II павінен памерці. Ён памрэ, а разам з ім памром і мы, яго ворагі, яго забойцы… Гісторыя сведчыць, што раскошнае дрэва свабоды вымагае чалавечых ахвяр…»

 
Выбух другой бомбы, кінутай Ігнатам Грынявіцкім

1 сакавіка 1881 года другой бомбай (першую бомбу, што параніла казакоў і спыніла экіпаж, кінуў Мікалай Рысакоў), якую кінуў Ігнат Грынявіцкі на набярэжнай Кацярынінскага канала, забіты расійскі імператар Аляксандр II, а Грынявіцкі смяротна паранены[5][6][7] . Памёр а 10-й гадзіне вечара ў прыдворным Канюшанным шпіталі. Перад смерцю на пытанні аб імені і званні адказаў «не ведаю».

 
Ігнат Грынявіцкі, пасмяротны здымак

Пасля смерці цела Грынявіцкага доўгі час не было апазнанае. Каб вызначыць асобу «невядомага», быў зроблены фотаздымак. У тэксце прыгавору ў справе «першамартаўцаў(руск.) бел.» ён фігуруе як «чалавек, які памёр 1 сакавіка, пражываў з падстаўным імем Ельнікава». Галава Грынявіцкага была аднятая і змешчаная ў слоік са спіртам, выстаўленая ў холе пецярбургскай камендатуры паліцыі[8].

Адрасы ў Санкт-ПецярбургуПравіць

  • Першая палова студзеня — 1 сакавіка 1881 года — Прыбытковы дом — Сімбірская вуліца, 59 (цяпер вул. Камсамола, в 49).

ПамяцьПравіць

 
Беларуская эмігранцкая паштоўка «Вялікія дзеячы беларускага Адраджэння» з маляванымі партрэтамі Кастуся Каліноўскага, Ігната Грынявіцкага, Францішка Багушэвіча, Пётры Крэчэўскага і Васіля Захаркі. Аўтар Мікола Сільвановіч. Германія, 1948.

Уладзімір Караткевіч прысвяціў Грынявіцкаму верш «Смяротная страта (1 сакавіка 1881 г.)».

З 1975 года па 1998 год імя Грынявіцкага насіў мост у Ленінградзе (Санкт-Пецярбургу). Цяпер гэта Нова-Канюшанны мост, ён знаходзіцца непадалёк ад месца забойства імператара.

Зноскі

  1. Станкевіч, Адам. Да гісторыі беларускага палітычнага вызваленьня : з нагоды 70-лецьця сьмерці Кастуся Каліноўскага рэдактара «Mużyckaj Praudy» (†1864) і 50-лецьця «Гоману» (1884). — Вільня: Шлях моладзі, 1935. — 128 с.
  2. Волк, Степан Степанович. Народная воля : 1879-1882 = ЦГАОР, ф. 112, оп. 1, д. 528, л. 271 / Ш. М. Левин. — Москва; Ленинград: Наука, 1966. — С. 272. — 491 с.
  3. Тихомиров Л. А. Воспоминания Льва Тихомирова. / Предисл. В. И. Невского, вступ. ст. В.Н. Фигнер(руск.) бел.. — Центрархив. — Москва; Ленинград: Госиздат, 1927. — С. 319, 366, 493. — 515 с.
  4. Процессъ 17-ти народовольцевъ въ 1883 году. // «Былое» журналъ посвященный исторіи освободительнаго движенія : часопіс / редакторы В. Я. Богучарскій, П. Е. Щеголевъ, В. Л. Бурцевъ. — Санкт-Петербург: Книгопечатня Шмидтъ, 1906. — № 10 октябрь. — С. 238—240.
  5. Суд над цареубийцами. Дѣло о совершенномъ 1-го марта 1881 года злодѣяніи, жертвою коего палъ въ Бозѣ почившій Босударь Императоръ Александръ Николаевичъ. (Засѣданіе Особаго Присутствія Правительствующаго Сената для сужденія дѣл о государственныхъ преступленіяхъ). — Сборник С.-Петербургских ведомостей. — Санктъ-Петербургъ: Типографія В. В. Комарова, 1881. — 260 с. — (Вып. 1. (С 15 марта по 15 апреля 1881 г.)).
  6. Дѣло о совершонномъ 1-марта 1881 года злодѣяніи, жертвою коего палъ въ Бозѣ почившій Государь Императоръ Александръ Николаевичъ. // Всемирная иллюстрация : штотыднёвы ілюстраваны часопіс / Ред.-изд. Германъ Гоппи.. — Санкт-Петербург: Тип. Эдуарда Гоппи., 1981. — Т. 25. — № 16 (639, 04 апрѣля 1881). — С. 295—302.
  7. Тырков, Аркадий Владимирович. К событию 1 марта 1881 года // «Былое» журналъ посвященный исторіи освободительнаго движенія : часопіс / редакторы В. Я. Богучарскій, П. Е. Щеголевъ, В. Л. Бурцевъ. — Санкт-Петербург: Книгопечатня Шмидтъ, 1906. — № 5 май. — С. 141-162.
  8. Герасімчык В.. Адрэзаная галава Ігната Грынявіцкага. gazeta.arche.by (12 сакавіка 2020).

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць