Адкрыць галоўнае меню

Ліцвіны

гістарычная саманазва беларусаў у Вялікім Княстве Літоўскім
(Пасля перасылкі з Літвін)

Ліцві́ны[1], або літві́ны[2] (стар.-бел. литвины) — назва жыхароў Вялікага Княства Літоўскага, пераважна беларусаў (заходніх і ўсходніх) ды ўсходніх літоўцаў у 14—18 ст. У сучасны час выкраыстоўваецца для абазначэння беларускамоўнага насельніцтва паўночнай Чарнігаўшчыны і Кіеўшчыны, заходняй Браншчыны і Смаленшчыны.

Змест

Гістарычныя звесткіПравіць

Упершыню назва сустракаецца ў польскіх гістарычных крыніцах 14 ст.

У 16—18 ст. назва «літвіны» набыла гучанне палітоніма — дзяржаўнага палітычнага вызначэння ўсяго насельніцтва ВКЛ, аднак адрознівалася ад саманазвы менавіта літоўцаў (аўкштайты і жэмайты), усходніх беларусаў праваслаўнай веры (русіны, руськія, літвіны рускай веры) і палешукоў. Жыхароў усходняй частцы ВКЛ маскоўскія крыніцы называлі літвінамі-беларусцамі (гл. беларусцы).

Так, у маскоўскім дакуменце 17 ст.: «Приехал ис Полотцка ко Пскову торговой литвин Спиридонка; родом он литвин, белорусец Мстиславского повету». У пагранічных з Беларуссю раёнах Расіі такая назва існавала да сярэдзіны 20 ст.

У 19 — пачатку 20 ст. арэал існавання назвы «літвіны» звузіўся. У наш час ужываецца як экзаэтнонім у палякаў для вызначэння літоўцаў, а таксама як лакальны этнікон невялікіх груп беларускага насельніцтва (у раёне Бярозы, Івацэвіч, Косава, Пружан, Навагрудка, Воранава, Гродна, Паставаў, Браслава і інш.), некаторых раёнаў беларуска-ўкраінскага Палесся (раёны Століна, Ракітнага beru, Кастопаля, Сарнаў, Оўруча) і часткова беларускамоўнага насельніцтва паўночнай Чарнігаўшчыны і Кіеўшчыны, заходняй Браншчыны і Смаленшчыны.

Сучасныя ацэнкіПравіць

На думку беларускага этнолага Ігара Чаквіна, у беларуска-літоўскіх летапісах і іншых дакументах 14—16 ст. назва «літвіны» звязвалася ў этнагенетычным аспекце з легендарнымі рымскімі перасяленцамі на чале з князем Палемонам, тэрытарыяльна — з землямі першапачатковай лакалізацыі тапоніма Літва — на Захад ад Мінска ў міжрэччы Нёмана і Віліі, дзе існавала змешанае балта-славянскае насельніцтва (гл. Літва, зямля). У канфесіянальным аспекце звязвалася як з каталіцтвам, так і з рускай верай (яскравы прыклад — Францыск Скарына, які называў сябе і літвінам у этнічным сэнсе, так і русінам у сэнсе канфесійным)

Беларускія гісторыкі Георгій Галенчанка і Ігар Марзалюк адмаўляюць тое, што ў XIV—XVII стст. заходнія беларусы карысталіся вызначэннем «літвіны» («литвины») у якасці эндаэтноніма, а выкарыстоўвалі на землях Верхняга Панямоння толькі тэрмін «рускі» («русін», «русь») у якасці агульнага эндаэтноніма для ўсіх частак старабеларускага этнасу, а самі тэрмін «рускі» («русін», «русь») паралельна звязваўся з праваслаўем насельніцтва (а пасля і ўніяцтвам)[3].

Беларускі гісторык Аляксандр Груша свярджае, што тэрмін «літвіны» («литвины») у часы Вялікага Княства Літоўскага ў якасці этноніма адносіўся да літоўцаў, што не мае выразных дакументальных падцверджанняў. [4], а адносна беларусаў выкарыстоўваўся тэрмін «рускія»/«русь»/«русіны» («русины»)[5].

Гл. таксамаПравіць

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з Правіламі беларускай арфаграфіі і пунктуацыі 2008 года.
  2. Літвіны // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. С. 314.
  3. Марзалюк, І. А. Міфы «адраджэнскай» гістарыяграфіі Беларусі… С. 59, 65, 116, 120.
  4. Груша, А. И. Великое княжество Литовское: есть ли в нем место для Беларуси?… С. 39; Груша, А. И вновь о взаимных дарах. Добрососедство, прагматизм и благотворительность в отношениях между русинами и литвинами в Великом Княжестве Литовском в первой половине XVI в... С. 173.
  5. Груша, А. И. Великое княжество Литовское: есть ли в нем место для Беларуси?… С. 38; Груша, А. И вновь о взаимных дарах. Добрососедство, прагматизм и благотворительность в отношениях между русинами и литвинами в Великом Княжестве Литовском в первой половине XVI в... С. 173.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць

У Вікіцытатніку ёсць старонка па тэме Літвіны