Смаленская вобласць
Смаленская вобласць — суб’ект Расійскай Федэрацыі на захадзе еўрапейскай часткі краіны. Адміністрацыйны цэнтр Смаленск (адлегласць ад Масквы — 419 км). Мяжуе з Маскоўскай, Калужскай, Бранскай, Пскоўскай і Цвярской абласцямі Расіі, а таксама з Магілёўскай і Віцебскай абласцямі Беларусі. Уваходзіць у склад Цэнтральнай федэральнай акругі і Цэнтральнага эканамічнага раёна.
Смаленская вобласць | |||||
---|---|---|---|---|---|
|
|||||
Краіна | |||||
Уваходзіць у | |||||
Адміністрацыйны цэнтр | |||||
Дата ўтварэння | 27 верасня 1937 | ||||
Кіраўнік | Vasily Anokhin[d] | ||||
Насельніцтва |
|
||||
Плошча |
|
||||
Часавы пояс | MSD, Еўропа/Масква[d][2] і UTC+03:00 | ||||
Код ISO 3166-2 | RU-SMO | ||||
Код аўтам. нумароў | 67 | ||||
Афіцыйны сайт (руск.) | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Плошча 49 800 км². Насельніцтва — 1005,9 тыс. чалавек (2006).
Прырода
правіцьСмаленская вобласць знаходзіцца ў цэнтральнай частцы Усходне-Еўрапейскай платформы, на захадзе Еўрапейскай часткі Расіі на мяжы з Беларуссю. Вобласць працягнулася на 255 км з поўначы на поўдзень і на 285 км з захаду на ўсход.
У цэлым паверхня хвалістая, з узгорыстымі ўчасткамі і параўнальна глыбока ўрэзанымі рачнымі далінамі. Пераважная частка тэрыторыі знаходзіцца ў межах Смаленскага, Духаўшчынскага (да 282 м) і Вяземскага ўзвышшаў. Самы высокі пункт рэгіёна — 321 м каля вёскі Мар’іна Вяземскага раёна. На паўночным захадзе — марэнныя грады (Слабадскога (да 241 м) і іншыя), участкі Віцебскага (да 232 м.) і Валдайскага ўзвышшаў. На ўсходзе ўчастак Маскоўскага ўзвышша (вышыні да 255 м).
Нізіны — Вазуская, Верхнедняпроўская, Бярэзінская; Прыдняпроўская нізіна на крайнім поўдні вобласці з абсалютнымі адзнакамі ад 175 да 180 м і Прыбалтыйская ў поўнача-заходняй частцы, дзе знаходзіцца самая нізкая адзнака — 141 м па беразе ракі Заходняя Дзвіна на мяжы з Беларуссю.
Асноўная рака вобласці — Дняпро з прытокамі Сож, Дзясна, Вопь, Вязьма.
Насельніцтва
правіцьШчыльнасць насельніцтва: 20,2 чал./км² (2006), удзельная вага гарадскога насельніцтва: 71,0 % (2006).
Нацыянальны склад насельніцтва: рускія 97,4 %, украінцы 1,7 %, беларусы 1,6 %. Вобласць падзяляецца на 25 раёнаў, буйнейшый гарады — Смаленск, Вязьма, Рослаўль, Ярцава.
Эканоміка
правіцьАдукацыя
правіцьВядомыя асобы
правіцьЗноскі
- ↑ АКТМУ Праверана 13 сакавіка 2015.
- ↑ https://data.iana.org/time-zones/tzdb-2021e/europe
Літаратура
правіць- Корсак А. Беларусы на Смаленшчыне // Беларусь паміж Усходам і Захадам: Праблемы міжнацыян., міжрэлігійн. і міжкультур. ўзаемадзеяння, дыялогу і сінтэзу. Ч. 1. Мн., 1997.
- Ярослав Бутаков. Смоленская земля — островок Беларуси в России (руск.)
- Раюк, А.Р. Мяжа паміж беларускай і рускай этнічнымі тэрыторыямі ў канцы XVIII — пачатку XX ст. / А.Р. Раюк // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі / Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі ; навук. рэд. А.І. Лакотка. — Мінск : Права і эканоміка, 2022. — Вып. 32. — С. 411—418.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Смаленская вобласць
- Афіцыйны сайт